A A A A A

Загадкі: [Лёс]


Эклезіяст 6:10
Што існуе, таму дадзена ўжо найменьне, і вядома, што гэта — чалавек і што ня можа ён прававацца з тымі, якія мацнейшыя за яго.

Авакум 2:3
бо ўява стасуецца яшчэ з пэўным часам і гаворыць пра канец і не ашукае; і хоць бы і замарудзіла, чакай яе, бо мусова збудзецца, не адменіцца.

Ісайя 46:10
Я ўзьвяшчаю на пачатку, што будзе ў канцы, і ад старадаўніх часін тое, што яшчэ не зрабілася, кажу: Мая рада адбудзецца, і ўсё, што Мне заўгодна, Я зраблю.

Ісайя 55:11
так і слова Маё, якое зыходзіць з вуснаў Маіх, — яно не вяртаецца да Мяне марным, а выконвае тое, што Мне заўгодна, і зьдзяйсьняе тое, на што Я паслаў яго.

Ярэмія 1:5
раней чым Я ўтварыў цябе ў чэраве, Я ўведаў цябе, і раней чым ты выйшаў з нутробы, Я асьвяціў цябе: прарокам народам паставіў цябе.

Ярэмія 17:10
Я, Гасподзь, пранікаю ў сэрца і выпрабоўваю ўсярэдзіне, каб даць кожнаму паводле шляху ягонага і паводле плёну дзеяў ягоных.

Йоан 16:33
Гэта сказаў Я вам, каб вы мелі ад Мяне мір. У сьвеце зазнаеце скруху; але суцешцеся: Я перамог сьвет.

Лічбы 23:19
Бог не чалавек, каб няпраўду казаць, і ня сын чалавечы, каб Яму шкадаваць. Ці скажа Ён і ня зробіць? будзе казаць і ня выканае?

Прытчы 16:3
Даручы Госпаду дзеі твае, і намеры твае зьдзейсьняцца.

Прытчы 19:20-24
[20] Слухайся рады і прымай кару, каб зрабіцца табе пасьля мудрым.[21] Шмат задумаў у сэрцы ў чалавека, але збудзецца толькі задуманае Госпадам.[22] Радасьць чалавеку — дабрачын­насьць ягоная, і бедны чалавек лепшы, чым хлусьлівы.[23] Страх Гасподні вядзе да жыцьця, і хто мае яго, заўсёды будзе задаволены, і ліха не спасьцігне яго.[24] Гультай апускае руку сваю ў чару, і ня хоча данесьці яе да вуснаў сваіх.

Псалмы 37:37
Адступі ад мяне, каб я мог умацавацца, перш чым адыду і ня будзе мяне.

Псалмы 138:8
Ці на неба ўзыду — Ты там; ці сыду ў апраметную — і там Ты.

Откровение 20:12
І ўгледзеў я мёртвых, малых і вялікіх, якія стаялі перад Богам, і кнігі разгорнутыя былі; і іншая кніга разгорнутая, якая ёсьць кніга жыцьця; і суджаны былі мёртвыя, згодна з напісаным у кнігах, паводле ўчынкаў сваіх.

Рымлянаў 12:2
і не прыстастоўвайцеся да веку гэтага, а пераўтварайцеся абнаўленьнем розуму вашага, каб вам спазнаваць што (ёсьць) воля Божая, добрая, прыемная і дасканалая.

Рымлянаў 8:28-29
[28] Пры гэтым ведаем, што тым, хто любіць Бога, хто пакліканы па Ягонай пастанове, усё спрыяе на добрае;[29] бо каго Ён наперад уведаў, тым і наканаваў (быць) падобнымі да вобраза Сына Свайго, каб Ён быў першародны сярод многіх братоў;

Эфесянаў 2:8-9
[8] Бо мілатою вы ўратаваныя празь веру, і гэта не ад вас, — Божы дар:[9] не ад дзеяў, каб ніхто не хваліўся.

1 Петър 2:8-9
[8] на якім яны спатыкаюцца, не ўпакорваючыся слову, дзеля чаго яны і пакінуты.[9] Але вы — род выбраны, царскае сьвятарства, народ сьвяты, людзі набытыя, каб абвяшчаць дасканаласьць Таго, Хто выклікаў вас зь цемры ў цудоўнае Сваё сьвятло;

1 Карынфянаў 2:7-9
[7] а прапаведуем мудрасьць Божую, тайную, схаваную, якую Бог вызначыў спрадвеку на славу нашую,[8] якое ніхто з уладцаў веку гэтага не спазнаў; бо, калі б спазналі, дык не ўкрыжавалі б Госпада славы.[9] А, як напісана: "ня бачыла таго вока і ня чула вуха, і ня ўзыходзіла тое ў сэрца чалавека, што тым Бог падрыхтаваў, хто любіць Яго".

Ярэмія 29:11-14
[11] Бо толькі Я ведаю намеры, якія маю пра вас, кажа Гасподзь, намеры на дабро, а не на ліха, каб даць вам будучыню і надзею.[12] І ўсклікнеце Мне, і пойдзеце і памоліцеся Мне, і Я пачую вас;[13] і пашукаеце Мяне і знойдзеце, калі пашукаеце Мяне ўсім сэрцам вашым.[14] І буду Я знойдзены вамі, кажа Гасподзь, і вярну вас з палону і зьбяру вас з усіх народаў і з усіх мясьцінаў, куды Я выгнаў вас, кажа Гасподзь, і вярну вас у тое месца, адкуль перасяліў вас.

Belarusian Bible 2003
No info: Vasil Syargeevich Syomukha 2003