A A A A A
Facebook Instagram Twitter
Беларуская Біблія 2003

Рымлянаў 15



1
Мы, моцныя, павінны насіць немачы бясьсілых і не сабе дагаджаць:
2
кожны з нас мусіць дагаджаць блізкаму, на дабро, у навучаньне.
3
Бо і Хрыстос не Сабе дагаджаў, а як напісана: "ліхаслоўе тых, што ліхасловяць Цябе, упала на Мяне".
4
А ўсё, што пісана было раней, напісана нам дзеля настаўленьня, каб мы цярплівасьцю і суцяшэньнем зь Пісаньняў захоўвалі надзею.
5
А Бог цярплівасьці і суцяшэньня няхай дасьць вам быць у аднадумстве паміж сабою, паводле вучэньня Хрыста Ісуса,
6
каб вы аднадушна, адзінымі вуснамі славілі Бога і Айца Госпада нашага Ісуса Хрыста.
7
Таму прымайце адзін аднаго, як і Хрыстос прыняў вас на славу Божую.
8
Разумею тое, што Ісус Хрыстос зрабіўся слугою абрэзаных — дзеля ісьціны Божай, каб выканаць абяцанае бацькам,
9
а язычнікам — зь літасьці, каб славілі Бога, як напісана: "за тое буду славіць Цябе, (Госпадзе), сярод язычнікаў і буду сьпяваць імені Твайму".
10
І яшчэ сказана: "узьвесялецеся, язычнікі, з народам Ягоным".
11
І яшчэ: "хвалеце Госпада, усе язычнікі, і праслаўляйце Яго, усе народы".
12
Ісая таксама кажа: "будзе корань Есэеў, і паўстане валодаць народамі; на Яго язычнікі спадзявацца будуць".
13
А Бог надзеі хай напоўніць вас усякай радасьцю і мірам у веры, каб вы, сілаю Духа Сьвятога, узбагаціліся надзеяю.
14
І сам я пэўны за вас, браты мае, што і вы поўныя даброці, поўныя ўсякага веданьня і можаце настаўляць адно аднаго;
15
але пісаў вам, браты, з пэўнай адвагаю, часткова як бы ў напамін вам, паводле дадзенай мне ад Бога мілаты
16
быць слугою Ісуса Хрыста ў язычнікаў і выконваць сьвяшэнную службу зьвеставаньня Божага, каб гэтае прынашэньне язычнікаў, асьвечанае Духам Сьвятым, было спадобнае Богу.
17
І вось, я магу пахваліцца ў Ісусе Хрысьце тым, што ідзе ад Бога;
18
бо не адважуся сказаць што-небудзь такое, чаго ня ўчыніў Хрыстос празь мяне, у скарэньні язычнікаў у веру, словам і ўчынкам,
19
сілаю азнакаў і цудаў, сілаю Духа Божага, так што зьвеставаньне Хрыстовае пашырана мною ад Ерусаліма і навакольляў да Ілірыка.
20
Пры тым я стараўся зьвеставаць ня там, дзе ўжо было вядомае імя Хрыстовае, каб не будаваць на чужым падмурку,
21
а як напісана: "каму пра Яго не абвяшчалася, убачаць, і тыя, што ня чулі, уведаюць".
22
Якраз гэта шмат разоў перашкаджала мне прыйсьці да вас.
23
А сёньня, ня маючы такое справы ў гэтых краінах, а з даўніх гадоў жадаючы прыйсьці да вас,
24
як толькі выпраўлюся ў Іспанію, прыйду да вас. Бо спадзяюся, што, праходзячы, пабачуся з вамі, і што вы праводзіце мяне туды, як толькі нацешуся лучнасьцю з вамі, хоць трохі.
25
А цяпер я іду ў Ерусалім, каб паслужыць сьвятым;
26
бо Македонія і Ахая рупяцца нешта ўдзяліць бедным сярод сьвятых у Ерусаліме.
27
Рупяцца, ды і вінаватыя яны перад імі. Бо, калі язычнікі зрабіліся ўдзельнікамі ў іх духоўным, дык павінны і ім паслужыць у цялесным.
28
Выканаўшы гэта і верна перадаўшы ім гэты плод рупнасьці, я выпраўлюся праз вашыя мясьціны ў Іспанію,
29
і ўпэўнены, што калі прыйду да вас, дык прыйду з поўным дабраславеньнем зьвеставаньня Хрыстовага.
30
Тым часам малю вас, браты, Госпадам нашым Ісусам Хрыстом і любоўю Духа, паспрыяць мне ў малітвах за мяне да Бога,
31
каб пазбыцца мне няверуючых у Юдэі, і каб служэньне маё Ерусаліму было даспадобы сьвятым,
32
каб мне ў радасьці, калі Богу заўгодна, прыйсьці да вас і супакоіцца з вамі.
33
А Бог згоды хай будзе з усімі вамі. Амін.











Рымлянаў 15:1
Рымлянаў 15:2
Рымлянаў 15:3
Рымлянаў 15:4
Рымлянаў 15:5
Рымлянаў 15:6
Рымлянаў 15:7
Рымлянаў 15:8
Рымлянаў 15:9
Рымлянаў 15:10
Рымлянаў 15:11
Рымлянаў 15:12
Рымлянаў 15:13
Рымлянаў 15:14
Рымлянаў 15:15
Рымлянаў 15:16
Рымлянаў 15:17
Рымлянаў 15:18
Рымлянаў 15:19
Рымлянаў 15:20
Рымлянаў 15:21
Рымлянаў 15:22
Рымлянаў 15:23
Рымлянаў 15:24
Рымлянаў 15:25
Рымлянаў 15:26
Рымлянаў 15:27
Рымлянаў 15:28
Рымлянаў 15:29
Рымлянаў 15:30
Рымлянаў 15:31
Рымлянаў 15:32
Рымлянаў 15:33






Рымлянаў 1 / Рым 1
Рымлянаў 2 / Рым 2
Рымлянаў 3 / Рым 3
Рымлянаў 4 / Рым 4
Рымлянаў 5 / Рым 5
Рымлянаў 6 / Рым 6
Рымлянаў 7 / Рым 7
Рымлянаў 8 / Рым 8
Рымлянаў 9 / Рым 9
Рымлянаў 10 / Рым 10
Рымлянаў 11 / Рым 11
Рымлянаў 12 / Рым 12
Рымлянаў 13 / Рым 13
Рымлянаў 14 / Рым 14
Рымлянаў 15 / Рым 15
Рымлянаў 16 / Рым 16