A A A A A

Добры Характар: [Падсправаздачнасць]


Рымлянаў 14:12
Так, кожны з нас за сябе адкажа перад Богам.

Рымлянаў 1:20
бо нябачнае ў Ім, вечная сіла Ягоная і боскасьць, ад стварэньня сьвету праз сузіраньне тварэньняў бачныя, так што яны ня маюць выбачэньня.

Прытчы 27:17
Жалеза жалеза вострыць, і чалавек навастрае позірк сябра свайго.

Яков 5:16
Прызнавайцеся адзін аднаму ў правінах і малецеся адзін за аднаго, каб ачуняць: на многае здольная шчырая малітва праведніка.

Рымлянаў 2:12
Тыя, што без закону зграшылі, без закону і загінуць; а тыя, якія ў законе зграшылі, паводле закону прымуць суд,

Лука 12:47-48
[47] А той раб, які ведаў волю гаспадара свайго, і ня быў гатовы, і не рабіў па волі ягонай, біты будзе моцна;[48] а які ня ведаў і зрабіў вартае пакараньня, біты будзе меней. І ад кожнага, каму дадзена шмат, шмат і спатрабуецца; і каму шмат даверана, з таго болей зышчуць.

1 Фесаланікійцаў 5:11
Таму ўмаўляйце адно аднаго і навучайце адно аднаго, як вы і робіце.

Яков 4:17
Дык вось, хто ўмее рабіць дабро і ня робіць, на тым грэх.

Рымлянаў 4:15
бо закон творыць гнеў, таму што дзе няма закону, няма і парушэньня.

1 Тимотей 1:10
блудадзеям, мужаложцам (чалавеказьдзірцам, паклёпнікам, скаталожцам), хлусам, крывапрысяжцам, і ўсяму, што супроць здаровага вучэньня,

Матей 12:36
Кажу ж вам, што за кожнае марнае слова, якое вымавяць людзі, дадуць яны адказ у дзень судны;

Лука 12:48
а які ня ведаў і зрабіў вартае пакараньня, біты будзе меней. І ад кожнага, каму дадзена шмат, шмат і спатрабуецца; і каму шмат даверана, з таго болей зышчуць.

Езекііль 18:20
Душа, якая грэшыць, яна памрэ; сын не панясе віны бацькі і бацька не панясе віны сына, праўда справядлівага пры ім і застаецца і беззаконнасьць беззаконнага пры ім і застаецца.

Эфесянаў 5:21
слухаючыся адно аднаго ў страху Божым.

Евреите 10:25
ня будзем пакідаць сходу свайго, як гэта ў некаторых у звычаі; а будзем намаўляць адно аднаго, і тым болей, чым выразьней бачыце набліжэньне дня таго.

Езекііль 33:8
Калі Я скажу беззаконьніку: "пахібнік! ты сьмерцю памрэш", а ты ня будзеш нічога казаць, каб асьцерагчы пахібніка ад шляху ягонага, дык пахібнік той памрэ за грэх свой, але кроў ягоную спаганю з рукі тваёй.

Матей 12:36-37
[36] Кажу ж вам, што за кожнае марнае слова, якое вымавяць людзі, дадуць яны адказ у дзень судны;[37] бо паводле слоў сваіх апраўдаешся, і паводле слоў сваіх асудзішся.

Галатаў 6:1-2
[1] Браты! калі і дапусьціць чалавек якую пагрэшнасьць, вы, духоўныя, папраўляйце такога ў духу лагоды, зважаючы кожны на сябе, каб ня дацца спакусе.[2] Насеце цяжары адно аднаго, і такім чынам выканаеце закон Хрыстовы.

Евреите 10:24
будзем уважлівыя адно да аднаго, заахвочваючы ў любові і добрых учынках;

Псалмы 51:5
Ты болей любіш зло, чым дабро, а няпраўду болей за праўду казаць;

1 Йоан 2:2
Ён ёсьць ахвяра мілажалю за грахі нашыя, і ня толькі за нашыя, але і ўсяго сьвету.

2 Карынфянаў 5:10
бо ўсім нам трэба зьявіцца перад судовым тронам Хрыстовым, каб кожнаму атрымаць згодна з тым, што ён рабіў, жывучы ў целе, добрае ці благое.

2 Карынфянаў 4:17-18
[17] бо нядоўгая лёгкая пакута наша нараджае ў бязьмерным багацьці вечную славу,[18] калі мы глядзім не на бачнае, а на нябачнае: бо бачнае — часовае, а нябачнае — вечнае!

Эфесянаў 4:25
Таму, адкінуўшы ману, гаварэце праўду кожны блізкаму свайму, бо мы чэлесы адзін аднаму.

