A A A A A

Анёлы і дэманы: [Дэманы]


1 Йоан 4:4
Дзеці! вы Божыя, і перамаглі іх; бо Той, хто ў вас, большы за таго, хто ў сьвеце.

1 Тимотей 4:1
Дух жа ясна кажа, што апошнім часам адступяцца некаторыя ад веры, слухаючы духаў спакусьнікаў і вучэньняў дэманскіх,

2 Карынфянаў 2:11
каб не зрабіў нам шкоды сатана; бо нам вядомы ягоныя намыслы.

2 Карынфянаў 4:4
нявернікам, якім бог веку гэтага зацьміў розум, каб ім ня зьзяла сьвятло зьвеставаньня пра славу Хрыста, Які ёсьць вобраз Бога нябачнага.

Яков 2:19
Ты верыш, што Бог адзіны: слушна робіш; і дэманы вераць, і трымцяць.

Ёва 4:15
І дух прайшоў над мною; дыбарам сталі валасы на мне.

Матей 8:31
І дэманы прасіліся ў Яго: калі выганіш нас, дык пашлі нас у гурт сьвіней.

Матей 12:45
тады ідзе і бярэ з сабою сем іншых духаў, люцейшых за сябе, і ўвайшоўшы жывуць там; і бывае чалавеку таму апошняе горш за першае. Так будзе і роду гэтаму ліхому.

Лука 8:30
Ісус спытаўся ў яго: як тваё імя? Той сказаў: "легіён", бо шмат дэманаў увайшло ў яго.

Откровение 20:10
а д’ябал, які зводзіў іх, укінуты ў возера вогненнае і сернае, дзе зьвер і ілжэпрарок, і будуць пакутаваць дзень і ноч ва векі вечныя.

1 Карынфянаў 10:20-21
[20] Не; але што язычнікі, калі прыносяць ахвяры, дык прыносяць дэманам, а ня Богу; але я не хачу, каб вы былі ў супольнасьці з дэманамі.[21] Ня можаце піць чару Гасподнюю і чару дэманскую; ня можаце быць супольнікамі ў гасьціне Гасподняй і ў гасьціне дэманскай.

Псалмы 106:37-38
[37] засяваюць палеткі, садзяць вінаграднікі, якія родзяць ім багатыя плады.[38] Ён дабраслаўляе іх, і яны вельмі памнажаюцца, і ў іх быдла ня менее.

Ёва 1:20-21
[20] Тады Ёў устаў і падраў вопратку на сабе, пастрыг галаву сваю і ўпаў на зямлю і пакланіўся[21] і сказаў: голы я выйшаў з чэрава маці маёй, голы і вярнуся. Гасподзь даў, Гасподзь і ўзяў, хай будзе імя Гасподняе дабраславёна!

Эфесянаў 6:10-12
[10] Нарэшце, браты мае, мацуйцеся Госпадам і магутнасьцю сілы Ягонай;[11] апранецеся ў поўную зброю Божую, каб вам можна было стаць супроць хітрыкаў д’ябальскіх;[12] бо нашае змаганьне ня супроць крыві і плоці, а супроць начальстваў, супроць уладаў, супроць сьветаўпраўцаў цемры сьвету гэтага, супроць духаў злосьці паднябесных.

Ісайя 14:12-15
[12] Як упаў ты зь неба, дзяньніца, сыне зары! разьбіўся аб зямлю той, хто таптаў народы.[13] А казаў у сэрцы сваім: узыду на неба, вышэй за зоркі Божыя, узьнясу трон мой і сяду на гары ў гурце багоў, на краі поўначы;[14] узыду на вышыні хмарныя, буду падобны на Ўсявышняга.[15] Але ты скінуты ў пекла, у глыбіні апраметнай.

Деяния 19:13-16
[13] Нават некаторыя вандроўныя заклінальнікі Юдэйскія пачалі заклікаць імя Госпада Ісуса над тымі, што былі апанаваныя злымі духамі, кажучы: заклінаем вас Ісусам, Якога Павал прапаведуе.[14] Гэта рабілі нейкія сем сыноў Юдэйскага першасьвятара Скевы.[15] Але злы дух сказаў у адказ: Ісуса ведаю, і Павал мне вядомы, а вы хто?[16] І кінуўся на іх чалавек, у якім быў злы дух, і, адолеўшы іх, узяў над імі такую сілу, што яны, голыя і пабітыя, выбеглі з таго дома.

