1 |
Што ж скажам? ці заставацца нам у грэху, каб памножылася мілата? Зусім не. |
2 |
Мы памерлі для грэху: як жа нам жыць у ім? |
3 |
Няўжо ня ведаеце, што ўсе мы, хрышчаныя ў Ісуса Хрыста, у сьмерць Ягоную хрысьціліся? |
4 |
Дык вось, мы і пахаваныя зь Ім хрышчэньнем у сьмерць, каб, як Хрыстос уваскрэс зь мёртвых славаю Айца, так і нам хадзіць у абноўленым жыцьці. |
5 |
Бо калі мы паяднаныя зь Ім падабенствам сьмерці Ягонай, дык павінны быць паяднаныя і падабенствам уваскрэсеньня, |
6 |
ведаючы тое, што даўні наш чалавек крыжаваны зь ім, каб зьнішчылася цела грэшнае, каб нам ня быць ужо рабамі грэху; |
7 |
бо, хто памёр, той вызваліўся ад грэху. |
8 |
Калі ж мы памерлі з Хрыстом, дык верым, што і жыць будзем зь Ім, |
9 |
ведаючы, што Хрыстос, уваскрэсшы зь мёртвых, ужо ня ўмірае: сьмерць ужо ня мае над Ім улады. |
10 |
Бо, што Ён памёр, дык памёр раз назаўсёды для грэху, а што жыве, дык жыве дзеля Бога. |
11 |
Гэтак сама і вы лічэце сябе мёртвымі для грэху, а жывымі дзеля Бога ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым. |
12 |
Дык вось, хай не пануе грэх у сьмяротным вашым целе, каб вам слухацца яго ў пажадах ягоных; |
13 |
і не аддавайце чэлесаў вашых грэху як прыладу няправеднасьці, а аддайце сябе Богу як паўсталых зь мёртвых, і чэлесы вашыя Богу як прылады праведнасьці. |
14 |
Грэх не павінен над вамі валадарыць, бо вы не пад законам, а пад мілатою. |
15 |
Што ж? ці будзем грашыць таму, што мы не пад законам, а пад мілатою? Зусім не! |
16 |
Няўжо вы ня ведаеце, што, каму вы аддаяце сябе ў рабы на паслушэнства, таго вы і рабы, каго слухаецеся, альбо рабы грэху сьмерці, альбо паслушэнства на праведнасьць? |
17 |
Дзякаваць Богу, што вы, якія раней былі рабамі грэху, ад сэрца сталіся паслухмяныя таму вобразу вучэньня, якому аддалі сябе. |
18 |
А вызваліўшыся ад грэху, вы зрабіліся рабамі праведнасьці. |
19 |
Кажу паводле развагі людзкое, дзеля немачы плоці вашай. Як прадавалі вы чэлесы вашыя ў рабы нячыстасьці і беззаконьню на дзеі беззаконныя, так зараз аддайце чэлесы вашыя ў рабы праведнасьці на дзеі сьвятыя. |
20 |
Бо, калі вы былі рабамі грэху, тады былі вольныя ад праведнасьці. |
21 |
Які ж плён мы мелі тады? такія дзеі, якіх сёньня самі саромеецеся, бо канец іхні — сьмерць. |
22 |
А сёньня, калі вы вызваліліся з грэху і сталіся рабамі Богу, плён ваш ёсьць сьвятасьць, а канец — жыцьцё вечнае. |
23 |
Бо расплата за грэх — сьмерць, а дар Божы — жыцьцё вечнае ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.
|
Belarusian Bible 2003 |
No info: Vasil Syargeevich Syomukha 2003 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Рымлянаў 6:1 |
Рымлянаў 6:2 |
Рымлянаў 6:3 |
Рымлянаў 6:4 |
Рымлянаў 6:5 |
Рымлянаў 6:6 |
Рымлянаў 6:7 |
Рымлянаў 6:8 |
Рымлянаў 6:9 |
Рымлянаў 6:10 |
Рымлянаў 6:11 |
Рымлянаў 6:12 |
Рымлянаў 6:13 |
Рымлянаў 6:14 |
Рымлянаў 6:15 |
Рымлянаў 6:16 |
Рымлянаў 6:17 |
Рымлянаў 6:18 |
Рымлянаў 6:19 |
Рымлянаў 6:20 |
Рымлянаў 6:21 |
Рымлянаў 6:22 |
Рымлянаў 6:23 |
|
|
|
|
|
|
Рымлянаў 1 / Рым 1 |
Рымлянаў 2 / Рым 2 |
Рымлянаў 3 / Рым 3 |
Рымлянаў 4 / Рым 4 |
Рымлянаў 5 / Рым 5 |
Рымлянаў 6 / Рым 6 |
Рымлянаў 7 / Рым 7 |
Рымлянаў 8 / Рым 8 |
Рымлянаў 9 / Рым 9 |
Рымлянаў 10 / Рым 10 |
Рымлянаў 11 / Рым 11 |
Рымлянаў 12 / Рым 12 |
Рымлянаў 13 / Рым 13 |
Рымлянаў 14 / Рым 14 |
Рымлянаў 15 / Рым 15 |
Рымлянаў 16 / Рым 16 |