A A A A A
Беларуская Біблія 2016 Antoni Bokun

Йоан 12



1
За шэсьць дзён да Пасхі прыйшоў Ісус у Бэтанію, дзе быў Лазар нябожчык, якога Ён уваскрасіў з мёртвых.
2
Там прыгатавалі Яму вячэру, і Марта паслугавала, а Лазар быў адным з тых, што ўзьлягалі з Ім.
3
Марыя ж, узяўшы фунт міра нардовага, чыстага і каштоўнага, памазала ногі Ісуса і выцерла валасамі сваімі ногі Ягоныя, а дом напоўніўся водарам ад міра.
4
Кажа тады адзін з вучняў Ягоных, Юда Сымонаў Іскарыёт, які меўся выдаць Яго:
5
«Чаму не прадалі гэтае міра за трыста дынараў і не раздалі ўбогім?»
6
Казаў жа ён гэта не таму, што клапаціўся пра ўбогіх, але таму, што быў злодзей і меў каліту?, і браў тое, што [туды] кідалі.
7
Ісус тады сказаў: «Пакіньце яе. Яна захавала яго на дзень пахаваньня Майго,
8
бо ўбогіх заўсёды маеце з сабою, а Мяне не заўсёды».
9
Тады вялікі натоўп з Юдэяў даведаўся, што Ён там, і прыйшлі ня толькі дзеля Ісуса, але і каб Лазара пабачыць, якога Ён уваскрасіў з мёртвых.
10
А першасьвятары пастанавілі забіць і Лазара,
11
бо дзеля яго шмат Юдэяў прыходзілі і паверылі ў Ісуса.
12
На заўтра вялікі натоўп, які прыйшоў на сьвята, пачуў, што Ісус прыходзіць у Ерусалім,
13
і ўзялі пальмовыя галінкі, і выйшлі на спатканьне Яму, і крычалі: \Гасанна! Дабраслаўлёны Той, Які прыходзіць у імя Госпада, Валадар Ізраіля!»
14
Ісус жа, знайшоўшы маладога асла, сеў на яго, як напісана:
15
«Ня бойся, дачка Сыёну! Вось, Валадар твой прыходзіць, седзячы на асьляняці».
16
Вучні Ягоныя сьпярша не разумелі гэтага, але калі Ісус быў праслаўлены, тады яны ўзгадалі, што гэтак было напісана пра Яго і гэтак зрабілі Яму.
17
Натоўп жа, які быў з Ім, сьведчыў тады, што Ён выклікаў з магілы Лазара і ўваскрасіў яго з мёртвых.
18
Таму і пераняў Яго натоўп, бо чуў, што Ён зрабіў гэты знак.
19
Фарысэі ж гаварылі між сабою: \Глядзіце, нічога не атрымліваецца! Вось, сьвет пайшоў за Ім».
20
Былі ж некаторыя Грэкі сярод тых, якія прыйшлі пакланіцца на сьвята.
21
Яны падыйшлі да Філіпа, які быў з Бэтсаіды Галілейскае, і прасілі яго, кажучы: \Пане, мы хочам бачыць Ісуса».
22
Філіп ідзе і кажа Андрэю; і пасьля Андрэй і Філіп кажуць Ісусу.
23
А Ісус адказаў ім, кажучы: «Прыйшла гадзіна, каб быў праслаўлены Сын Чалавечы.
24
Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, то застанецца адно, а калі памрэ, то прыносіць шмат плоду.
25
Хто любіць душу? сваю, загубіць яе; а той, хто ненавідзіць душу? сваю ў гэтым сьвеце, захавае яе ў жыцьцё вечнае.
26
Хто Мне служыць, няхай ідзе за Мною; і дзе Я, там і служыцель Мой будзе; і хто Мне служыць, таго ўшануе Айцец.
27
Цяпер душа Мая ўстрывожана; і што Я скажу? Ойча, збаў Мяне ад гэтае гадзіны; але ж дзеля гэтае гадзіны Я і прыйшоў.
28
Ойча, праслаў імя Тваё!\ Тады прыйшоў голас з неба: \І праславіў, і яшчэ праслаўлю».
29
Натоўп, які стаяў і чуў, казаў: \Былі грымоты». Іншыя казалі: \Анёл прамовіў да Яго».
30
Адказаў Ісус і сказаў: «Ня дзеля Мяне быў гэты голас, але дзеля вас.
31
Цяпер суд сьвету гэтаму; цяпер князь гэтага сьвету выгнаны будзе прэч.
32
І Я, калі буду падняты з зямлі, усіх прыцягну да Сябе».
33
Сказаў жа Ён гэтае, даючы знак, якою сьмерцю мае памерці.
34
Натоўп адказваў Яму: \Мы чулі з Закону, што Хрыстос застаецца вечна. Дык як жа Ты кажаш, што мусіць быць падняты Сын Чалавечы? Хто гэты Сын Чалавечы?»
35
Тады сказаў ім Ісус: «Яшчэ на кароткі час сьвятло з вамі. Хадзіце, пакуль маеце сьвятло, каб цемра вас не агарнула; а хто ходзіць у цемры, той ня ведае, куды ідзе.
36
Пакуль маеце сьвятло, верце ў сьвятло, каб сталіся вы сынамі сьвятла». Гэта сказаў Ісус і, адыйшоўшы, схаваўся ад іх.
37
Хоць гэтулькі знакаў учыніў Ён перад імі, яны не паверылі ў Яго,
38
каб споўнілася слова Ісаі прарока, якое той сказаў: \Госпадзе! Хто паверыў пачутаму ад нас, і каму было адкрытае рамяно Госпада?»
39
Дзеля гэтага не маглі яны верыць, бо ізноў сказаў Ісая:
40
«Ён засьляпіў вочы іхнія і сэрца іхняе скамяніў, каб ня ўбачылі вачыма і не зразумелі сэрцам, і не навярнуліся, каб Я аздаравіў іх».
41
Гэта сказаў Ісая, калі бачыў славу Ягоную і гаварыў пра Яго.
42
Аднак і з начальнікаў шмат хто паверыў у Яго, але дзеля фарысэяў не прызнаваліся, каб іх не адлучылі,
43
бо яны палюбілі больш славу чалавечую, чым славу Божую.
44
А Ісус закрычаў і сказаў: «Хто верыць у Мяне, не ў Мяне верыць, але ў Таго, Хто паслаў Мяне.
45
І хто бачыць Мяне, бачыць Таго, Хто паслаў Мяне.
46
Я, Сьвятло, прыйшоў у сьвет, каб кожны, хто верыць у Мяне, не застаўся ў цемры.
47
І калі хто пачуе гэтыя словы і не паверыць, Я ня буду судзіць яго, бо Я прыйшоў не каб судзіць сьвет, але каб збавіць сьвет.
48
Хто адкідае Мяне і не прыймае словаў Маіх, мае судзьдзю для сябе - слова, якое Я сказаў, яно будзе судзіць яго ў апошні дзень;
49
бо Я казаў не ад Сябе, але Айцец, Які паслаў Мяне, даў Мне прыказаньне, што казаць і што гаварыць.
50
І Я ведаю, што прыказаньне Ягонае ёсьць жыцьцё вечнае. Дык тое, што Я гавару, гавару, як сказаў Мне Айцец, каб Я гаварыў».











