A A A A A

Царква: [Нараджэнне Ісуса]


Матей 1:18-23
[18] Нараджэньне Ісуса Хрыста было так: па заручынах Маці Яго Марыі зь Язэпам, перш чым сышліся яны, выявілася, што Яна мае ва ўлоньні ад Духа Сьвятога.[19] А Язэп, муж Яе, будучы праведным, не жадаючы зьняславіць Яе, хацеў употай адпусьціць Яе.[20] Калі ж надумаў ён гэта, — вось, анёл Гасподні ў сьне явіўся яму і сказаў: Язэпе, сыне Давідаў! ня бойся прыняць Марыю, жонку тваю; бо зачатае ў Ёй ёсьць ад Духа Сьвятога;[21] і народзіць Сына, і дасі Яму імя: Ісус, бо Ён уратуе людзей Сваіх ад грахоў іхніх.[22] А ўсё гэта сталася, каб збылося сказанае Госпадам праз прарока, які кажа:[23] "Вось, Дзева ва ўлоньні зачне; народзіць Сына, і дадуць Яму імя: Эмануіл, што азначае: з намі Бог".

Лука 2:7-21
[7] і нарадзіла Сына Свайго першынца, і спавіла Яго, і паклала яго ў ясьлі, бо ня было ім месца ў гасьцініцы.[8] У той краіне былі на полі пастухі, якія трымалі начную варту каля статку свайго.[9] Раптам зьявіўся ім анёл Гасподні, і слава Гасподняя апраменіла іх; і спалохаліся страхам вялікім.[10] І сказаў ім анёл: ня бойцеся; я ўзьвяшчаю вам вялікую радасьць, якая будзе ўсім людзям:[11] бо сёньня нарадзіўся вам у горадзе Давідавым Збаўца, Які ёсьць Хрыстос Гасподзь;[12] і вось вам знак: вы знойдзеце Дзіця ў пялюшках, Яно ляжыць у ясьлях.[13] І раптоўна зьявілася з анёлам шматлікае войска нябеснае, славячы Бога і заклікаючы:[14] слава ў вышынях Богу, і на зямлі мір, і ў людзях добрая воля.[15] Калі анёлы адыйшлі ад іх на неба, пастухі сказалі адзін аднаму: хадзем у Віфляем і паглядзім, што там сталася, пра што абвясьціў нам Гасподзь.[16] І пасьпяшаўшыся, прыйшлі, і знайшлі Марыю і Язэпа, і Дзіцятка, Якое ляжала ў ясьлях.[17] А ўбачыўшы, расказалі пра тое, што было абвешчана ім пра Дзіцятка Гэтае.[18] І ўсе, хто чуў, дзівавалі з таго, што расказвалі ім пастухі.[19] А Марыя прымала ўсе словы гэтыя, складаючы ў сэрцы Сваім.[20] І вярнуліся пастухі, славячы і хвалячы Бога за ўсё тое, што чулі і бачылі, як ім сказана было.[21] Як прайшло восем дзён, калі трэба было абрэзаць Дзіцятка, далі яму імя Ісус, названае анёлам раней зачацьця Ягонага ва ўлоньні.

Матей 2:1-12
[1] Калі ж Ісус нарадзіўся ў Віфляеме Юдэйскім у дні цара Ірада, вось, мудрацы з усходу прыйшлі ў Ерусалім і кажуць:[2] дзе народжаны Цар Юдэйскі? бачылі бо мы зорку Яго на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму.[3] Пачуўшы гэта, цар Ірад занепакоіўся, і ўвесь Ерусалім зь ім.[4] І сабраўшы ўсіх першасьвятароў і кніжнікаў народных, пытаўся ў іх: дзе мае нарадзіцца Хрыстос?[5] Яны ж сказалі яму: у Віфляеме Юдэйскім, так бо напісана праз прарока:[6] "І ты, Віфляеме, зямля Юдава, нічым ня меншы сярод ваяводстваў Юдавых, бо зь цябе выйдзе Правадыр, Які ўсьцеражэ народ мой Ізраіля".[7] Тады Ірад, употай паклікаўшы мудрацоў, выведаў у іх час зьяўленьня зоркі[8] і, паслаўшы іх у Віфляем, сказаў: ідзеце, добра разьведайце пра Дзіця і, як знойдзеце, накажэце мне, каб і я пайшоў пакланіцца Яму.[9] Яны, выслухаўшы цара, пайшлі. І вось, зорка, якую бачылі яны на ўсходзе, ішла перад імі, пакуль, прыйшоўшы, ня стала ўгары над месцам, дзе было Дзіця.[10] Угледзеўшы зорку, яны ўсьцешыліся радасьцю вельмі вялікай,[11] і, увайшоўшы ў дом, убачылі Дзіця з Марыяю, Маці Яго, і, упаўшы, пакланіліся Яму; і адкрыўшы скарбы свае, прынесьлі Яму дары: золата, ладан і сьмірну.[12] І ў сьне атрымаўшы наказ не вяртацца да Ірада, іншай дарогай адышлі ў краіну сваю.

Галатаў 4:4
але калі споўніўся час, Бог паслаў Сына Свайго (Адзінароднага), Які нарадзіўся ад жанчыны і хадзіў пад законам,

Лука 2:1-4
[1] У тыя дні выйшаў ад кесара Аўгуста загад зрабіць перапіс па ўсёй зямлі.[2] Гэты перапіс быў першы ў праўленьне Квірынія Сірыяй.[3] І пайшлі ўсе запісвацца, кожны ў свой горад.[4] Пайшоў таксама і Язэп з Галілеі, з горада Назарэта, у Юдэю, у горад Давідаў, называны Віфляемам, бо ён быў з дому і роду Давідавага,

Откровение 12:1-5
[1] І зьявілася на небе вялікая азнака — жанчына, адзетая ў сонца; пад нагамі ў яе месяц, і на галаве ў яе вянок з дванаццаці зорак.[2] Яна мела ва ўлоньні і крычала ад болю і родавых пакутаў.[3] І другая азнака зьявілася на небе: вось, вялікі чырвоны цмок зь сямю галовамі і дзесяцьцю рагамі, і на галовах у яго сем дыядэм;[4] хвост ягоны звалок зь неба траціну зорак і кінуў іх на зямлю. Цмок гэты стаў перад жанчынаю, якая мелася радзіць, каб, калі яна народзіць, зжэрці яе дзіця.[5] І нарадзіла яна дзіця мужчынскага полу, якому належыць пасьвіць усе народы жазлом жалезным; і ўзята было дзіця да Бога і да трона Ягонага.

Belarusian Bible 2003
No info: Vasil Syargeevich Syomukha 2003