1 |
І праходзячы, угледзеў чалавека, сьляпога ад роду. |
2 |
Вучні Ягоныя спыталіся ў Яго: Равьві! хто зграшыў, ён ці бацькі ягоныя, што ўрадзіўся сьляпы? |
3 |
Ісус адказваў: не зграшыў ні ён, ні бацькі ягоныя, але гэта на тое, каб на ім выявіліся дзеі Божыя; |
4 |
Мне належыць чыніць дзеі Таго, Хто паслаў Мяне, пакуль ёсьць дзень; прыйдзе ноч, калі ніхто ня можа чыніць; |
5 |
пакуль Я ў сьвеце, Я — сьвятло сьвету. |
6 |
сказаўшы гэта, Ён плюнуў на зямлю, зрабіў гразь са сьліны і памазаў гразёю вочы сьляпому, |
7 |
і сказаў яму: ідзі, умыйся ў купальні Сілоам, што азначае: пасланы. Той пайшоў і ўмыўся, і вярнуўся відушчы. |
8 |
Тут суседзі і тыя, што раней бачылі яго сьляпога, казалі: ці ня той гэта, які сядзеў і прасіў міласьціны? |
9 |
Некаторыя казалі: гэта ён. А некаторыя: падобны на яго. Ён казаў: гэта я. |
10 |
Тады пыталіся ў яго: як адамкнуліся ў цябе вочы? |
11 |
Ён сказаў у адказ: чалавек, Якога завуць Ісус, зрабіў гразь, памазаў вочы мае і сказаў мне: "ідзі ў купальню Сілоам і ўмыйся". Я пайшоў, умыўся і зрабіўся відушчы. |
12 |
Тады сказалі яму: дзе Ён? Ён адказаў: ня ведаю. |
13 |
Павялі гэтага былога сьляпца да фарысэяў. |
14 |
А была субота, калі Ісус зрабіў гразь і адамкнуў яму вочы. |
15 |
Спыталіся ў яго і фарысэі таксама, як ён відушчы зрабіўся. Ён ім сказаў: гразь паклаў Ён на мае вочы, і я ўмыўся, і бачу. |
16 |
Тады некаторыя фарысэі казалі: не ад Бога Гэты Чалавек, бо не шануе суботы. Іншыя казалі: як можа чалавек грэшны тварыць такія цуды? і паўстала між імі нязгода. |
17 |
Зноў кажуць сьляпому: ты што скажаш пра Яго, бо Ён адамкнуў табе вочы? Ён сказаў: гэта прарок. |
18 |
Тады Юдэі не паверылі, што быў ён сьляпы і зрабіўся відушчы, пакуль не паклікалі бацькоў гэтага ўжо відушчага |
19 |
і спыталіся ў іх: ці гэта сын ваш, пра якога вы кажаце, што нарадзіўся сьляпы? Як жа ён цяпер бачыць? |
20 |
Бацькі ягоныя сказалі ім у адказ: мы ведаем, што гэта сын наш і што ён нарадзіўся сьляпы; |
21 |
а чаму цяпер бачыць, ня ведаем, ці хто адамкнуў яму вочы, мы ня ведаем: сам у сталых гадах, у самога спытайце, хай сам пра сябе скажа. |
22 |
Так адказвалі бацькі ягоныя, таму што баяліся Юдэяў; бо Юдэі змовіліся ўжо, каб, хто прызнае Яго за Хрыста, таго адлучаць ад сынагогі; |
23 |
вось таму бацькі ягоныя і сказалі: ён у сталых гадах, у самога спытайце. |
24 |
І вось, другі раз паклікалі чалавека, які быў сьляпы, і сказалі яму: узьнясі хвалу Богу; мы ведаем, што Чалавек Той — грэшнік. |
25 |
Ён сказаў ім у адказ: ці грэшнік Ён, ня ведаю; адно ведаю, што быў я сьляпы, а цяпер бачу. |
