1 |
А ты кажы тое, што сугалосна са здаровым вучэньнем: |
2 |
каб старцы былі пільныя, спаважныя, цнатлівыя, здаровыя ў веры, у любові, у цярплівасьці; |
3 |
каб старыцы таксама апраналіся, як прыстойна сьвятым, ня былі паклёпніцы, не аддаваліся п’янству, вучылі дабру, |
4 |
каб настаўлялі на розум маладых кахаць мужоў, любіць дзяцей, |
5 |
быць цнатлівымі, чыстымі, гаспадарлівымі ў доме, добрымі, пакорлівымі мужам, каб не зьневажалася слова Божае. |
6 |
Хлопцаў таксама ўмаўляй быць цнатлівымі. |
7 |
Ва ўсім паказвай у сабе ўзор добрых учынкаў, у настаўніцтве чысьціню, разважлівасьць, непарушнасьць, |
8 |
слова здаровае, бездакорлівае, каб супрацівец быў пасаромлены, ня маючы нічога сказаць пра нас кепскага. |
9 |
Рабоў умаўляй скарацца сваім гаспадарам, дагаджаць ім ва ўсім, не супярэчыць, |
10 |
ня красьці, а выяўляць усю добрую вернасьць, каб мы ва ўсім былі акрасаю вучэньня Збаўцы нашага Бога. |
11 |
Бо зьявілася мілата Божая, ратавальная ўсім людзям, |
12 |
якая вучыць нас, каб мы, адкінуўшы бязбожнасьць і зямныя пахацінствы, цнатліва, праведна і пабожна жылі ў гэтым веку, |
13 |
чакаючы дабрашчаснага спадзяваньня і прышэсьця славы вялікага Бога і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста, |
14 |
Які аддаў Сябе за нас, каб выбавіць нас з усякай беззаконнасьці і ачысьціць Сабе народ адмысловы, шчыра адданы добрым учынкам. |
15 |
Гэта кажы, умаўляй і выкрывай з усёю ўладаю, каб ніхто не пагарджаў табою.
|
Belarusian Bible 2003 |
No info: Vasil Syargeevich Syomukha 2003 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Тит 2:1 |
Тит 2:2 |
Тит 2:3 |
Тит 2:4 |
Тит 2:5 |
Тит 2:6 |
Тит 2:7 |
Тит 2:8 |
Тит 2:9 |
Тит 2:10 |
Тит 2:11 |
Тит 2:12 |
Тит 2:13 |
Тит 2:14 |
Тит 2:15 |
|
|
|
|
|
|
Тит 1 / Тит 1 |
Тит 2 / Тит 2 |
Тит 3 / Тит 3 |