1 |
І сказаў Гасподзь Майсею на гары Сінай, кажучы: |
2 |
абвясьці сынам Ізраілевым і скажы ім: калі прыйдзеце ў зямлю, якую Я даю вам, тады зямля павінна пакоіцца ў суботу Гасподнюю; |
3 |
шэсьць гадоў засявай поле тваё і шэсьць гадоў абразай вінаграднік твой і зьбірай утворы іх, |
4 |
а ў сёмы год хай будзе субота спакою зямлі, субота Гасподняя: поля твайго не засявай і вінаградніка твайго не абразай; |
5 |
што самое вырасьце пасьля жніва твайго, ня зжынай, і гронак зь неабрэзаных лозаў тваіх ня здымай: хай гэта будзе год спакою зямлі; |
6 |
і будзе гэта праз усю суботу зямлі ўсім вам ежаю, табе, і рабу твайму, і рабыні тваёй, і найміту твайму, і пасяленцу твайму, і таму, хто пасяліўся ў цябе; |
7 |
і быдлу твайму і зьвярам, якія на зямлі тваёй, хай будуць усе ўтворы яе ежаю. |
8 |
І налічы сабе сем суботніх гадоў, сем разоў па сем гадоў, каб было ў цябе ў сямі суботніх гадах сорак дзевяць гадоў; |
9 |
і затрубі ў трубу ў сёмы месяц, у дзясяты дзень месяца, у дзень ачышчэньня затрубеце ў трубу па ўсёй зямлі вашай; |
10 |
і асьвяцеце пяцідзясяты год і абвясьцеце свабоду на зямлі ўсім жыхарам яе: хай будзе гэта ў вас юбілей; і вярнецеся кожны ў валоданьне сваё, і кожны вярніся ў свой род. |
11 |
Пяцідзясяты год хай будзе ў вас юбілей: ня сейце і ня жнеце, што самое вырасьце на зямлі, і ня зьбірайце ягад зь неабрэзаных лозаў яе, |
12 |
бо гэта юбілей: сьвяшчэнны хай будзе ён вам; з поля ежце ўтворы яе. |
13 |
У юбілейны год вярнецеся кожны ў валоданьне сваё. |
14 |
Калі будзеш прадаваць што блізкаму твайму, альбо будзеш купляць што ў блізкага твайго, ня крыўдзіце адзін аднаго; |
15 |
паводле разьліку гадоў пасьля юбілею ты павінен купляць у блізкага твайго, і паводле разьліку гадоў прыбытку ён павінен прадаваць табе; |
16 |
калі многа застаецца гадоў, памнож цану; а калі мала гадоў застаецца, паменшы цану, бо пэўную колькасьць гадоў жніва ён прадае табе. |
17 |
Ня крыўдзіце адзін аднаго; бойся Бога твайго, бо Я Гасподзь, Бог ваш. |
18 |
Выконвайце пастановы Мае, і шануйце законы Мае і выконвайце іх, і будзеце жыць спакойна на зямлі; |
19 |
і будзе зямля даваць плод свой, і будзеце есьці ўдосыць і будзеце жыць спакойна на ёй. |
20 |
Калі скажаце, што ж нам есьці ў сёмы год, калі мы ня будзем ні сеяць, ні зьбіраць утвораў нашых? |
21 |
Я пашлю дабраславеньне Маё на вас у шосты год, і ён прынясе ўтворы на тры гады; |
22 |
і будзеце сеяць у восьмы год, але есьці будзеце ўтворы старыя да дзявятага года: пакуль не пасьпеюць утворы яго, будзеце есьці старое. |
23 |
Зямлю нельга прадаваць назаўсёды, бо Мая зямля: вы прыхадні і пасяленцы ў Мяне; |
24 |
па ўсёй зямлі валоданьня вашага дазваляйце выкупляць землі. |
25 |
