A A A A A

Жыццё: [Прыгажосць]


1 Петър 3:3-4
[3] Хай будзе акрасаю вашай ня зьнешняе пляценьне валасоў, не залатыя ўборы альбо прыгажосьць у строях,[4] а чалавек шчырага сэрца ў нятленным харастве лагоднага і маўклівага духу, што каштоўна перад Богам.

2 Карынфянаў 4:16
Таму мы не маркоцімся; але калі вонкавы наш чалавек і тлее, дык унутраны — дзень у дзень абнаўляецца,

Эфесянаў 2:10
Бо мы — Ягоныя стварэньні, створаныя ў Хрысьце Ісусе на добрыя дзеі, якія Бог быў назначыў нам выконваць.

Быцце 1:27
І стварыў Бог чалавека паводле вобразу Свайго, паводле вобразу Божага стварыў яго; мужчыну і жанчыну стварыў іх.

Ісайя 40:8
Трава жухне, кветка вяне, а слова Бога нашага жыцьме вечна.

Піліпянаў 4:8
Нарэшце, браты мае, што толькі ў ісьціне, што сумленнае, што справядлівае, што чыстае, што любае, што вартае хвалы, што толькі дабрадзейнасьць, ці што пахвалы годнае, — тое і майце наўме.

Псалмы 139:14
Так! праведныя ўславяць імя Тваё: беззаганныя будуць жыць прад абліччам Тваім.

Рымлянаў 8:6
Помыслы плоцкія — сьмерць, а помыслы Духа — жыцьцё і мір,

Песнь Пясней 4:7
Уся ты прыгожая, любасьць мая, і няма на табе заганы!

Матей 6:28-29
[28] І пра вопратку што турбуецеся? Паглядзеце на лілеі польныя, як яны растуць: не працуюць, ні прадуць;[29] але кажу вам, што і Саламон ва ўсёй славе сваёй не апранаўся так, як кожная зь іх;

1 Тимотей 2:9-10
[9] каб гэтак сама і жанчыны, у прыстойнай вопратцы, сарамяжліва і цнатліва, упрыгожвалі сябе не заплятаньнем валасоў, ні золатам, ні жэмчугам, ні каляровымі строямі,[10] а добрымі справамі, як прыстойна жанчынам, што прысьвячаюць сябе пабожнасьці.

1 Самуіла 16:7
Але Гасподзь сказаў Самуілу: не зважай на выгляд ягоны і на вышыню росту яго; Я адхіліў яго; Я гляджу ня так, як глядзіць чалавек; бо чалавек глядзіць на аблічча, а Гасподзь глядзіць на сэрца.

Эклезіяст 3:11
Усё Ён цудоўным зрабіў сваім часам і вечнасьць паклаў ім у сэрца, хоць ня кемяць яны ў тых справах, што Бог учыніў, ад пачатку і да канца.

Галатаў 3:26-27
[26] Бо ўсе вы сыны Божыя па веры ў Хрыста Ісуса;[27] усе вы, хто хрысьціўся ў Хрыста, у Хрыста апрануліся!

Прытчы 3:15-18
[15] Яна даражэйшая за каштоўныя камяні; і нішто з таго, што жадана табе, не зраўняецца зь ёю.[16] Даўгадзённасьць у правіцы ў яе, а ў лявіцы багацьце і слава;[17] шляхі яе — шляхі прыемнасьці, і ўсе сьцежкі яе — мірныя.[18] Яна — дрэва жыцьця тым, што на­зываюць яе, — і шчасныя тыя, што ма­юць яе!

Езекііль 28:17-18
[17] Ад прыгажосьці тваёй заганарылася сэрца тваё, ад славалюбства твайго загубіў сваю мудрасьць; за тое Я скіну цябе на зямлю, перад царамі аддам цябе на ганьбу.[18] Мноствам пахібаў тваіх у няправедным тваім гандлі ты апаганіў свае сьвятыні; і Я дастану спасярод цябе агонь, які і зжарэ цябе: і Я ператвару цябе ў попел на зямлі перад вачыма ўсіх, хто цябе бачыць.

Яков 1:23
Бо хто слухае слова і ня выконвае, той падобны да чалавека, які разглядвае прыродныя рысы аблічча свайго ў люстры:

Матей 23:28
так і вы зьнешне здаяцеся людзям праведнымі, а ўсярэдзіне поўныя крывадушнасьці і беззаконьня.

Прытчы 31:30
Мілавіднасьць падманлівая і пры­гажосьць марная; а жонка, якая баіцца Госпада, вартая пахвалы.

Belarusian Bible 2003
No info: Vasil Syargeevich Syomukha 2003