A A A A A

Тайны: [Рак]


2 Коринфянам 4:16-19
[16] Так не отчаивайтесь же; если мы даже разрушаемся телесно, то внутренне ежедневно обновляемся.[17] Ибо кратковременное страдание приносит нам вечную славу, которая безмерно перевешивает наше страдание.[18] Не о том беспокоимся мы, что видимо, а о том, что невидимо, ибо то, что видимо, - преходяще, то же, что невидимо, - вечно.[19] Ибо мы знаем, что если наше жилище земное разрушено, то у нас есть обиталище, Богом посланное, - вечный дом на небесах, построенный не нашими руками.

Псалтирь 107:20
Пастаў над імі бязбожнага, і д’ябал хай стане праваруч яго.

Исаия 40:31
а тыя, што спадзяюцца на Госпада, абновяцца ў сіле: падымуць крылы, як арлы, пацякуць і ня стомяцца, пойдуць і ня стомяцца.

Второзаконие 31:6
будзьце цьвёрдыя і мужныя, ня бойцеся, і не палохайцеся іх, бо Гасподзь, Бог твой, Сам пойдзе з табою, не адступіць ад цябе і не пакіне цябе.

Матфей 11:28-29
[28] Прыйдзеце да Мяне, усе струджаныя і прыгнечаныя, і Я супакою вас;[29] вазьмеце ярмо Маё на сябе і навучэцеся ад Мяне, бо Я лагодны і пакорлівы сэрцам; і знойдзеце спакой душам вашым;

Псалтирь 18:6
і яно выходзіць, як малады са шлюбных харомаў сваіх, радуецца, быццам волат, прабегчы дарогу-прагон:

Екклесиаст 3:1
Усё мае свой час, і гадзіна кожнае дзеі — пад небам.

Иеремия 29:11
Бо толькі Я ведаю намеры, якія маю пра вас, кажа Гасподзь, намеры на дабро, а не на ліха, каб даць вам будучыню і надзею.

Иоанн 14:1-4
[1] Хай не бянтэжыцца сэрца ваша; веруйце ў Бога і ў Мяне веруйце.[2] У доме Айца Майго прыстанішча многа, а калі б ня так, Я сказаў бы вам: Я іду падрыхтаваць месца вам.[3] І калі пайду і падрыхтую вам месца, прыйду зноў і вазьму вас да Сябе, каб і вы былі, дзе Я.[4] А куды Я іду, вы ведаеце, і шлях ведаеце.

Римлянам 8:16-25
[16] Гэты самы Дух сьведчыць духу нашаму, што мы — дзеці Божыя.[17] А калі дзеці, дык і спадкаемцы Божыя, супольныя спадкаемцы Хрыстовыя, калі толькі зь Ім пакутуем, каб зь Ім і праславіцца.[18] Бо думаю, што цяперашнія часовыя пакуты нічога ня вартыя ў параўнаньні з тою славаю, якая адкрыецца ў нас.[19] Бо стварэньне з надзеяй чакае сыноў Божых, —[20] таму што стварэньне скарылася марнасьці не па добрай волі, а па волі таго, хто ўпакорыў (яго), спадзяючыся,[21] што і само стварэньне вызвалена будзе з рабства тленьня ў свабоду славы дзяцей Божых.[22] Бо ведаем, што ўсе стварэньні енчаць і пакутуюць дагэтуль;[23] і ня толькі яны, але і мы самі, маючы пачатак Духа, і мы ў сабе енчым, чакаючы ўсынаўленьня, адкупленьня цела нашага.[24] Бо мы ўратаваныя праз надзею. А надзея, калі бачыць, ня ёсьць надзея; бо, калі хто бачыць, дык навошта ж яму і спадзявацца?[25] Але калі спадзяёмся на тое, чаго ня бачым, тады чакаем цярпліва.

1 Петра 1:3
Дабраславёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, што зь вялікай Сваёй міласьці адрадзіў нас праз уваскрэсеньне Ісуса Хрыста зь мёртвых да жывое надзеі,

2 Коринфянам 1:3-6
[3] Дабраславёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец міласэрнасьці і Бог усякага суцяшэньня,[4] Які суцяшае нас ва ўсякай маркоце нашай, каб і мы маглі суцяшаць усіх замаркочаных тым суцяшэньнем, якім Бог суцяшае нас саміх![5] Бо як памнажаюцца ў нас цярпеньні Хрыстовыя, памнажаецца Хрыстом і суцяшэньне нашае.[6] Калі церпім смуткі мы, церпім дзеля вашага суцяшэньня і ўратаваньня, якое адбываецца празь цярпеньне такіх самых пакутаў, якія і мы церпім;

Belarusian Bible 2003
No info: Vasil Syargeevich Syomukha 2003