Галатаў 6:2
Насеце цяжары адно аднаго, і такім чынам выканаеце закон Хрыстовы.

Деяния 14:17
хоць і не пераставаў сьведчыць пра Сябе добрымі дзеямі, даючы нам зь неба дажджы і поры ўраджайныя і напаўняючы ежай і радасьцю сэрцы нашыя.

2 Карынфянаў 2:6
Такому досыць і гэтае кары ад многіх,

1 Самуіла 16:7
Але Гасподзь сказаў Самуілу: не зважай на выгляд ягоны і на вышыню росту яго; Я адхіліў яго; Я гляджу ня так, як глядзіць чалавек; бо чалавек глядзіць на аблічча, а Гасподзь глядзіць на сэрца.

1 Карынфянаў 1:10
Малю вас, браты, імем Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб усе вы гаварылі адно, і ня было паміж вамі падзелаў, а каб вы спалучаны былі ў адным духу і ў адных помыслах.

2 Цароў 12:4-5
[4] І сказаў Ёас сьвятарам: усё срэбра, якое пасьвячаецца, якое прыносяць у дом Гасподні, срэбра ад тых, што праходзяць, срэбра, якое ўносіцц а за кожную душу паводле ацэнкі, усё срэбра, колькі каму находзіць на сэрца, прынесьці ў дом Гасподні.[5] хай бяруць сьвятары сабе, кожны ў свайго знаёмага, і хай папраўляюць яны пашкоджанае ў храме, усюды, дзе знойдзецца пашкода.

Псалмы 82:1
Песьня. Псальма Асафава.

Псалмы 82:6
Змовіліся аднадушна, склалі супроць Цябе хаўрус:

Ёва 1:6-12
[6] І быў дзень, калі прыйшлі сыны Божыя стаць перад Госпадам; сярод іх прыйшоў і сатана.[7] І сказаў Гасподзь сатане: адкуль ты прыйшоў? і адказаў сатана Госпаду і сказаў: я хадзіў па зямлі і абышоў яе.[8] І сказаў Гасподзь сатане: ці зьвярнуў ты ўвагу сваю на раба Майго Ёва? бо няма такога, як ён, на зямлі: чалавек беззаганны, справядлівы, богабаязны і ўцечны ад зла.[9] І адказаў сатана Госпаду і сказаў: хіба задарам богабаязны Ёў?[10] ці ня Ты вакол асланіў яго і дом ягоны і ўсё, што ў яго? Дзеі рук ягоных Ты дабраславіў, і статкі ягоныя шырацца па зямлі;[11] але працягні руку Тваю і дакраніся да ўсяго, што ў яго,— ці дабраславіць ён Цябе?[12] І сказаў Гасподзь сатане: вось, усё, што ў яго, у руцэ тваёй; толькі на самога не прасьцірай рукі тваёй. І адышоў сатана ад аблічча Гасподняга.

Ёва 2:1-7
[1] Быў дзень, калі прыйшлі сыны Божыя стаць перад Госпадам; сярод іх прыйшоў і сатана стаць перад Госпадам.[2] І сказаў Гасподзь сатане: адкуль ты прыйшоў? І адказаў сатана Госпаду і сказаў: я хадзіў па зямлі і абышоў яе.[3] І сказаў Гасподзь сатане: ці зьвярнуў ты ўвагу тваю на раба Майго Ёва? бо няма такога, як ён, на зямлі: чалавек беззаганны, справядлівы, богабаязны і ўцечны ад зла, і дагэтуль цьвёрды ў сваёй беззаганнасьці, а ты цьвяліў Мяне супроць яго, каб загубіць яго бязьвінна.[4] І адказаў сатана Госпаду і сказаў: скуру за скуру, а за жыццё сваё аддасьць чалавек усё, што ёсьць у яго;[5] але працягні руку Тваю і дакраніся да косткі ягонай і плоці ягонай,— ці дабраславіць ён Цябе?[6] І сказаў Гасподзь сатане: вось, ён у руцэ тваёй, толькі душу ягоную ашчадзі.[7] І адышоў сатана ад аблічча Гасподняга і пабіў Ёва праказаю лютаю ад падэшвы нагі ягонай па самае цемя ягонае.

1 Хронікі 28:8
І цяпер перад вачыма ўсяго Ізраіля, сходу Гасподняга і ў вушы Бога нашага кажу : захоўвайце і трымайцеся ўсіх запаведзяў Госпада Бога вашага, каб валодаць вам гэтаю добраю зямлёю, і пакінуць яе пасьля сябе ў спадчыну дзецям сваім навек.

Belarusian Bible 2003
No info: Vasil Syargeevich Syomukha 2003