1 |
Дык вось я, вязень у Госпадзе, малю вас хадзіць годна званьня, у якое вы закліканы, |
2 |
з усёй пакорлівай мудрасьцю і лагоднасьцю і доўгай цярплівасьцю, у любові трываючы адзін аднаго, |
3 |
імкнучыся захоўваць адзінства Духа ў саюзе міру. |
4 |
Адно цела і адзін Дух, як вы і закліканы да адной надзеі вашага пакліканьня; |
5 |
адзін Гасподзь, адна вера, адно хрышчэньне, |
6 |
адзін Бог і Айцец усіх, Які над усімі, і праз усіх, і ўва ўсіх нас. |
7 |
А кожнаму з нас дадзена мілата ў меру дару Хрыстовага. |
8 |
Таму і сказана: "падняўшыся на вышыню, запаланіў паланёных і даў дары людзям". |
9 |
А "падняўся" што азначае, як ня тое, што Ён і сыходзіў раней у прадонныя мясьціны зямлі? |
10 |
Хто сыходзіў, Ён жа ёсьць і Той, Хто ўзышоў над усе нябёсы, каб напоўніць усё. |
11 |
І Ён паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых дабравесьнікамі, іншых пастырамі і настаўнікамі, |
12 |
на дасканаленьне сьвятых, на дзею служэньня, на збудаваньне Цела Хрыстовага, |
13 |
пакуль усе прыйдзем у адзінства веры і спазнаньня Сына Божага, у мужа дасканалага, у меру поўнага росту Хрыстовае паўнаты; |
14 |
каб мы ня былі больш недаросткамі, якіх хістаюць і захапляюць усякія вятры навукі, каб падманам людзкім, штукарскай хітрынай увесьці ў змусту. |
15 |
А каб у шчырай любові ўсе ўзрасталі ў Таго, Які ёсьць Галава, у Хрыста. |
16 |
зь Якога ўсё цела, што складаецца і злучаецца праз розныя ўзаемна жыўналучныя сувязі, у меру дзеяньня кожнага асобнага чэлеса, атрымлівае прырост цела на збудаваньне самога сябе ў любові. |
17 |
Таму я кажу і заклінаю Госпадам, каб вы болей не рабілі, як робяць астатнія народы ў марноце розуму свайго, |
18 |
бо яны запамрочаныя ў розуме, адчужаныя ад жыцьця Божага з прычыны іхняга невуцтва і зжарсьцьвеласьці сэрца іхняга; |
19 |
яны, дарэшты зьнячуліўшыся, аддаліся распусьце так, што робяць усякае паскудзтва ненасытна. |
20 |
Але вы ня так навучыліся ад Хрыста, |
21 |
бо вы чулі пра Яго і ў Ім навучыліся, — бо ісьціна ў Ісусе, — |
22 |
пазбыцца разам зь мінулым жыцьцём старога чалавека, які парахнее ў панадных пахацінствах, |
23 |
а абнавіцца духам розуму вашага |
24 |
і апрануцца ў новага чалавека, створанага ў падабенстве Божым, у праведнасьці і сьвятасьці ісьціны. |
25 |
Таму, адкінуўшы ману, гаварэце праўду кожны блізкаму свайму, бо мы чэлесы адзін аднаму. |
26 |
Гневаючыся, не грашэце: сонца хай ня зойдзе ў гневе вашым; |
27 |
і не давайце месца д’яблу. |
28 |
Хто краў, больш ня крадзь, а лепей працуй, робячы сваімі рукамі карыснае, каб было з чаго выдзяляць таму, хто мае патрэбу. |
29 |
Ніякае брыдкае слова хай ня выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае на будаўніцтва ў веры, каб яно давала мілату слухачам. |
30 |
І не зьневажайце Духа Божага, Якім мы запячатаны ў дзень адкупленьня. |
31 |
Усякае раздражненьне і лютасьць, і гнеў, і крык, і ліхаслоўе з усякаю злосьцю хай будуць выдалены з вас; |
32 |
але будзьце адно да аднаго добрыя, спагадлівыя, даруйце адно аднаму, як і Бог у Хрысьце дараваў вам.
|
Belarusian Bible 2003 |
No info: Vasil Syargeevich Syomukha 2003 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Эфесянаў 4:1 |
Эфесянаў 4:2 |
Эфесянаў 4:3 |
Эфесянаў 4:4 |
Эфесянаў 4:5 |
Эфесянаў 4:6 |
Эфесянаў 4:7 |
Эфесянаў 4:8 |
Эфесянаў 4:9 |
Эфесянаў 4:10 |
Эфесянаў 4:11 |
Эфесянаў 4:12 |
Эфесянаў 4:13 |
Эфесянаў 4:14 |
Эфесянаў 4:15 |
Эфесянаў 4:16 |
Эфесянаў 4:17 |
Эфесянаў 4:18 |
Эфесянаў 4:19 |
Эфесянаў 4:20 |
Эфесянаў 4:21 |
Эфесянаў 4:22 |
Эфесянаў 4:23 |
Эфесянаў 4:24 |
Эфесянаў 4:25 |
Эфесянаў 4:26 |
Эфесянаў 4:27 |
Эфесянаў 4:28 |
Эфесянаў 4:29 |
Эфесянаў 4:30 |
Эфесянаў 4:31 |
Эфесянаў 4:32 |
|
|
|
|
|
|
Эфесянаў 1 / Эфе 1 |
Эфесянаў 2 / Эфе 2 |
Эфесянаў 3 / Эфе 3 |
Эфесянаў 4 / Эфе 4 |
Эфесянаў 5 / Эфе 5 |
Эфесянаў 6 / Эфе 6 |