A A A A A

Загадкі: [Іншапланецяне]


Каласянаў 1:16
бо Ён стварыў усё, што на нябёсах і што на зямлі, бачнае і нябачнае: хай тое троны, хай тое дзяржавы, хай тое начальствы, хай тое ўлады, — усё Ім і для Яго створана;

Другі Закон 4:19
і каб ты, зірнуўшы на неба і ўбачыўшы сонца, месяц і зоркі і ўсё войска нябеснае, не спакусіўся і не пакланіўся ім і ня служыў ім, бо Гасподзь, Бог твой, удзяліў іх усім народам пад усім небам.

Другі Закон 17:3
і пойдзе і пачне служыць іншым багам, альбо паклоніцца ім, альбо сонцу, альбо месяцу, альбо ўсяму войску нябеснаму, чаго я не загадаў,

Эфесянаў 2:19
Дык вось, вы ўжо ня чужынцы і ня прыхадні, а суграмадзяне сьвятым і свае Богу,

Эфесянаў 6:12
бо нашае змаганьне ня супроць крыві і плоці, а супроць начальстваў, супроць уладаў, супроць сьветаўпраўцаў цемры сьвету гэтага, супроць духаў злосьці паднябесных.

Выхад 12:49
адзін закон хай будзе і прыроднаму жыхару і прыхадню, які пасяліўся сярод вас.

Выхад 22:21
Прыхадня ня ўціскай і не прыгнятай яго, бо вы самыя былі прыхадні ў зямлі Егіпецкай.

Выхад 23:9
Прыхадня ня крыўдзі: вы ведаеце душу прыхадня, бо самыя былі прыхаднямі ў зямлі Егіпецкай.

Езекііль 1:4-7
[4] І я бачыў: і вось буйны вецер ішоў з поўначы, вялікая хмара і палымяны агонь, і зьзяньне вакол яго,[5] а зь сярэдзіны яго як бы сьвятло полымя зь сярэдзіны агню; і зь сярэдзіны яго відаць было як бы падабенства чатырох жывёлін, — і такі быў выгляд у іх: аблічча ў іх было, як у чалавека;[6] і ў кожнага чатыры твары, і ў кожнага зь іх чатыры крылы;[7] а ногі ў іх простыя, і ступакі ног іхніх як ступак нагі ў цяляці, і зьзялі, як бліскучая медзь (і крылы ў іх лёгкія).

Быцце 1:26
І сказаў Бог: створым чалавека паводле вобразу Нашага, паводле падабенства Нашага; і хай валадараць яны над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над быдлам, і над усёю зямлёю, і над усімі гадамі, што поўзаюць па зямлі.

Быцце 2:1
Так створаны неба і зямля і ўсё войска іх.

Евреите 11:13
Усе гэтыя памерлі ў веры, не атрымаўшы абяцаньняў, а толькі здалёк глядзелі, і радаваліся, і казалі пра сябе, што яны вандроўнікі і прыхадні на зямлі;

Евреите 13:2
Гасьціннасьці да вандроўнікаў не забывайце; бо празь яе некаторыя, ня ведаючы, гасьцінна прынялі анёлаў.

Ісайя 13:5
Ідуць з далёкай краіны, ад краю неба, Гасподзь і носьбіты гневу Ягонага, каб зьнішчыць усю зямлю.

Ісайя 45:12
Я зрабіў зямлю і стварыў на ёй чалавека; Я — Мае рукі і распасцёрлі нябёсы, і ўсяму воінству іхняму даў закон Я.

Ісайя 60:8
Хто гэта ляціць, як воблакі, і як галубы — да галубятняў сваіх?

Левіт 24:22
Адзін суд павінен быць у вас, як прыхадню, так і тубыльцу, бо Я Гасподзь, Бог ваш.

Неямія 9:6
Ты, Госпадзе адзіны. Ты стварыў неба, нябёсы нябёсаў і ўсё воінства іх, зямлю і ўсё, што на ёй, моры і ўсё, што ў іх, і Ты жывіш усё гэта, і нябесныя воінствы Табе пакланяюцца.

Псалмы 97:6
з гукамі труб і рога радуйцеся прад Валадаром Госпадам.

1 Петър 2:11
Любасныя, прашу вас ! як прышэльцаў і вандроўнікаў, пазьбягаць цялесных пахацінстваў, што паўстаюць супроць душы,

Деяния 19:35
А захавальнік парадку, уціхамірыўшы людзей, сказаў: мужы Эфэскія! які чалавек ня ведае, што горад Эфэс ёсьць служнік вялікай багіні Артэміды і Дыяпэта?

Откровение 12:12
Дык вось, весялецеся, нябёсы і насельнікі іх! Гора тым, што жывуць на зямлі і ў моры, бо да вас сышоў д’ябал у вялікай лютасьці, ведаючы, што ня многа яму застаецца часу!

Откровение 13:1
І стаў я на пяску марскім і ўбачыў зьвера, які выходзіў з мора, зь сямю галовамі і дзесяцьцю рагамі: на рагах у яго было дзесяць дыядэмаў, а на галовах ягоных назовы богазьняважлівыя.