Калі брат твой зьбяднее і прадасьць з валоданьня свайго, дык прыйдзе блізкі ягоны родзіч і выкупіць прададзенае братам ягоным; |
26 |
а калі ня будзе каму за яго выкупіць, а сам ён будзе мець дастатак і знойдзе, колькі трэба на выкуп, |
27 |
дык няхай ён разьлічыць гады продажу свайго і верне рэшту таму, каму ён прадаў, і ўступіць зноў у валоданьне сваё; |
28 |
а калі ня знойдзе рука ягоная, колькі трэба вярнуць яму, дык прададзенае ім застанецца ў руках пакупца да юбілейнага года, а ў юбілейны год адыдзе яно, і ён зноў уступіць у валоданьне сваё. |
29 |
Калі хто прадасьць жылы дом у горадзе, абнесенным мурам, дык выкупіць яго можна, пакуль пройдзе год ад продажу яго: за год выкупіць яго можна; |
30 |
а калі ня будзе ён выкуплены, пакуль пройдзе год, дык дом, які ў горадзе, што мае мур, застанецца назаўсёды ў пакупца яго ў роды ягоныя і ў юбілей не адыдзе ад яго. |
31 |
А дамы ў селішчах, вакол якіх няма мура, трэба лічыць нароўні з палеткамі зямлі: выкупляць іх можна, і ў юбілей яны адыходзяць. |
32 |
А гарады лявітаў, дамы ў гарадах валоданьня іхняга, лявітам заўсёды можна выкупляць; |
33 |
а хто зь лявітаў ня выкупіць, дык прададзены дом у горадзе валоданьня іхняга ў юбілей адыдзе, бо дамы ў гарадах лявіцкіх складаюць іхняе валоданьне сярод сыноў Ізраілевых: |
34 |
і палёў вакол гарадоў іхніх прадаваць нельга, бо гэта вечнае валоданьне іхняе. |
35 |
Калі брат твой зьбяднее і занепадзе ў цябе, дык падтрымай яго, хай ён прыхадзень, хай пасяленец, каб ён жыў з табою; |
36 |
не бяры зь яго ліхвы і прыбытку і бойся Бога твайго; каб жыў брат твой з табою; |
37 |
срэбра твайго не аддавай яму ў ліхву і хлеба твайго не аддавай яму дзеля прыбытку. |
38 |
Я Гасподзь, Бог ваш, Які вывеў вас зь зямлі Егіпецкай, каб даць вам зямлю Ханаанскую, каб быць вашым Богам. |
39 |
Калі зьбяднее ў цябе брат твой і прададзены будзе табе, дык ня ўскладвай на яго працы рабскай: |
40 |
ён павінен быць у цябе як найміт, як пасяленец; да юбілейнага года няхай працуе ў цябе; |
41 |
а тады няхай адыдзе ён ад цябе, сам і дзеці ягоныя зь ім, і вернецца ў род свой і ўступіць зноў у валоданьне бацькоў сваіх,— |
42 |
бо яны — Мае рабы, якіх Я вывеў зь зямлі Егіпецкай: нельга прадаваць іх, як прадаюць рабоў; |
43 |
не пануй над ім жорстка і бойся Бога твайго. |
44 |
А каб раб твой і рабыня твая былі ў цябе, дык купляйце сабе раба і рабыню ў народаў, якія вакол вас; |
45 |
таксама і зь дзяцей пасяленцаў, што асяліліся ў вас, можаце купляць, і з роду іхняга, які ў вас, які ў іх нарадзіўся ў зямлі вашай, і яны могуць быць вашай уласнасьцю; |
46 |
можаце перадаваць іх у спадчыну і сынам вашым пасьля сябе, як маёмасьць; вечна валодайце імі, як рабамі. А над братамі вашымі, сынамі Ізраілевымі, адзін над адным, не пануйце жорстка. |