2 Петър 2:4-10
[4] Бо калі Бог анёлаў нашых ня літаваў, а, павязаўшы кайданамі пякельнага мораку, перадаў захаваць іх суду на пакараньне,[5] і калі не пашкадаваў першага сьвету, а ў васьмі душах захаваў сям ’ю Ноя, вястуна праўды, калі навёў патоп на сьвет бязбожных;[6] і калі гарады Садомскія і Гаморскія, асудзіўшы на вынішчэньне, абярнуў у попел, паказаўшы прыклад будучым бязбожнікам,[7] а праведнага Лота, стомленага адносінамі паміж людзьмі шалёна разбэшчанымі, выбавіў,[8] бо гэты праведнік, жывучы сярод іх, кожны дзень мучыўся ў справядлівай душы, бачачы і чуючы справы беззаконныя,—[9] дык, вядома, ведае Гасподзь, як асланяць пабожных ад спакусы, а беззаконцаў захаваць да дня суднага, на пакараньне,[10] а асабліва тых, якія ідуць па сьледзе брудных пахацінстваў плоці, пагарджаюць уладамі, дзёрзкія, самавольнікі, і не баяцца ліхасловіць вышэйшых,

Откровение 9:1-7
[1] Пяты анёл затрубіў, і ўгледзеў я зорку, што ўпала зь неба на зямлю, і дадзены ёй ключ да калодзежа бездані:[2] яна адамкнула калодзеж бездані, і выйшаў дым з калодзежа, як дым зь вялікае печы; і зацьмілася сонца і паветра ад дыму з калодзежа.[3] І з дыму выйшла саранча на зямлю, і дадзена ёй была ўлада, якую маюць зямныя скарпіёны.[4] І сказана было ёй, каб ня чыніла шкоды траве зямной, і ніякай зеляніне і ніякаму дрэву, а толькі адным людзям, якія ня маюць Божай пячаткі на лобе сваім.[5] І дадзена ёй не забіваць іх, а толькі мучыць пяць месяцаў; і пакута ад яе падобная да пакуты ад скарпіёна, калі ўджаліць чалавека.[6] У тыя дні людзі будуць шукаць сьмерці, ды ня знойдуць яе; захочуць памерці, ды сьмерць уцячэ ад іх.[7] З выгляду саранча была падобная да коней, зрыхтаваных на вайну; і на галовах у яе як бы вянкі, падобныя на залатыя, а твары ў яе — як твары чалавечыя;

Марко 1:21-27
[21] І прыходзяць у Капернаум; і неўзабаве ў суботу ўвайшоў Ён у сынагогу і вучыў.[22] І зьдзіўляліся з вучэньня Ягонага, бо Ён вучыў іх як той, хто ўладу мае, а не як кніжнікі.[23] У сынагозе іхняй быў чалавек, апанаваны духам нячыстым, і закрычаў:[24] кінь, што Табе да нас, Ісусе Назаранін? Ты прыйшоў пагубіць нас! ведаю Цябе, хто Ты, Сьвяты Божы.[25] Але Ісус загразіў яму, кажучы: змоўкні і выйдзі зь яго.[26] Тады дух нячысты, скалануўшы яго і закрычаўшы зычным голасам, выйшаў зь яго.[27] І жахнуліся ўсе, і пыталіся адзін у аднаго: што гэта? што гэта за вучэньне новае, што Ён і духам нячыстым загадвае і яны слухаюцца Яго.

Матей 7:14-20
[14] бо вузкая брама і цесная дарога вядуць у жыцьцё, і нямногія знаходзяць іх.[15] Асьцерагайцеся ілжывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечай адзежы, а ўсярэдзіне — ваўкі драпежныя;[16] па іхніх пладах пазнаеце іх. Ці ж зьбіраюць зь цярноўніку вінаград, альбо зь дзядоўніку смоквы?[17] Так усякае добрае дрэва родзіць і плады добрыя, а благое дрэва родзіць і плады благія:[18] ня можа добрае дрэва радзіць благія плады, ні дрэва благое радзіць плады добрыя.[19] Усякае дрэва, якое ня родзіць плоду добрага, сьсякаюць і кідаюць у вагонь.[20] Дык вось, па пладах іхніх пазнаеце іх.

