A A A A A
Facebook Instagram Twitter
Беларуская Біблія 2003

Эфесянаў 3



1
Вось дзеля гэтага я, Павал, стаўся вязьнем Ісуса Хрыста за вас, язычнікаў.
2
Бо вы, пэўна, чулі пра служэньне мілаты Божай, дадзенай мне для вас,
3
таму што мне праз адкрыцьцё абвешчана таямніца, — пра што я і вышэй коратка пісаў, -
4
дык вы, чытаючы, можаце ўведаць маё разуменьне таямніцы Хрыстовай,
5
якая ня была абвешчана ранейшым пакаленьням сыноў чалавечых, як сёньня адкрыта сьвятым апосталам Ягоным і прарокам праз Духа (Сьвятога),
6
каб і язычнікі былі супольнымі спадчыньнікамі, што складаюць адно цела, і саўдзельнікамі абяцаньня Ягонага ў Хрысьце Ісусе праз зьвеставаньне,
7
слугою якога зрабіўся я пасьля дараваньня мілаты Божай, дадзенай мне дзеяньнем сілы Ягонай.
8
Мне, самаму найменшаму з усіх сьвятых, дадзена мілата гэтая — зьвеставаць язычнікам недасьледнае багацьце Хрыстовае
9
і адкрыць усім, што ёсьць зьдзяйсьненьне таямніцы, схаванай ад вечнасьці ў Богу, Які стварыў усё Ісусам Хрыстом,
10
каб цяпер была вядомая праз Царкву начальству і ўладам на нябёсах бясконцая мудрасьць Божая,
11
паводле спрадвечнага вызначэньня, якое Ён учыніў у Ісусе Хрысьце, Госпадзе нашым,
12
у Якім мы маем адвагу і надзейны доступ празь веру ў Яго.
13
А таму прашу (вас) не маркоціцца духам ад маіх дзеля вас журботаў, бо яны — ваша слава.
14
Дзеля гэтага схіляю калені мае прад Айцом Госпада нашага Ісуса Хрыста,
15
ад Якога мае найменьне ўсякая айчыннасьць на нябёсах і на зямлі,
16
хай дасьць вам, па багацьці славы Сваёй, моцна ўцьвердзіцца Духам Ягоным ва ўнутраным чалавеку,
17
каб Хрыстос вераю ўсяліўся ў сэрцы вашыя,
18
каб вы, укарэненыя і ўцьверджаныя ў любові, маглі спасьцігнуць з усімі сьвятымі, што ёсьць шырыня і даўжыня, і глыбіня і вышыня,
19
і ўразумець вышэйшую за ўразуменьне любоў Хрыстовую, каб вам напоўніцца ўсёю поўніцаю Божаю.
20
А Таму, Хто сілаю, якая дзее ў нас, можа зрабіць непараўнана болей за ўсё, чаго мы просім, альбо пра што думаем,
21
Таму слава ў Царкве ў Хрысьце ва ўсе роды, ад веку да веку. Амін.











Эфесянаў 3:1

Эфесянаў 3:2

Эфесянаў 3:3

Эфесянаў 3:4

Эфесянаў 3:5

Эфесянаў 3:6

Эфесянаў 3:7

Эфесянаў 3:8

Эфесянаў 3:9

Эфесянаў 3:10

Эфесянаў 3:11

Эфесянаў 3:12

Эфесянаў 3:13

Эфесянаў 3:14

Эфесянаў 3:15

Эфесянаў 3:16

Эфесянаў 3:17

Эфесянаў 3:18

Эфесянаў 3:19

Эфесянаў 3:20

Эфесянаў 3:21







Эфесянаў 1 / Эфе 1

Эфесянаў 2 / Эфе 2

Эфесянаў 3 / Эфе 3

Эфесянаў 4 / Эфе 4

Эфесянаў 5 / Эфе 5

Эфесянаў 6 / Эфе 6