A A A A A
Facebook Instagram Twitter
Беларуская Біблія 2003

Эфесянаў 4



1
Дык вось я, вязень у Госпадзе, малю вас хадзіць годна званьня, у якое вы закліканы,
2
з усёй пакорлівай мудрасьцю і лагоднасьцю і доўгай цярплівасьцю, у любові трываючы адзін аднаго,
3
імкнучыся захоўваць адзінства Духа ў саюзе міру.
4
Адно цела і адзін Дух, як вы і закліканы да адной надзеі вашага пакліканьня;
5
адзін Гасподзь, адна вера, адно хрышчэньне,
6
адзін Бог і Айцец усіх, Які над усімі, і праз усіх, і ўва ўсіх нас.
7
А кожнаму з нас дадзена мілата ў меру дару Хрыстовага.
8
Таму і сказана: "падняўшыся на вышыню, запаланіў паланёных і даў дары людзям".
9
А "падняўся" што азначае, як ня тое, што Ён і сыходзіў раней у прадонныя мясьціны зямлі?
10
Хто сыходзіў, Ён жа ёсьць і Той, Хто ўзышоў над усе нябёсы, каб напоўніць усё.
11
І Ён паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых дабравесьнікамі, іншых пастырамі і настаўнікамі,
12
на дасканаленьне сьвятых, на дзею служэньня, на збудаваньне Цела Хрыстовага,
13
пакуль усе прыйдзем у адзінства веры і спазнаньня Сына Божага, у мужа дасканалага, у меру поўнага росту Хрыстовае паўнаты;
14
каб мы ня былі больш недаросткамі, якіх хістаюць і захапляюць усякія вятры навукі, каб падманам людзкім, штукарскай хітрынай увесьці ў змусту.
15
А каб у шчырай любові ўсе ўзрасталі ў Таго, Які ёсьць Галава, у Хрыста.
16
зь Якога ўсё цела, што складаецца і злучаецца праз розныя ўзаемна жыўналучныя сувязі, у меру дзеяньня кожнага асобнага чэлеса, атрымлівае прырост цела на збудаваньне самога сябе ў любові.
17
Таму я кажу і заклінаю Госпадам, каб вы болей не рабілі, як робяць астатнія народы ў марноце розуму свайго,
18
бо яны запамрочаныя ў розуме, адчужаныя ад жыцьця Божага з прычыны іхняга невуцтва і зжарсьцьвеласьці сэрца іхняга;
19
яны, дарэшты зьнячуліўшыся, аддаліся распусьце так, што робяць усякае паскудзтва ненасытна.
20
Але вы ня так навучыліся ад Хрыста,
21
бо вы чулі пра Яго і ў Ім навучыліся, — бо ісьціна ў Ісусе, —
22
пазбыцца разам зь мінулым жыцьцём старога чалавека, які парахнее ў панадных пахацінствах,
23
а абнавіцца духам розуму вашага
24
і апрануцца ў новага чалавека, створанага ў падабенстве Божым, у праведнасьці і сьвятасьці ісьціны.
25
Таму, адкінуўшы ману, гаварэце праўду кожны блізкаму свайму, бо мы чэлесы адзін аднаму.
26
Гневаючыся, не грашэце: сонца хай ня зойдзе ў гневе вашым;
27
і не давайце месца д’яблу.
28
Хто краў, больш ня крадзь, а лепей працуй, робячы сваімі рукамі карыснае, каб было з чаго выдзяляць таму, хто мае патрэбу.
29
Ніякае брыдкае слова хай ня выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае на будаўніцтва ў веры, каб яно давала мілату слухачам.
30
І не зьневажайце Духа Божага, Якім мы запячатаны ў дзень адкупленьня.
31
Усякае раздражненьне і лютасьць, і гнеў, і крык, і ліхаслоўе з усякаю злосьцю хай будуць выдалены з вас;
32
але будзьце адно да аднаго добрыя, спагадлівыя, даруйце адно аднаму, як і Бог у Хрысьце дараваў вам.











Эфесянаў 4:1

Эфесянаў 4:2

Эфесянаў 4:3

Эфесянаў 4:4

Эфесянаў 4:5

Эфесянаў 4:6

Эфесянаў 4:7

Эфесянаў 4:8

Эфесянаў 4:9

Эфесянаў 4:10

Эфесянаў 4:11

Эфесянаў 4:12

Эфесянаў 4:13

Эфесянаў 4:14

Эфесянаў 4:15

Эфесянаў 4:16

Эфесянаў 4:17

Эфесянаў 4:18

Эфесянаў 4:19

Эфесянаў 4:20

Эфесянаў 4:21

Эфесянаў 4:22

Эфесянаў 4:23

Эфесянаў 4:24

Эфесянаў 4:25

Эфесянаў 4:26

Эфесянаў 4:27

Эфесянаў 4:28

Эфесянаў 4:29

Эфесянаў 4:30

Эфесянаў 4:31

Эфесянаў 4:32







Эфесянаў 1 / Эфе 1

Эфесянаў 2 / Эфе 2

Эфесянаў 3 / Эфе 3

Эфесянаў 4 / Эфе 4

Эфесянаў 5 / Эфе 5

Эфесянаў 6 / Эфе 6