Лука 4:31-41
[31] І прыйшоў у Капернаум, горад Галілейскі, і вучыў іх у дні суботнія.[32] І зьдзіўляліся з вучэньня Ягонага, бо слова Ягонае было з уладаю.[33] Быў у сынагозе чалавек, які меў у сабе духа дэмана нячыстага, і той закрычаў зычным голасам:[34] кінь; што Табе да нас, Ісусе Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас; ведаю Цябе, Хто Ты, — Сьвяты Божы.[35] Ісус загразіў яму, сказаўшы: замоўкні і выйдзі зь яго. І дэман, паваліўшы таго пасярэдзіне сынагогі, выйшаў зь яго, ані не пашкодзіўшы яму.[36] І напала на ўсіх жудасьць, і разважалі паміж сабою; што гэта азначае, што Ён з уладаю і сілаю загадвае нячыстым духам, і яны выходзяць?[37] І разьнеслася чутка пра Яго па ўсіх навакольных мясьцінах.[38] Выйшаўшы з сынагогі, Ён увайшоў у дом Сымонаў; а Сымонава цешча была апанаваная моцнай гарачкаю; і прасілі Яго за яе.[39] Падышоўшы да яе, Ён загразіў гарачцы; і пакінула яе. Яна адразу ўстала і слугавала ім.[40] А як заходзіла сонца, усе, хто меў хворых на розныя хваробы, прыводзілі іх да Яго; і Ён, ускладаючы на кожнага рукі, ацаляў іх.[41] Выходзілі таксама і дэманы з многіх з крыкам і казалі: Ты Хрыстос, Сын Божы. А Ён забараняў ім расказваць, што яны ведаюць, што Ён Хрыстос.

Эфесянаў 6:1-18
[1] Дзеці, слухайцеся сваіх бацькоў у Госпадзе, бо гэтага патрабуе справядлівасьць.[2] Шануй бацьку твайго і маці — гэта першая запаведзь з абяцаньнем:[3] "Хай будзе табе добра, і будзеш доўга жыць на зямлі".[4] І вы, бацькі, не дакучайце дзецям вашым, а гадуйце іх у навуцы і настаўленьні Гасподнім.[5] Рабы, слухайцеся гаспадароў сваіх цялесных са страхам і трымценьнем, у прастаце сэрца вашага, як Хрыста,[6] ня ў блізірнай толькі паслужлівасьці, як чалавекадагоднікі, а як рабы Хрыстовыя, выконваючы волю Божую ад душы,[7] служачы шчыра, як Госпаду, а ня як людзям,[8] ведаючы, што кожны атрымае ад Госпада ў меру дабра, якое ён зрабіў, хай то раб, хай вольнік.[9] І вы, гаспадары, рабеце зь імі гэтак сама, лагодзьце строгасьць, ведаючы, што і над вамі самімі і над імі ёсьць на нябёсах Гасподзь, Які не зважае на асобы.[10] Нарэшце, браты мае, мацуйцеся Госпадам і магутнасьцю сілы Ягонай;[11] апранецеся ў поўную зброю Божую, каб вам можна было стаць супроць хітрыкаў д’ябальскіх;[12] бо нашае змаганьне ня супроць крыві і плоці, а супроць начальстваў, супроць уладаў, супроць сьветаўпраўцаў цемры сьвету гэтага, супроць духаў злосьці паднябесных.[13] Дзеля гэтага прымеце поўную зброю Божую, каб вы маглі супрацьстаць у часіну ліхую і, усё адолеўшы, выстаяць.[14] Так што станьце, апаясаўшы сьцёгны вашыя праўдаю, і апрануўшыся ў браню праведнасьці,[15] і абуўшы ногі ў гатовасьць абвяшчаць мір;[16] а найперш за ўсё вазьмеце шчыт веры, якім зможаце пагасіць усе распаленыя стрэлы ліхадзея;[17] і шалом ратунку вазьмеце, і меч духоўны, які ёсьць Слова Божае;[18] усякаю малітваю і просьбаю малецеся ў любы час духам, і дбайце пра гэта самае з усёй сталасьцю і благаньнем за ўсіх сьвятых

Belarusian Bible 2003
No info: Vasil Syargeevich Syomukha 2003