A A A A A
Facebook Instagram Twitter
Беларуская Біблія 2003

Лічбы 8



1
І наказаў Гасподзь Майсею:
2
абвясьці Аарону і скажы яму: калі ты будзеш запальваць лампады, дык на пярэднім баку сьвяцільні павінны гарэць сем лампадаў.
3
Аарон так і зрабіў: на пярэднім баку сьвяцільні запаліў лампады яе, як загадаў Гасподзь Майсею.
4
І вось, як складзена сьвяцільня: чаканеная яна з золата, ад сьцябла яе і да кветак чаканеная; паводле ўзору, які паказаў Гасподзь Майсею, ён зрабіў сьвяцільню.
5
І наказаў Гасподзь Майсею:
6
вазьмі лявітаў спасярод сыноў Ізраілевых і ачысьці іх;
7
а каб ачысьціць іх, зрабі зь імі так: акрапі іх ачышчальнаю вадою, і няхай яны паголяць брытваю ўсё цела сваё і вымыюць тканіну сваю, і будуць чыстыя;
8
і няхай возьмуць цяля і хлебнае прынашэньне да яго, пшанічнае мукі, зьмяшанай з алеем, і другое цяля вазьмі ў ахвяру за грэх;
9
і прывядзі лявітаў да скініі сходу; і зьбяры ўсё супольства сыноў Ізраілевых
10
і прывядзі лявітаў іхніх да Госпада, і няхай пакладуць сыны Ізраілевыя рукі свае на лявітаў;
11
а Аарон няхай учыніць над лявітамі пасьвячэньне іх перад Госпадам ад сыноў Ізраілевых, каб чынілі яны служэньне Госпаду;
12
а лявіты няхай пакладуць рукі свае на галаву цялят, і прынясі аднаго ў ахвяру за грэх, а другога на цэласпаленьне Госпаду, дзеля ачышчэньня лявітаў;
13
і пастаў лявітаў перад Ааронам і перад сынамі ягонымі і ўчыні над імі пасьвячэньне іх Госпаду;
14
і так аддзялі лявітаў ад сыноў Ізраілевых, каб лявіты былі Мае.
15
Пасьля гэтага ўвойдуць лявіты служыць скініі сходу, калі ты ачысьціш іх і ўчыніш над імі пасьвячэньне іх; бо яны аддадзены мне з сыноў Ізраілевых:
16
замест усіх першынцаў з сыноў Ізраілевых, якія размыкаюць усякія сьцёгны, Я бяру іх Сабе;
17
бо Мае ўсе першынцы ў сыноў Ізраілевых, ад чалавека да быдла: у той дзень, калі Я пабіў усіх першынцаў у зямлі Егіпецкай, Я асьвяціў іх Сабе
18
і ўзяў лявітаў замест усіх першынцаў у сыноў Ізраілевых;
19
і аддаў лявітаў Аарону і сынам ягоным спасярод сыноў Ізраілевых, каб яны ўчынялі службы за сыноў Ізраілевых пры скініі сходу і служылі аховаю сынам Ізраілевым, каб не спасьцігла сыноў Ізраілевых кара, калі б сыны Ізраілевыя прыступілі да сьвятыні.
20
І зрабілі так Майсей і Аарон і ўсё супольства сыноў Ізраілевых зь лявітамі: як загадаў Гасподзь Майсею пра лявітаў, так і зрабілі зь імі сыны Ізраілевыя.
21
І ачысьціліся лявіты і абмылі тканіну сваю, і ўчыніў над імі Аарон прысьвячэньне іх перад Госпадам, і ачысьціў іх Аарон, каб зрабіць іх чыстымі;
22
пасьля гэтага ўвайшлі лявіты правіць службы свае ў скініі сходу перад Ааронам і перад сынамі ягонымі. Як загадаў Гасподзь Майсею пра лявітаў, так і зрабілі яны зь імі.
23
І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
24
вось закон пра лявітаў: ад дваццаці пяці гадоў і вышэй павінны ісьці яны на службу дзеля працы пры скініі сходу,
25
а ў пяцьдзясят гадоў павінны спыняць працу і больш не працаваць,
26
тады няхай яны дапамагаюць братам сваім трымаць варту пры скініі сходу, працаваць — хай не працуюць; так рабі зь лявітамі што да служэньня іхняга.











Лічбы 8:1
Лічбы 8:2
Лічбы 8:3
Лічбы 8:4
Лічбы 8:5
Лічбы 8:6
Лічбы 8:7
Лічбы 8:8
Лічбы 8:9
Лічбы 8:10
Лічбы 8:11
Лічбы 8:12
Лічбы 8:13
Лічбы 8:14
Лічбы 8:15
Лічбы 8:16
Лічбы 8:17
Лічбы 8:18
Лічбы 8:19
Лічбы 8:20
Лічбы 8:21
Лічбы 8:22
Лічбы 8:23
Лічбы 8:24
Лічбы 8:25
Лічбы 8:26






Лічбы 1 / Ліч 1
Лічбы 2 / Ліч 2
Лічбы 3 / Ліч 3
Лічбы 4 / Ліч 4
Лічбы 5 / Ліч 5
Лічбы 6 / Ліч 6
Лічбы 7 / Ліч 7
Лічбы 8 / Ліч 8
Лічбы 9 / Ліч 9
Лічбы 10 / Ліч 10
Лічбы 11 / Ліч 11
Лічбы 12 / Ліч 12
Лічбы 13 / Ліч 13
Лічбы 14 / Ліч 14
Лічбы 15 / Ліч 15
Лічбы 16 / Ліч 16
Лічбы 17 / Ліч 17
Лічбы 18 / Ліч 18
Лічбы 19 / Ліч 19
Лічбы 20 / Ліч 20
Лічбы 21 / Ліч 21
Лічбы 22 / Ліч 22
Лічбы 23 / Ліч 23
Лічбы 24 / Ліч 24
Лічбы 25 / Ліч 25
Лічбы 26 / Ліч 26
Лічбы 27 / Ліч 27
Лічбы 28 / Ліч 28
Лічбы 29 / Ліч 29
Лічбы 30 / Ліч 30
Лічбы 31 / Ліч 31
Лічбы 32 / Ліч 32
Лічбы 33 / Ліч 33
Лічбы 34 / Ліч 34
Лічбы 35 / Ліч 35
Лічбы 36 / Ліч 36