Aмаc 9:2-3
[2] Хоць бы яны зачыніліся ў апраметную, і адтуль рука Мая возьме іх; хоць бы ўзышлі на неба, і адтуль скіну іх.[3] І хоць бы яны схаваліся на вяршыні Карміла, і там знайду і вазьму іх; хоць бы схаваліся ад вачэй Маіх на дне мора, і там загадаю марскому зьмею ўгрызьці іх.

Левіт 19:33-34
[33] Калі паселіцца прыхадзень у зямлі вашай, ня ўціскайце яго:[34] прыхадзень, які пасяліўся ў вас, хай будзе вам тое самае, што і тубылец ваш; любі яго, як сябе; бо і вы былі прыхаднямі ў зямлі Егіпецкай. Я Гасподзь, Бог ваш.

Откровение 9:7-11
[7] З выгляду саранча была падобная да коней, зрыхтаваных на вайну; і на галовах у яе як бы вянкі, падобныя на залатыя, а твары ў яе — як твары чалавечыя;[8] і валасы ў яе — як валасы ў жанчыны, а зубы ў яе былі, як у львоў;[9] на ёй былі панцыры, як бы панцыры жалезныя, а шум ад крылаў яе — як грукат ад калясьніц, калі безьліч коней бяжыць на вайну;[10] у яе былі хвасты, як у скарпіёнаў, і ў хвастах у яе былі джалы; а ўлада ў яе была — шкодзіць людзям пяць месяцаў.[11] Царом над сабою мела яна анёла бездані; імя яму па-габрэйску "Аваддон", а па-грэцку "Апальліён ".

Быцце 6:1-22
[1] Калі людзі пачалі множыцца на зямлі і радзіліся ў іх дочкі,[2] тады сыны Божыя ўбачылі дочак чалавечых, што яны прыгожыя, і бралі іх сабе за жонак, хто якую выбраў.[3] І сказаў Гасподзь Бог : ня вечна Духу Майму быць пагарджаным людзьмі, бо яны плоць; хай будуць дні іхнія сто дваццаць гадоў.[4] У той час былі на зямлі волаты, асабліва з таго часу, як сыны Божыя пачалі ўваходзіць да дочак людскіх, і яны пачалі нараджаць ім: гэта дужыя, спакон славутыя людзі.[5] І ўбачыў Гасподзь Бог, што вялікая разбэшчанасьць людзей на зямлі, і што ўсе думкі і помыслы сэрца іхняга былі ва ўсе часы ліхія;[6] і пашкадаваў Гасподзь, што стварыў чалавека на зямлі, і засмуціўся ў сэрцы Сваім.[7] І сказаў Гасподзь: вынішчу з улоньня зямлі людзей, якіх Я стварыў, ад чалавека да быдла, і гадаў і птушак нябесных вынішчу; бо Я пашкадаваў, што стварыў іх.[8] А Ной здабыў мілату перад вачыма Госпада Бога.[9] Вось жыцьцё Ноевае: Ной быў чалавек праведны і беззаганны ў родзе сваім; Ной хадзіў перад Богам.[10] Ной спарадзіў трох сыноў: Сіма, Хама і Яфэта.[11] Але зямля разбэсьцілася перад абліччам Божым і напоўнілася зямля злачынствамі.[12] І паглядзеў Гасподзь Бог на зямлю, і вось, яна разбэшчаная: бо ўсякая плоць скрывіла дарогу сваю на зямлі.[13] І сказаў Гасподзь Бог Ною: канец усякай плоці прыйшоў перад аблічча Маё, бо зямля напоўнілася ад іх зладзействамі; і вось, я вынішчу іх зь зямлі.[14] Зрабі сабе каўчэг з дрэва гофэр; адсекі зрабі ў каўчэзе і прасмалі яго смалою ўсярэдзіне і звонку.[15] І зрабі яго так: даўжыня каўчэга трыста локцяў; шырыня яго пяцьдзесят локцяў, а вышыня яго трыццаць локцяў.[16] І зрабі адтуліну ў каўчэзе, і ў локаць зьвядзі яе ўгары, і дзьверы ў каўчэг зрабі збоку яго; зладзь у ім ніжняе, другое і трэцяе жытло.[17] І вось, Я навяду на зямлю патоп водны, каб вынішчыць усякую плоць, у якой ёсьць дух жыцьця, пад нябёсамі: усё, што ёсьць на зямлі, пазбудзецца жыцьця..[18] Але з табою Я ўстанаўлю запавет Мой, і ўвойдзеш у каўчэг ты і сыны твае, і жонка твая і жонкі сыноў тваіх з табою.[19] Увядзі таксама ў каўчэг з усіх жывёл, і ад кожнае плоці па пары, каб яны засталіся з табою жывыя; мужчынскага полу і жаночага хай яны будуць.[20] З птушак паводле роду іхняга, і з быдла паводле роду іхняга, і з усіх паўзуноў зямных паводле роду іхняга, з усіх па пары ўвойдуць да цябе, каб засталіся жывыя.[21] А ты вазьмі сабе ўсякай ежы, якою кормяцца, і зьбяры да сябе; і будзе яна табе і ім ежаю.[22] І зрабіў Ной усё: як наказаў яму Гасподзь Бог, так ён і зрабіў.

