Лука 6:38 |
давайце, і дасца вам: мераю добраю, утрэсенаю, умятаю і перапоўненаю адсыплюць вам ва ўлоньне ваша; бо якою мераю мерыце, такою самаю адмерыцца і вам. |
|
Матей 5:4 |
Дабрашчасныя тыя, што плачуць, бо яны суцешацца. |
|
Піліпянаў 4:19 |
Бог мой няхай адшкадуе вам на любую патрэбу вашую, ад багацьця Свайго ў славе, празь Ісуса Хрыста. |
|
Псалмы 67:7 |
Бог самотных уводзіць у дом, вызваляе вязьняў з кайданаў; а непакорлівыя застаюцца ў скварнай пустыні. |
|
Лічбы 6:24-25 |
[24] хай дабраславіць цябе Гасподзь і захавае цябе![25] хай паглядзіць на цябе Гасподзь сьветлым тварам Сваім і ўмілажаліцца зь цябе! |
|
Піліпянаў 4:6-7 |
[6] Ня турбуйцеся ні пра што, а заўсёды ў малітве і прашэньні з падзякаваньнем адкрывайце свае жаданьні Богу,[7] і мір Божы, які вышэйшы за ўсякі розум, ахавае сэрцы вашыя і помыслы ў Хрысьце Ісусе. |
|
Яков 1:17 |
Усякае даньне добрае і ўсякі дар дасканалы зыходзіць згары, ад Айца сьвятла, у Якога няма перамены, ані ценю пераменнасьці. |
|
Ярэмія 17:7-8 |
[7] Дабраславёны чалавек, які спадзяецца на Госпада, і чыя надзея — Гасподзь.[8] Бо ён будзе як дрэва, якое пасаджана каля водаў і пускае сваё карэньне каля патоку; ня ведае яно, калі настае сьпёка; лісьце ў яго зялёнае, і ў засушлівы час яно не баіцца і не перастае радзіць плады. |
|
Ісайя 41:10 |
ня бойся, бо Я — з табою; не бянтэжся, бо Я — Бог твой; Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцаю праўды Маёй. |
|
Йоан 1:16 |
І ад паўнаты Яго ўсе мы прынялі і мілату да мілаты; |
|
Быцце 22:16-17 |
[16] і сказаў: Сабою прысягаю, кажа Гасподзь, што так, як ты зрабіў гэта і не пашкадаваў сына твайго, адзінага твайго,[17] дык Я дабраслаўляючы дабраслаўлю цябе і множачы памножу семя тваё гарадамі ворагаў сваіх; |
|
Быцце 27:28-29 |
[28] хай дасьць табе Бог ад расы нябеснай і ад тлушчу зямлі, і многа хлеба і віна;[29] хай паслужаць табе народы, і хай паклоняцца табе плямёны: будзь гаспадаром над братамі тваімі, і хай паклоняцца табе сыны маці тваёй; кляцьбіты твае — праклятыя; дабраславенцы твае — дабраславёныя! |
|
Псалмы 1:1-3 |
[1] Псальма Давідава. Дабрашчасны той муж, што ня ходзіць на раду бязбожных, і не стаіць на дарозе грэшных, і не сядзіць на зборні распустаў;[2] а ў законе Гасподнім воля ягоная, і пра закон Ягоны ўдзень і ўначы разважае![3] І будзе ён, быццам дрэва, над плынямі водаў пасаджанае, што родзіць свой плод у свой час, і ліст у якога ня жухне; і ва ўсім, што ён учыняе, пашчасьціць яму. |
|
Псалмы 23:1-4 |
[1] Псальма Давідава. У першы дзень тыдня. Гасподняя зямля і ўсё, што на ёй, сусьвет і ягоныя жыхары,[2] бо Ён заснаваў яе на морах, і на рэках яе ўгрунтаваў.[3] Хто падымецца на гару Гасподнюю, альбо хто стане на сьвятым месцы Ягоным?[4] Той, у каго рукі невінаватыя і чыстае сэрца, не прысягаў хто душою сваёю напуста і не бажыўся хлусьліва, |
|
2 Самуіла 22:3-4 |
[3] Бог мой — скала мая; на Яго я спадзяюся; шчыт мой, рог выратаваньня майго, агароджа мая і прытулак мой; Ратаўнік мой, ад бедаў Ты выбавіў мяне![4] Паклічу Госпада, Якому шчыра пакланяюся, і ад ворагаў маіх выратуюся. |
|
1 Йоан 5:18 |
Мы ведаем, што кожны, народжаны ад Бога, ня грэшыць; а народжаны ад Бога захоўвае сябе, і ліхадзей не чапае яго. |
|
Псалмы 138:7 |
Куды пайду ад Духа Твайго, ад аблічча Твайго куды ўцяку? |
|
2 Карынфянаў 9:8 |
А Бог мае сілу ўзбагаціць вас усякаю мілатою, каб вы, заўсёды і ва ўсім маючы ўсялякі дастатак, былі багатыя на ўсякія добрыя дзеі, |
|
Піліпянаў 4:7 |
і мір Божы, які вышэйшы за ўсякі розум, ахавае сэрцы вашыя і помыслы ў Хрысьце Ісусе. |
|
Belarusian Bible 2003 |
No info: Vasil Syargeevich Syomukha 2003 |