A A A A A
Facebook Instagram Twitter
Беларуская Біблія 2003

Левіт 17



1
І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
2
абвясьці Аарону і сынам ягоным і ўсім сынам Ізраілевым і скажы ім: вось, што загадвае Гасподзь:
3
калі хто з дома Ізраілевага заколе цяля альбо авечку альбо казу ў табары, альбо калі хто заколе па-за табарам
4
і не прывядзе да ўваходу ў скінію сходу, каб явіць у ахвяру Госпаду перад селішчам Гасподнім, дык чалавеку таму залічана будзе кроў; ён праліў кроў, і зьнішчыцца чалавек той з народу свайго;
5
гэта дзеля таго, каб прыводзілі сыны Ізраілевыя ахвяры свае, якія яны колюць на полі, каб прыводзілі іх перад Госпада да ўваходу ў скінію сходу, да сьвятара, і калолі іх Госпаду ў ахвяры мірныя;
6
і пакропіць сьвятар крывёю на ахвярнік Гасподні каля ўваходу ў скінію сходу і спаліць тлушч дзеля прыемнай духмянасьці Госпаду,
7
каб яны наперад ня прыносілі ахвяраў сваіх ідалам, за якімі аблудна ходзяць яны. Гэта хай будзе ім пастановаю вечнаю ў роды іхнія.
8
Яшчэ скажы ім: калі хто з дома Ізраілевага і з прыхадняў, што жывуць сярод вас, прыносіць цэласпаленьне альбо ахвяру
9
і не прывядзе да ўваходу ў скінію сходу, каб учыніць яе Госпаду, дык зьнішчыцца той чалавек з народу свайго.
10
Калі хто з дому Ізраілевага і з прыхадняў, што жывуць сярод вас, будзе есьці якую-небудзь кроў, дык павярну аблічча Маё на душу таго, хто будзе есьці кроў, і зьнішчу яе з народу яе,
11
бо душа цела ў крыві, і прызначыў яе вам для ахвярніка, каб ачышчаць душы вашыя, бо кроў гэтая душу ачышчае;
12
таму Я і сказаў сынам Ізраілевым: ніводная душа з вас не павінна есьці крыві, і прыхадзень, які жыве сярод вас, не павінен есьці крыві.
13
Калі хто з сыноў Ізраілевых і з прыхадняў, што жывуць сярод вас, на ловах зловіць зьвера альбо птушку, якую можна есьці, дык ён павінен даць выцячы крыві яе і пакрыць яе зямлёю,
14
бо душа ўсякага цела ёсьць кроў ягоная, яна душа ягоная; таму Я сказаў сынам Ізраілевым: ня ежце крыві ні зь якога цела, бо душа ўсякага цела ёсьць кроў ягоная: кожны, хто будзе есьці яе, зьнішчыцца.
15
І кожны, хто будзе есьці мёртвае альбо разадранае зьверам, тубылец альбо прыхадзень, павінен вымыць вопратку сваю і абмыцца вадою і нячысты будзе да вечара, апотым будзе чысты;
16
а калі ня вымые і не абмые цела свайго, дык панясе на сабе беззаконьне сваё.











Левіт 17:1

Левіт 17:2

Левіт 17:3

Левіт 17:4

Левіт 17:5

Левіт 17:6

Левіт 17:7

Левіт 17:8

Левіт 17:9

Левіт 17:10

Левіт 17:11

Левіт 17:12

Левіт 17:13

Левіт 17:14

Левіт 17:15

Левіт 17:16







Левіт 1 / Лев 1

Левіт 2 / Лев 2

Левіт 3 / Лев 3

Левіт 4 / Лев 4

Левіт 5 / Лев 5

Левіт 6 / Лев 6

Левіт 7 / Лев 7

Левіт 8 / Лев 8

Левіт 9 / Лев 9

Левіт 10 / Лев 10

Левіт 11 / Лев 11

Левіт 12 / Лев 12

Левіт 13 / Лев 13

Левіт 14 / Лев 14

Левіт 15 / Лев 15

Левіт 16 / Лев 16

Левіт 17 / Лев 17

Левіт 18 / Лев 18

Левіт 19 / Лев 19

Левіт 20 / Лев 20

Левіт 21 / Лев 21

Левіт 22 / Лев 22

Левіт 23 / Лев 23

Левіт 24 / Лев 24

Левіт 25 / Лев 25

Левіт 26 / Лев 26

Левіт 27 / Лев 27