1 |
Кніга роду Ісуса Хрыста, сына Давідавага, сына Абрагамавага. |
2 |
Абрагам спарадзіў Ісака, Ісак спарадзіў Якава, Якаў спарадзіў Юду і братоў ягоных; |
3 |
Юда спарадзіў Фарэса і Зару ад Тамары; Фарэс спарадзіў Эсрома; Эсром спарадзіў Арама; |
4 |
Арам спарадзіў Амінадава; Амінадаў спарадзіў Наасона; Наасон спарадзіў Салмона; |
5 |
Салмон спарадзіў Ваоза ад Рахавы; Ваоз спарадзіў Авіда ад Руты; Авід спарадзіў Ясея; |
6 |
Ясей спарадзіў Давіда цара; Давід цар спарадзіў Саламона ад былой жонкі Урыевай; |
7 |
Саламон спарадзіў Раваама; Раваам спарадзіў Авію; Авія спарадзіў Асу; |
8 |
Аса спарадзіў Ёсафата; Ёсафат спарадзіў Ярама; Ярам спарадзіў Азію; |
9 |
Азія спарадзіў Ёатама; Ёатам спарадзіў Ахаза, Ахаз спарадзіў Эзэкію; |
10 |
Эзэкія спарадзіў Манасію; Манасія спарадзіў Амона; Амон спарадзіў Ёсію; |
11 |
Ёсія спарадзіў Ёакіма; Ёакім спарадзіў Еханію і братоў яго, пад час высяленьня вавілонскага. |
12 |
Пасьля ж высяленьня вавілонскага Еханія спарадзіў Салатыіля; Салатыіль спарадзіў Зарававеля; |
13 |
Зарававель спарадзіў Авіуда; Авіуд спарадзіў Эліякіма; Эліякім спарадзіў Азора; |
14 |
Азор спарадзіў Садока; Садок спарадзіў Ахіма; Ахім спарадзіў Эліуда; |
15 |
Эліуд спарадзіў Элеазара; Элеазар спарадзіў Матана; Матан спарадзіў Якава; |
16 |
Якаў спарадзіў Язэпа, мужа Марыі, ад Якой нарадзіўся Ісус, Якога называюць Хрыстос. |
17 |
І вось усіх пакаленьняў ад Абрагама да Давіда чатырнаццаць пакаленьняў; і ад Давіда да высяленьня вавілонскага чатырнаццаць пакаленьняў; і ад высяленьня вавілонскага да Хрыста чатырнаццаць пакаленьняў. |
18 |
Нараджэньне Ісуса Хрыста было так: па заручынах Маці Яго Марыі зь Язэпам, перш чым сышліся яны, выявілася, што Яна мае ва ўлоньні ад Духа Сьвятога. |
19 |
А Язэп, муж Яе, будучы праведным, не жадаючы зьняславіць Яе, хацеў употай адпусьціць Яе. |
20 |
Калі ж надумаў ён гэта, — вось, анёл Гасподні ў сьне явіўся яму і сказаў: Язэпе, сыне Давідаў! ня бойся прыняць Марыю, жонку тваю; бо зачатае ў Ёй ёсьць ад Духа Сьвятога; |
21 |
і народзіць Сына, і дасі Яму імя: Ісус, бо Ён уратуе людзей Сваіх ад грахоў іхніх. |
22 |
А ўсё гэта сталася, каб збылося сказанае Госпадам праз прарока, які кажа: |
23 |
"Вось, Дзева ва ўлоньні зачне; народзіць Сына, і дадуць Яму імя: Эмануіл, што азначае: з намі Бог". |
24 |
Устаўшы ад сну, Язэп зрабіў, як загадаў яму анёл Гасподні, і прыняў жонку сваю |
25 |
і ня знаў Яе, пакуль нарадзіла Сына Свайго першароднага, і Ён даў Яму імя: Ісус.
|
Belarusian Bible 2003 |
No info: Vasil Syargeevich Syomukha 2003 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Матей 1:1 |
Матей 1:2 |
Матей 1:3 |
Матей 1:4 |
Матей 1:5 |
Матей 1:6 |
Матей 1:7 |
Матей 1:8 |
Матей 1:9 |
Матей 1:10 |
Матей 1:11 |
Матей 1:12 |
Матей 1:13 |
Матей 1:14 |
Матей 1:15 |
Матей 1:16 |
Матей 1:17 |
Матей 1:18 |
Матей 1:19 |
Матей 1:20 |
Матей 1:21 |
Матей 1:22 |
Матей 1:23 |
Матей 1:24 |
Матей 1:25 |
|
|
|
|
|
|
Матей 1 / Мат 1 |
Матей 2 / Мат 2 |
Матей 3 / Мат 3 |
Матей 4 / Мат 4 |
Матей 5 / Мат 5 |
Матей 6 / Мат 6 |
Матей 7 / Мат 7 |
Матей 8 / Мат 8 |
Матей 9 / Мат 9 |
Матей 10 / Мат 10 |
Матей 11 / Мат 11 |
Матей 12 / Мат 12 |
Матей 13 / Мат 13 |
Матей 14 / Мат 14 |
Матей 15 / Мат 15 |
Матей 16 / Мат 16 |
Матей 17 / Мат 17 |
Матей 18 / Мат 18 |
Матей 19 / Мат 19 |
Матей 20 / Мат 20 |
Матей 21 / Мат 21 |
Матей 22 / Мат 22 |
Матей 23 / Мат 23 |
Матей 24 / Мат 24 |
Матей 25 / Мат 25 |
Матей 26 / Мат 26 |
Матей 27 / Мат 27 |
Матей 28 / Мат 28 |