A A A A A

Загадкі: [Дыназаўры]


Ісайя 27:1
Таго дня Гасподзь пакарае мечам Сваім цяжкім, і вялікім і моцным, левіяфана, зьмея, які проста бяжыць, і левіяфана, зьмея, які зьвіваецца, і заб’е пачвару марскую.

Быцце 1:21
І стварыў Бог рыб вялікіх і ўсякую душу жывёл паўзуноў, якіх утварыла вада, паводле роду іх, і ўсякую птушку крылатую паводле роду яе. І ўбачыў Бог, што гэта добра.

Псалмы 104:26
Паслаў Майсея, раба Свайго, Аарона, якога абраў.

Рымлянаў 1:18
Бо адкрываецца гнеў Божы зь неба на ўсякую бязбожнасьць і няпраўду людзей, якія ўціскаюць ісьціну няпраўдаю;

Быцце 1:24-31
[24] І сказаў Бог: хай утворыць зямля душу жывую паводле роду яе, быдла, і гадаў, і зьвяроў зямных паводле роду іх. І сталася так.[25] І стварыў Бог жывёл зямных паводле роду іх, і быдла паводле роду яго, і ўсіх гадаў зямных паводле роду іх. І ўбачыў Бог, што гэта добра.[26] І сказаў Бог: створым чалавека паводле вобразу Нашага, паводле падабенства Нашага; і хай валадараць яны над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над быдлам, і над усёю зямлёю, і над усімі гадамі, што поўзаюць па зямлі.[27] І стварыў Бог чалавека паводле вобразу Свайго, паводле вобразу Божага стварыў яго; мужчыну і жанчыну стварыў іх.[28] І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: пладзецеся і множцеся, і напаўняйце зямлю і валодайце ёю, і валадарце над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над усякай жывёлаю, што поўзае па зямлі.[29] І сказаў Бог: вось, Я даў вам усякую траву, што сее насеньне, якая ёсьць на ўсёй зямлі, і ўсякае дрэва, у якога плод дрэўны, што сее насеньне,— вам гэта будзе ежаю:[30] а ўсім зьвярам зямным, і ўсім птушкам нябесным, і ўсякаму, што поўзае па зямлі, у якім душа жывая, даў Я ўсю зеляніну травяную на ежу. І сталася так.[31] І ўбачыў Бог усё, што Ён стварыў, і вось, добра вельмі. І быў вечар, і была раніца: дзень шосты.

Ёва 40:15-24
[15] горы прыносяць яму ежу, і там усе зьвяры польныя гуляюць;[16] ён кладзецца пад зацішнымі дрэвамі, пад дахам трыснягу і ў балотах;[17] зацішныя дрэвы пакрываюць яго сваім ценем; вербы каля ручаёў абступаюць яго;[18] вось, ён п’е з рукі і не сьпяшаецца; застаецца спакойны, хоць бы Ярдан памкнуўся да вуснаў ягоных.[19] Ці возьме хто яго ў вачах ягоных і ці праколе яму нос бусаком?[20] Ці можаш ты вудаю выцягнуць левіятана і вяроўкаю схапіць за язык ягоны?[21] ці ўкладзеш колца ў ноздры яго? ці праколеш іголкаю сківіцу ягоную?[22] ці будзе ён доўга ўпрошваць цябе і ці будзе гаварыць з табою коратка?[23] ці зробіць ён дагавор з табою, і ці возьмеш яго сабе назаўсёды ў рабы?[24] ці будзеш бавіцца ім, як птушкаю, і ці зьвяжаш яго як дзяўчатак тваіх?

Ёва 41:1-10
[1] Марная надзея: ці не ўпадзеш ад аднаго позірку ягонага?[2] Няма такога адважніка, які асьмеліўся б патрывожыць яго; хто ж можа ўстояць прад Маім абліччам?[3] Хто апярэдзіў Мяне, каб Я даваў яму? пад усім небам усё Маё.[4] Ня змоўчу пра чэлесы ягоныя, пра сілу і прыгожую суразьмернасьць іх.[5] Хто можа адхінуць верх вопраткі ягонай, хто падыдзе да двайных сківіцаў ягоных?[6] Хто можа адчыніць дзьверы твару ягонага? кола зубоў ягоных — жудасьць;[7] моцныя шчыты яго — цудота: яны змацаваныя як бы цьвёрдаю пячаткаю;[8] адзін да аднаго дакранаюцца блізка, так што і паветра не праходзіць паміж імі;[9] адзін з адным ляжаць шчыльна, счапіліся і не размыкаюцца.[10] Ад яго чханьня паказваецца сьвятло; вочы ў яго як вейкі зары;

Ісуса Нававага 10:1-10
[1] Калі Аданісэдэк, цар Ерусалімскі, дачуўся, што Ісус узяў Гай і аддаў яго праклёну, і што гэтак сама зрабіў з Гаем і царом яго, як зрабіў і зь Ерыхонам і царом яго, і што жыхары Гаваона пастанавілі спрымірэнства зь Ізраілем і засталіся сярод іх,[2] тады ён вельмі спалохаўся, бо Гаваон горад вялікі, як адзін з царскіх гарадоў, і большы за Гай, і ўсе жыхары яго людзі адважныя.[3] Таму Аданісэдэк, цар Ерусалімскі, паслаў да Гагама, цара Хэўронскага і да Фірама, цара Ярмуцкага, і да Яфія, цара Дахіскага, і да Дэвіра, цара Эглонскага, каб сказаць:[4] прыйдзеце да мяне і памажэце мне пабіць Гаваон за тое, што ён спрымірыўся зь Ісусам і сынамі Ізраілевымі.[5] Яны сабраліся, і пайшлі пяць цароў Амарэйскіх: цар Ерусалімскі, цар Хэўронскі, цар Ярмуцкі, цар Эглонскі, яны і ўсё рушэньне іхняе і спыніліся табарам каля Гаваона, каб ваяваць зь ім.[6] Жыхары Гаваона паслалі да Ісуса ў табар, у Галгал, сказаць: не адвядзі рукі тваёй ад рабоў тваіх; прыйдзі да нас хутчэй, выратуй нас і дай нам дапамогі; бо сабраліся супроць нас усе цары Амарэйскія, якія жывуць на горах.[7] Ісус пайшоў з Галгала сам, і зь ім увесь народ, здольны ваяваць, і ўсе мужчыны адважныя.[8] І сказаў Гасподзь Ісусу: ня бойся іх, бо Я аддаў іх у рукі табе: ніхто зь іх ня ўстоіць перад абліччам тваім.[9] І прыйшоў на іх Ісус раптоўна, бо ўсю ноч ішоў ён з Галгала.[10] Гасподзь наслаў на іх разгубленасьць, калі ўбачылі Ізраільцянаў, і яны пабілі іх у Гаваоне моцным разгромам, і гналі іх па дарозе да ўзвышшаў Вэтарона, і білі іх да Азэка і да Македа.

Belarusian Bible 2003
No info: Vasil Syargeevich Syomukha 2003