A A A A A

Жыццё: [Старэнне]


1 Тимотей 5:8
Калі ж хто пра сваіх і асабліва пра хатніх ня дбае, той выракся веры і горшы за нявернага.

2 Карынфянаў 4:16
Таму мы не маркоцімся; але калі вонкавы наш чалавек і тлее, дык унутраны — дзень у дзень абнаўляецца,

Другі Закон 32:7
Згадай пра дні старадаўнія, падумай пра гады ранейшых родаў; спытайся ў бацькі тайго, і абесьціць табе, у старцаў тваіх, і яны скажуць табе.

Другі Закон 34:7
Майсею было сто дваццаць гадоў, калі ён памёр; але зрок ягоны ня прытупіўся, моцнасьць у ім ня вычарпалася.

Эклезіяст 7:10
Не кажы: "чаму гэта колісь было лепей, чым сёньня?"— не зь вялікага розуму ты папытаўся пра гэта.

Выхад 20:12
Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб падоўжыліся дні твае на зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе.

Быцце 6:3
І сказаў Гасподзь Бог : ня вечна Духу Майму быць пагарджаным людзьмі, бо яны плоць; хай будуць дні іхнія сто дваццаць гадоў.

Быцце 25:8
і сканаў Абрагам, і памёр у старасьці добрай, вельмі стары і насычаны, і прылучаны да люду свайго.

Ісайя 40:29
Ён дае стомленаму сілу і даруе зьнямогламу маладосьць.

Ісайя 46:4
і да старасьці вашай Я той самы буду, і да сівізны вашай Я ж буду насіць вас; Я стварыў і буду насіць, падтрымліваць і ахоўваць вас.

Ёва 5:26
Увойдзеш у магілу ў глыбокай старасьці, як укладваюцца снапы пшаніцы сваім часам.

Ёва 12:12-20
[12] У старцах — мудрасьць, і ў даўгавечных — розум.[13] У Яго мудрасьць і сіла; Ягоныя рада і розум.[14] Што Ён разбурыць, тое не адбудзецца; каго Ён увязьніць, той ня вызваліцца.[15] Спыніць воды, і ўсё ўсохне; пусьціць іх, і пераўтвораць зямлю.[16] У Яго магутнасьць і мудрасьць, прад Ім той, хто заблытвае і ўводзіць у аблуду.[17] Ён прыводзіць дарадцаў да неабдуманасьці і судзьдзяў робіць дурнымі.[18] Ён вызваляе з повязяў цароў і поясам абвязвае сьцёгны ім;[19] князёў пазбаўляе годнасьці і кідае ніцма адважных;[20] адбірае мову ў красамоўных і старцаў пазбаўляе глузду;

Ёва 32:7
Я гаварыў сам сабе: няхай гавораць дні, і мнагалецьце навучае мудрасьці.

Іяіль 2:28
І будзе пасьля таго, вылью ад Духа Майго на ўсякую плоць, і будуць прарочыць сыны вашыя і дочкі вашыя; старцам вашым будуць сьніцца сны, і хлопцы вашыя будуць бачыць уявы.

Левіт 19:32
Перад абліччам сівога ўставай і шануй аблічча старца, і бойся Бога твайго. Я Гасподзь.

Филимон 1:9
зь любові лепей прашу, ня хто які там, а я, Павал — старац, а цяпер вязень Ісуса Хрыста;

Псалмы 71:9
упадуць перад ім жыхары пустыняў, і ворагі ягоныя будуць лізаць пыл;

Псалмы 71:18
Дабраславёны Гасподзь Бог, Бог Ізраілеў, адзіны, Хто творыць цуды,

Псалмы 73:26
"Калі Я выберу час, Я ўчыню суд па праўдзе.

Псалмы 90:10-12
[10] ліха цябе не спаткае, і пошасьць жытла твайго не зачэпіць;[11] бо анёлам Сваім наказвае пра цябе — ахоўваць цябе на ўсіх дарогах тваіх,[12] і на руках цябе панясуць, каб не спатыкнуўся ты аб камень нагою тваёю;

Псалмы 91:16
каб абвяшчаць, што Гасподзь справядлівы, цьвярдыня мая, і няма ў Ім няпраўды

Прытчы 17:6
Вянок старых — сыны сыноў, і словы дзяцей — бацькі іхнія.