47 |
Калі прыхадзень альбо пасяленец твой будзе мець дастатак, а брат твой перад ім зьбяднее і прадасца прыхадню, які асяліўся ў цябе, альбо каму-небудзь з роду прыхадня, |
48 |
дык пасьля продажу можна выкупіць яго: хто-небудзь з братоў ягоных павінен выкупіць яго, |
49 |
альбо дзядзька ягоны, альбо сын дзядзькі ягонага павінен выкупіць яго, альбо хто-небудзь з сваяцтва ягонага, з роду ягонага, павінен выкупіць яго; альбо калі будзе мець дастатак, сам выкупіцца. |
50 |
І ён павінен разьлічыцца з пакупцом ягоным, пачынаючы з таго года, калі ён прадаў сябе, да года юбілейнага, і срэбра, за якое ён прадаў сябе, трэба аддаць яму па колькасьці гадоў; як часовы найміт ён павінен быць у яго: |
51 |
І калі яшчэ шмат застаецца гадоў, дык па меры іх ён павінен аддаць на выкуп за сябе срэбра, за якое ён куплены; |
52 |
а калі мала застаецца гадоў да юбілейнага года, дык ён павінен палічыць і па меры гадоў аддаць за сябе выкуп. |
53 |
Ён павінен быць у яго, як найміт, ва ўсе гады; ён не павінен панаваць над ім жорстка ў вачах тваіх. |
54 |
А калі ён ня выкупіцца такім чынам, дык у юбілейны год адыдзе сам і дзеці ягоныя зь ім, |
55 |
бо сыны Ізраілевыя Мае рабы; яны Мае рабы, якіх Я вывеў зь зямлі Егіпецкай. Я Гасподзь, Бог ваш.
|
Belarusian Bible 2003 |
No info: Vasil Syargeevich Syomukha 2003 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Левіт 25:1 |
Левіт 25:2 |
Левіт 25:3 |
Левіт 25:4 |
Левіт 25:5 |
Левіт 25:6 |
Левіт 25:7 |
Левіт 25:8 |
Левіт 25:9 |
Левіт 25:10 |
Левіт 25:11 |
Левіт 25:12 |
Левіт 25:13 |
Левіт 25:14 |
Левіт 25:15 |
Левіт 25:16 |
Левіт 25:17 |
Левіт 25:18 |
Левіт 25:19 |
Левіт 25:20 |
Левіт 25:21 |
Левіт 25:22 |
Левіт 25:23 |
Левіт 25:24 |
Левіт 25:25 |
Левіт 25:26 |
Левіт 25:27 |
Левіт 25:28 |
Левіт 25:29 |
Левіт 25:30 |
Левіт 25:31 |
Левіт 25:32 |
Левіт 25:33 |
Левіт 25:34 |
Левіт 25:35 |
Левіт 25:36 |
Левіт 25:37 |
Левіт 25:38 |
Левіт 25:39 |
Левіт 25:40 |
Левіт 25:41 |
Левіт 25:42 |
Левіт 25:43 |
Левіт 25:44 |
Левіт 25:45 |
Левіт 25:46 |
Левіт 25:47 |
Левіт 25:48 |
Левіт 25:49 |
Левіт 25:50 |
Левіт 25:51 |
Левіт 25:52 |
Левіт 25:53 |
Левіт 25:54 |
Левіт 25:55 |
|
|
|
|
|
|
Левіт 1 / Лев 1 |
Левіт 2 / Лев 2 |
Левіт 3 / Лев 3 |
Левіт 4 / Лев 4 |
Левіт 5 / Лев 5 |
Левіт 6 / Лев 6 |
Левіт 7 / Лев 7 |
Левіт 8 / Лев 8 |
Левіт 9 / Лев 9 |
Левіт 10 / Лев 10 |
Левіт 11 / Лев 11 |
Левіт 12 / Лев 12 |
Левіт 13 / Лев 13 |
Левіт 14 / Лев 14 |
Левіт 15 / Лев 15 |
Левіт 16 / Лев 16 |
Левіт 17 / Лев 17 |
Левіт 18 / Лев 18 |
Левіт 19 / Лев 19 |
Левіт 20 / Лев 20 |
Левіт 21 / Лев 21 |
Левіт 22 / Лев 22 |
Левіт 23 / Лев 23 |
Левіт 24 / Лев 24 |
Левіт 25 / Лев 25 |
Левіт 26 / Лев 26 |
Левіт 27 / Лев 27 |