A A A A A
Facebook Instagram Twitter
Беларуская Біблія 2003

Лічбы 13



1
Пасьля гэтага народ рушыў з Асірота і спыніўся ў пустыні Фаран.
2
І сказаў Гасподзь Майсею, кажучы:
3
Пашлі ад сябе людзей, каб яны агледзелі зямлю Ханаанскую, якую Я дам сынам Ізраілевым; па адным чалавеку ад племені бацькоў іхніх пашлеце, галоўных зь іх.
4
І паслаў іх Майсей з пустыні Фаран, па загадзе Гасподнім, і ўсе яны мужы галоўныя ў сыноў Ізраілевых.
5
Вось імёны іхнія: з племені Рувімавага Самуа, сын Закхураў,
6
з племені Сымонавага Сафат, сын Харыеў,
7
з племені Юдавага Халеў, сын Ефаніін,
8
з племені Ісахаравага Ігал, сын Язэпаў,
9
з племені Яфрэмавага Асія, сын Наваў,
10
з племені Веньямінавага Фалтый, сын Рафуеў,
11
з племені Завулонавага Гадыіл, сын Садыеў,
12
з племені Язэпавага ад Манасіі Гадый, сын Сусіеў,
13
з племені Данавага Амііл, сын Гемаліеў,
14
з племені Асіравага Сэтур, сын Міхаілеў,
15
з племені Нэфталімавага Нахбій, сын Вофсіеў,
16
з племені Гадавага Геуіл, сын Махіеў.
17
Вось імёны мужоў, якіх пасылаў Майсей агледзець зямлю. І назваў Майсей Асію, сына Нававага, Ісусам.
18
І паслаў іх Майсей агледзець зямлю Ханаанскую і сказаў ім: ідзеце ў гэтую паўднёвую краіну, і падымецеся на гару,
19
і агледзьце зямлю, якая яна, і народ, які жыве на ёй, ці моцны ён, ці слабы, ці малы ён лікам, ці вялікі?
20
і якая зямля, на якой ён жыве, ці добрая яна, ці благая? і якія гарады, у якіх ён жыве? ці ў намётах ён жыве, ці ва ўмацаваньнях?
21
і якая зямля, ці тлустая яна, ці пустая? ці ёсьць на ёй дрэвы, ці няма? будзьце адважныя і вазьмеце ад пладоў зямлі. І было гэта ў пару пасьпяваньня вінаграду.
22
Яны пайшлі і агледзелі зямлю ад пустыні Сін нават да Рэхова, непадалёк ад Эмата;
23
і пайшлі ў паўднёвую краіну і дайшлі да Хэўрона, дзе жылі Ахіман, Сэсай і Талмай, дзеці Энакавы: а Хэўрон пабудаваны быў на сем гадоў раней за Цоан Егіпецкі;
24
і прыйшлі да даліны Эсхол, і зрэзалі там вінаградную галінку з адной гронкаю ягад, і панесьлі яе на жардзіне двое; узялі таксама гранатавых яблыкаў і смокваў;
25
мясьціну гэтую назвалі далінаю Эсхол , з прычыны вінаграднай гронкі, якую зрэзалі там сыны Ізраілевыя.
26
І агледзеўшы зямлю, вярнуліся яны праз сорак дзён.
27
І пайшлі і прыйшлі да Майсея і Аарона і ад усяго супольства сыноў Ізраілевых у пустыню Фаран, у Кадэс, і прынесьлі ім і ўсяму супольству адказ, і паказалі ім плады зямлі;
28
і расказвалі яму і казалі: мы хадзілі ў зямлю, у якую ты пасылаў нас; у ёй сапраўды цячэ малако і мёд, і вось плады яе;
29
але народ, які жыве на зямлі той, моцны, і гарады ўмацаваныя, даволі вялікія, і сыноў Энакавых мы бачылі там. Амалік жыве на паўднёвай частцы зямлі, Хэтэі, Эвусэі і Амарэі жывуць на гары, Хананэі жывуць каля мора і на беразе Ярдана.
30
Амалік жыве на паўднёвай частцы зямлі, Хэтэі, Евусэі і Амарэі жывуць на гары, Хананэі жывуць каля мора і на беразе Ярдана.
31
Але Халеў супакойваў народ перад Майсеем, кажучы: пойдзем і завалодаем ёю, бо мы можам адолець яе.
32
А тыя, якія хадзілі зь ім, казалі: ня можам мы ісьці супроць народу гэтага, бо ён мацнейшы за нас.
33
І распускалі благія чуткі пра зямлю, якую яны аглядалі, сярод сыноў Ізраілевых, кажучы: зямля, якую праходзілі мы для агляду, ёсьць зямля, якая паядае тых, што жывуць на ёй, і ўвесь народ, які мы бачылі сярод яе, людзі рослыя;
34
там бачылі мы і волатаў, сыноў Энакавых, ад валатоўскага роду; і мы былі ў вачах нашых перад імі, як саранча, такімі самымі былі мы і ў вачах іхніх.











Лічбы 13:1

Лічбы 13:2

Лічбы 13:3

Лічбы 13:4

Лічбы 13:5

Лічбы 13:6

Лічбы 13:7

Лічбы 13:8

Лічбы 13:9

Лічбы 13:10

Лічбы 13:11

Лічбы 13:12

Лічбы 13:13

Лічбы 13:14

Лічбы 13:15

Лічбы 13:16

Лічбы 13:17

Лічбы 13:18

Лічбы 13:19

Лічбы 13:20

Лічбы 13:21

Лічбы 13:22

Лічбы 13:23

Лічбы 13:24

Лічбы 13:25

Лічбы 13:26

Лічбы 13:27

Лічбы 13:28

Лічбы 13:29

Лічбы 13:30

Лічбы 13:31

Лічбы 13:32

Лічбы 13:33

Лічбы 13:34







Лічбы 1 / Ліч 1

Лічбы 2 / Ліч 2

Лічбы 3 / Ліч 3

Лічбы 4 / Ліч 4

Лічбы 5 / Ліч 5

Лічбы 6 / Ліч 6

Лічбы 7 / Ліч 7

Лічбы 8 / Ліч 8

Лічбы 9 / Ліч 9

Лічбы 10 / Ліч 10

Лічбы 11 / Ліч 11

Лічбы 12 / Num 12

Лічбы 13 / Num 13

Лічбы 14 / Num 14

Лічбы 15 / Num 15

Лічбы 16 / Num 16

Лічбы 17 / Num 17

Лічбы 18 / Num 18

Лічбы 19 / Num 19

Лічбы 20 / Num 20

Лічбы 21 / Num 21

Лічбы 22 / Num 22

Лічбы 23 / Num 23

Лічбы 24 / Num 24

Лічбы 25 / Num 25

Лічбы 26 / Num 26

Лічбы 27 / Num 27

Лічбы 28 / Num 28

Лічбы 29 / Num 29

Лічбы 30 / Num 30

Лічбы 31 / Num 31

Лічбы 32 / Num 32

Лічбы 33 / Num 33

Лічбы 34 / Num 34

Лічбы 35 / Num 35

Лічбы 36 / Num 36