Езекііль 1:1-28
[1] І было: на трыццатым годзе, на чацьвёртым месяцы, на пяты дзень месяца, калі я быў сярод перасяленцаў над ракой Хавар, разамкнуліся нябёсы — і я пабачыў уявы Божыя.[2] У пяты дзень месяца (гэта быў пяты год палону цара Ёакіма),[3] было слова Гасподняе Езэкіілю, сыну Вузія, сьвятара, у зямлі Халдэйскай, над ракою Хавар; і была там на ім рука Гасподняя.[4] І я бачыў: і вось буйны вецер ішоў з поўначы, вялікая хмара і палымяны агонь, і зьзяньне вакол яго,[5] а зь сярэдзіны яго як бы сьвятло полымя зь сярэдзіны агню; і зь сярэдзіны яго відаць было як бы падабенства чатырох жывёлін, — і такі быў выгляд у іх: аблічча ў іх было, як у чалавека;[6] і ў кожнага чатыры твары, і ў кожнага зь іх чатыры крылы;[7] а ногі ў іх простыя, і ступакі ног іхніх як ступак нагі ў цяляці, і зьзялі, як бліскучая медзь (і крылы ў іх лёгкія).[8] І рукі чалавечыя былі пад крыламі ў іх, па чатырох баках іх;[9] і твары ў іх і крылы ў іх — ва ўсіх чатырох; крылы ў іх прылягалі адно да аднаго; у час шэсьця свайго яны не азіраліся, а ішлі кожны перад сабою.[10] Падабенства абліччаў іхніх — аблічча чалавека і аблічча ільва з правага боку ва ўсіх чатырох; а зь левага боку — аблічча цяляці ва ўсіх чатырох і аблічча арла ва ўсіх чатырох.[11] І абліччы іх і крылы іх зьверху былі разьдзеленыя, але ў кожнага два крылы прылягалі адно да аднаго, а два пакрывалі целы іхнія.[12] І ішлі яны, кожнае ў свой бок перад сабою; куды дух хацеў ісьці, туды і ішлі; падчас шэсьця свайго не азіраліся.[13] І выгляд у гэтых жывёлін быў як выгляд распаленага вугольля, як выгляд лампадаў; агонь хадзіў паміж жывёламі, і зьзяньне ад агню і маланка выходзілі з агню.[14] І жывёліны шпарка рухаліся туды-сюды, як бліскае маланка.[15] І я глядзеў на жывёлін, — і вось, на зямлі каля гэтых жывёлін па адным коле перад чатырма іхнімі лапамі.[16] Выгляд колаў і будова іхняя — як выгляд тапаза, і падабенства ва ўсіх чатырох — адно; і з выгляду іх і з будовы іх здавалася, быццам кола было ў коле.[17] Калі яны ішлі, ішлі на чатыры свае бакі; падчас шэсьця не азіраліся.[18] А абады на іх — высокія і страшныя былі яны; абады на ўсіх чатырох вакол былі поўныя вачэй.[19] І калі ішлі жывёлы, ішлі і колы поруч іх; а калі жывёлы падымаліся ад зямлі, тады падымаліся і колы.[20] Куды дух хацеў ісьці, туды ішлі і яны; куды б ні пайшоў дух, і колы падымаліся нароўні зь імі, бо дух жывёлін быў у колах.[21] Калі ішлі тыя, ішлі і яны; і калі тыя стаялі, стаялі і яны; і калі тыя падымаліся ад зямлі, тады нароўні зь імі падымаліся і колы, бо дух жывёлін быў у колах.[22] Над галовамі ў жывёлін было падабенства скляпеньня, як выгляд дзівоснага крышталю, расхінутага зьверху над галовамі ў іх.[23] А пад скляпеньнем прасьціраліся крылы іхнія проста адно да аднаго, і ў кожнага было два крылы, якія пакрывалі іх, у кожнага два крылы пакрывалі целы іхнія.[24] І калі яны ішлі, я чуў шум крылаў іх, як бы шум многіх водаў, як бы голас Усемагутнага, моцны шум, як бы шум у вайсковым стане; калі яны спыняліся, — апускалі крылы свае.[25] І голас быў са скляпеньня, якое над галовамі ў іх; калі яны спыняліся, тады апускалі свае крылы.[26] А над скляпеньнем, якое над галовамі ў іх, было падабенства трона з выгляду як бы з каменя сапфіра; а над падабенствам прастола як бы падабенства чалавека зьверху на ім.[27] І бачыў я як бы палаючы метал, як бы выгляд агню ўсярэдзіне яго вакол; ад выгляду сьцёгнаў яго і вышэй і ад выгляду сьцёгнаў яго і ніжэй я бачыў як бы нейкі агонь, і зьзяньне было вакол яго.[28] У якім выглядзе бывае вясёлка на аблоках падчас дажджу, такі выгляд мела гэтае зьзяньне вакол.

Belarusian Bible 2003
No info: Vasil Syargeevich Syomukha 2003