A A A A A

Дадатковыя: [Багацце]


1 Тимотей 5:8
Калі ж хто пра сваіх і асабліва пра хатніх ня дбае, той выракся веры і горшы за нявернага.

2 Карынфянаў 9:8
А Бог мае сілу ўзбагаціць вас усякаю мілатою, каб вы, заўсёды і ва ўсім маючы ўсялякі дастатак, былі багатыя на ўсякія добрыя дзеі,

Другі Закон 29:12
каб уступіць табе ў запавет Госпада, Бога твайго, і ў прысяжны дагавор зь Ім, які Гасподзь, Бог твой, сёньня пастанаўляе табе,

Эфесянаў 3:20
А Таму, Хто сілаю, якая дзее ў нас, можа зрабіць непараўнана болей за ўсё, чаго мы просім, альбо пра што думаем,

Выхад 34:6
І прайшоў Гасподзь перад тварам ягоным і абвясьціў: Гасподзь, Гасподзь, Бог чалавекалюбны і мілажальны, доўгацярплівы і многаміласэрны і праўдзівы,

Яков 1:17
Усякае даньне добрае і ўсякі дар дасканалы зыходзіць згары, ад Айца сьвятла, у Якога няма перамены, ані ценю пераменнасьці.

Йоан 10:10
Злодзей прыходзіць толькі дзеля таго, каб украсьці, забіць і загубіць; Я прыйшоў дзеля таго, каб мелі жыцьцё і мелі ўдосталь.

Лука 6:38
давайце, і дасца вам: мераю добраю, утрэсенаю, умятаю і перапоўненаю адсыплюць вам ва ўлоньне ваша; бо якою мераю мерыце, такою самаю адмерыцца і вам.

Лука 6:45
Добры чалавек з добрага скарбу сэрца свайго выносіць добрае, а ліхі чалавек зь ліхога скарбу сэрца свайго выносіць ліхое; бо ад лішніцы сэрца маўляюць вусны ягоныя.

Матей 6:33
Шукайце ж найперш Царства Божага і праведнасьці Ягонай, і гэта ўсё дадасца вам.

Піліпянаў 4:19
Бог мой няхай адшкадуе вам на любую патрэбу вашую, ад багацьця Свайго ў славе, празь Ісуса Хрыста.

Прытчы 3:5-10
[5] Спадзявайся на Госпада ўсім сэр­цам тваім і не кладзі надзеі на розум твой.[6] На ўсіх дарогах тваіх спазнавай Яго, і Ён выпрастуе шляхі твае.[7] Ня будзь мудрацом у вачах тваіх; бойся Госпада, і пазьбягай ліха;[8] Гэта будзе здароўе целу твайму і ежа касьцям тваім.[9] Шануй Госпада ад імя твайго і ад пачаткаў усіх прыбыткаў тваіх;[10] і напоўняцца засекі твае зь вер­хам, і чавільні твае будуць налівацца но­вым віном.

Псалмы 23:5
той атрымае дабраславеньне ад Госпада і літасьць ад Бога, Збаўцы свайго.

Псалмы 36:8
Перастань гневацца і пакінь запальчывасьць; ня імкніся рабіць благое,

Псалмы 37:11
Сэрца маё трымціць; пакінула мяне сіла мая, і сьвятло вачэй маіх — і таго няма ў мяне.

Псалмы 65:11
Ты ўвёў нас у сетку, аковы паклаў нам на сьцёгны нашыя,

Псалмы 72:16
І задумаўся я, як зразумець гэта; але цяжка яно ў вачах маіх,

Рымлянаў 15:13
А Бог надзеі хай напоўніць вас усякай радасьцю і мірам у веры, каб вы, сілаю Духа Сьвятога, узбагаціліся надзеяю.

Псалмы 66:8-12
[8] Хай дабраславіць нас Бог, і хай збаяцца Яго ўсе межы зямлі.[9] Кіроўцу хору. Псальма Давідава. Песьня.[10] Няхай паўстане Бог — і расьсеюцца ворагі Ягоныя, і хай ад аблічча Ягонага ўцякуць Яго ненавісьнікі![11] Як дым разьвейваецца, так іх разьвей; як топіцца воск ад вагню, так бязбожнікі прад абліччам Божым хай загінуць![12] А праведнікі хай узрадуюцца і ўсьцешацца прад Богам, і ўзьвесяляцца ў радасьці.

Belarusian Bible 2003
No info: Vasil Syargeevich Syomukha 2003