26 |
Зноў спыталіся ў яго: што зрабіў Ён з табою? як адамкнуў твае вочы? |
27 |
адказваў ім: я ўжо сказаў вам, і вы ня слухалі; што яшчэ хочаце пачуць? альбо і вы хочаце зрабіцца Ягонымі вучнямі? |
28 |
А яны дакаралі яго і сказалі: ты вучань Ягоны, а мы Майсеевыя вучні; |
29 |
мы ведаем, што з Майсеем гаварыў Бог, а Гэтага ня ведаем, адкуль Ён. |
30 |
Чалавек відушчы сказаў ім у адказ: гэта якраз і дзіўна, што вы ня ведаеце, адкуль Ён, а Ён адамкнуў мне вочы. |
31 |
Але мы ведаем, што грэшнікаў Бог ня слухае, а хто шануе Бога і выконвае волю Ягоную, таго слухае: |
32 |
спрадвеку ня чулі, каб хто адамкнуў вочы таму, хто ўрадзіўся сьляпы; |
33 |
калі б Ён ня быў ад Бога, ня мог бы тварыць нічога. |
34 |
Сказалі яму ў адказ: у грахах ты ўвесь нарадзіўся, і ты нас яшчэ вучыш? І выгналі яго прэч. |
35 |
Ісус, пачуўшы, што выгналі яго прэч, і знайшоўшы яго, сказаў яму: ці верыш ты ў Сына Божага? |
36 |
Ён адказваў і сказаў: а хто Ён, Госпадзе, каб мне верыць у Яго? |
37 |
Ісус сказаў яму: і бачыў ты Яго, і Ён гаворыць з табою. |
38 |
А ён сказаў: веру, Госпадзе! І пакланіўся Яму. |
39 |
І сказаў Ісус: на суд прыйшоў Я ў сьвет гэты, каб нявідушчыя бачылі, а відушчыя асьлеплі. |
40 |
Пачуўшы гэта, некаторыя фарысэі, што былі зь Ім, сказалі Яму: няўжо і мы сьляпыя? |
41 |
Ісус сказаў ім: калі б вы былі сьляпыя, ня мелі б на сабе грэху; але як што вы кажаце, што бачыце, дык грэх застаецца на вас.
|
Chewa Bible 2016 |
Copyright © 2002, 2016 by Biblica, Inc.® |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
YOHANE 9:1 |
YOHANE 9:2 |
YOHANE 9:3 |
YOHANE 9:4 |
YOHANE 9:5 |
YOHANE 9:6 |
YOHANE 9:7 |
YOHANE 9:8 |
YOHANE 9:9 |
YOHANE 9:10 |
YOHANE 9:11 |
YOHANE 9:12 |
YOHANE 9:13 |
YOHANE 9:14 |
YOHANE 9:15 |
YOHANE 9:16 |
YOHANE 9:17 |
YOHANE 9:18 |
YOHANE 9:19 |
YOHANE 9:20 |
YOHANE 9:21 |
YOHANE 9:22 |
YOHANE 9:23 |
YOHANE 9:24 |
YOHANE 9:25 |
YOHANE 9:26 |
YOHANE 9:27 |
YOHANE 9:28 |
YOHANE 9:29 |
YOHANE 9:30 |
YOHANE 9:31 |
YOHANE 9:32 |
YOHANE 9:33 |
YOHANE 9:34 |
YOHANE 9:35 |
YOHANE 9:36 |
YOHANE 9:37 |
YOHANE 9:38 |
YOHANE 9:39 |
YOHANE 9:40 |
YOHANE 9:41 |
|
|
|
|
|
|
YOHANE 1 / YOH 1 |
YOHANE 2 / YOH 2 |
YOHANE 3 / YOH 3 |
YOHANE 4 / YOH 4 |
YOHANE 5 / YOH 5 |
YOHANE 6 / YOH 6 |
YOHANE 7 / YOH 7 |
YOHANE 8 / YOH 8 |
YOHANE 9 / YOH 9 |
YOHANE 10 / YOH 10 |
YOHANE 11 / YOH 11 |
YOHANE 12 / YOH 12 |
YOHANE 13 / YOH 13 |
YOHANE 14 / YOH 14 |
YOHANE 15 / YOH 15 |
YOHANE 16 / YOH 16 |
YOHANE 17 / YOH 17 |
YOHANE 18 / YOH 18 |
YOHANE 19 / YOH 19 |
YOHANE 20 / YOH 20 |
YOHANE 21 / YOH 21 |