Йоан 12:1

Йоан 12:2

Йоан 12:3

Йоан 12:4

Йоан 12:5

Йоан 12:6

Йоан 12:7

Йоан 12:8

Йоан 12:9

Йоан 12:10

Йоан 12:11

Йоан 12:12

Йоан 12:13

Йоан 12:14

Йоан 12:15

Йоан 12:16

Йоан 12:17

Йоан 12:18

Йоан 12:19

Йоан 12:20

Йоан 12:21

Йоан 12:22

Йоан 12:23

Йоан 12:24

Йоан 12:25

Йоан 12:26

Йоан 12:27

Йоан 12:28

Йоан 12:29

Йоан 12:30

Йоан 12:31

Йоан 12:32

Йоан 12:33

Йоан 12:34

Йоан 12:35

Йоан 12:36

Йоан 12:37

Йоан 12:38

Йоан 12:39

Йоан 12:40

Йоан 12:41

Йоан 12:42

Йоан 12:43

Йоан 12:44

Йоан 12:45

Йоан 12:46

Йоан 12:47

Йоан 12:48

Йоан 12:49

Йоан 12:50







Йоан 1 / Йоа 1

Йоан 2 / Йоа 2

Йоан 3 / Йоа 3

Йоан 4 / Йоа 4

Йоан 5 / Йоа 5

Йоан 6 / Йоа 6

Йоан 7 / Йоа 7

Йоан 8 / Йоа 8

Йоан 9 / Йоа 9

Йоан 10 / Йоа 10

Йоан 11 / Йоа 11

Йоан 12 / Йоа 12

Йоан 13 / Йоа 13

Йоан 14 / Йоа 14

Йоан 15 / Йоа 15

Йоан 16 / Йоа 16

Йоан 17 / Йоа 17

Йоан 18 / Йоа 18

Йоан 19 / Йоа 19

Йоан 20 / Йоа 20

Йоан 21 / Йоа 21