A A A A A

Дрэнны Характар: [Горыч]


Деяния 8:23
бо бачу цябе поўнага жоўці горкай і ў путах няпраўды.

Каласянаў 3:8-13
[8] А зараз вы адкладзеце ўсё: гнеў, лютасьць, злосьць, ліхаслоўе, кляцьбу з вуснаў вашых;[9] ня хлусеце адно аднаму, бо вы распранулі зь сябе старога чалавека зь дзеямі ягонымі[10] і, апрануўшыся ў новага, які абнаўляецца ў пазнаньні паводле вобраза Стваральніка ягонага,[11] дзе няма ні Эліна, ні Юдэя, ні абразаньня, ні неабразаньня, варвара, Скіфа, раба, вольніка, а ўсё і ўва ўсім — Хрыстос.[12] Дык апранецеся, як выбранцы Божыя, сьвятыя і ўлюбёнцы, у міласэрнасьць, даброць, мудрую пакору, лагоднасьць, доўгую цярплівасьць,[13] паблажаючы адно аднаму і даруючы ўзаемна, калі хто на каго мае крыўду: як Хрыстос дараваў вам, так і вы.

Эклезіяст 7:9
Не сьпяшайся да гневу духам тваім, бо гняздуецца гнеў у сэрцы бязглуздых.

Эфесянаў 4:26
Гневаючыся, не грашэце: сонца хай ня зойдзе ў гневе вашым;

Езекііль 3:14
І Дух падняў мяне і ўзяў мяне. І ішоў я ў засмучэньні, з растрывожаным духам; і рука Гасподняя была моцная на мне.

Ісайя 38:17
Вось, на дабро мне была вялікая гарота, і Ты выбавіў душу маю ад рову пагібелі, і кінуў усе грахі мае за плечы Свае.

Ёва 7:11
Ня буду ж я стрымліваць вуснаў маіх; буду гаварыць у сьцісласьці духу майго; буду скардзіцца ў бядоце душы маёй.

Ёва 10:1
Абрыдла душы маёй жыццё маё: аддамся журбоце маёй; гаварыцьму ў гароце душы маёй.

Ёва 21:25
А другі памірае з душою засмучанаю, не зазнаўшы дабра.

Марко 11:25
І калі стаіце на малітве, даруйце, калі што маеце на каго, каб і Айцец ваш нябесны дараваў вам грахі вашыя;

Прытчы 10:12
Нянавісьць будзіць разлад, любоў акупае ўсе грахі.

Прытчы 14:10
Сэрца ведае горыч сваю, і чужы­нец ня дзеліць радасьці ягонай.

Прытчы 15:1
Лагодны адказ злагоджвае гнеў, а слова абразьлівае будзіць лютасьць.

Прытчы 17:25
Неразумны сын — прыкрасьць бацьку свайму і крыўда маці сваёй.

Рымлянаў 3:14
вусны ў іх поўныя ліхаслоўя і горычы.

Матей 6:14-15
[14] Бо калі вы будзеце дараваць людзям правіны іх, дык даруе і вам Айцец ваш Нябесны;[15] а як ня будзеце дараваць людзям іх правінаў, дык і Айцец ваш не даруе вам правінаў вашых.

Яков 1:19-20
[19] Дык вось, браты мае любасныя, кожны чалавек няхай будзе борзды ў слуханьні, марудлівы ў словах, марудлівы ў гневе;[20] бо гнеў чалавечы ня творыць праўды Божай.

Евреите 12:14-15
[14] Старайцеся мець мір з усімі і сьвятасьць, безь якое ніхто не пабачыць Госпада.[15] Сачэце, каб хто ня страціў мілаты Божае; каб які "горкі корань, калі вырасьце, не нарабіў шкоды", і каб ім не апаганіліся многія";

Эфесянаў 4:31-32
[31] Усякае раздражненьне і лютасьць, і гнеў, і крык, і ліхаслоўе з усякаю злосьцю хай будуць выдалены з вас;[32] але будзьце адно да аднаго добрыя, спагадлівыя, даруйце адно аднаму, як і Бог у Хрысьце дараваў вам.

Belarusian Bible 2003
No info: Vasil Syargeevich Syomukha 2003