Прытчы 20:29
Слава юнакоў — сіла іхняя, а ак­раса старых — сівізна.

Прытчы 23:22
Слухайся бацькі твайго: ён спа­радзіў цябе; і не пагарджай маці тваёй, калі яна будзе старая.

Псалмы 37:35
Калі Ты дакорамі будзеш караць чалавека за злачынствы, рассыплецца, як ад молі, прывабнасьць ягоная. Так кожны чалавек — марны.

1 Хронікі 29:28
І памёр у добрай старасьці, насычаны жыцьцём, багацьцем і славаю, і зацараваў Саламон, сын ягоны, замест яго.

1 Цароў 3:14
і калі будзеш хадзіць шляхам Маім, захоўваючы статуты Мае і запаведзі Мае, як хадзіў бацька твой Давід, Я падоўжу і дні твае.

Псалмы 103:5
Ты паставіў зямлю на цьвёрдых асновах: не пахісьнецца яна векавечна.

Тит 2:3
каб старыцы таксама апраналіся, як прыстойна сьвятым, ня былі паклёпніцы, не аддаваліся п’янству, вучылі дабру,

1 Тимотей 5:1-2
[1] Старца не дакарай, а ўмаўляй, як бацьку; малодшых, як братоў;[2] старых жанчын, як маці; маладых, як сёстраў, з поўнаю чысьцінёю.

Псалмы 71:8-9
[8] ён будзе валадарыць ад мора да мора і ад ракі да краёў зямлі;[9] упадуць перад ім жыхары пустыняў, і ворагі ягоныя будуць лізаць пыл;

Піліпянаў 3:20-21
[20] А нашае жыцьцё — на нябёсах, адкуль мы чакаем і Збаўцу, Госпада нашага Ісуса Хрыста,[21] Які нашае паганьбёнае цела пераўтворыць так, што яно прыпадобніцца праслаўленаму Целу Ягонаму, станецца сілаю, якою Ён дзейнічае і ўпакорвае Сабе усё.

Ісайя 46:3-4
[3] Паслухайце мяне, доме Якава і ўся рэшта дома Ізраілевага, прынятыя Мною ад улоньня, каго Я насіў ад утробы матчынай :[4] і да старасьці вашай Я той самы буду, і да сівізны вашай Я ж буду насіць вас; Я стварыў і буду насіць, падтрымліваць і ахоўваць вас.

Псалмы 92:12-15
[12] і кажуць: ня ўбачыць Гасподзь, і не даведаецца Бог Якаваў.[13] Схамянецеся, бязглуздыя людзі! калі вы паразумнееце, недавумкі?[14] Хіба Той, што вуха наставіў, не пачуе? і Той, Хто вока стварыў, ня ўбачыць?[15] Хто настаўляе народы, ці ж ня выкрые, — Той, Хто вучыць чалавека разуменьню?

Эклезіяст 12:1-7
[1] І памятай Творцу твайго ў дні юнацтва твайго, пакуль ня прыйшлі цяжкія дні і гады не насталі, пра якія ты будзеш казаць: "няма мне ад іх асалоды!",[2] пакуль не патухлі сонца, і сьвятло, і месяц, і зоркі і не насунуліся новыя хмары пасьля дажджу.[3] У той дзень, калі задрыжаць тыя, што дом ацаляюць, і сагнуцца мужы сілы; і перастануць малоць тыя, што мелюць, бо няшмат ужо іх засталося; і зацьмяцца тыя, якія глядзяць у акно;[4] і замыкацца будуць дзьверы на двор; калі аціхне гул жорнаў, і будзе ўставаць чалавек на пеўнеў крык, і замоўкнуць дочкі пяяньня;[5] і вышыні іх будуць палохаць, і на дарозе жахі; і міндаль зацьвіце, іў траве зьнярухомее конік, і рассыплецца каперс,— бо адыходзіць чалавек у вечны свой дом, і гатовыя абступіць яго плакальшчыцы на дарозе;—[6] пакуль не парваўся срэбраны ланцужок, і не разьбілася залатая чаша, і не разьбіўся збанок ля крыніцы, і не абвалілася кола над студняй.[7] І вернецца тло ў зямлю, чым і было яно; і вернецца дух да Бога, Які даў яго.

Belarusian Bible 2003
No info: Vasil Syargeevich Syomukha 2003