A A A A A
Facebook Instagram Twitter
Беларуская Біблія 2003

Ярэмія 36



1
У чацьвёрты год Ёакіма, сына Ёсіінага, цара Юдэйскага, было такое слова Ерамію ад Госпада:
2
вазьмі сабе кніжны скрутак і напішы на ім усе словы, якія Я казаў табе пра Ізраіля і пра Юду і пра ўсе народы з таго дня, як Я пачаў гаварыць табе, ад дзён Ёсіі — да гэтага дня;
3
можа быць, дом Юдаў пачуе пра ўсе бедствы, якія Я думаю зрабіць ім, каб яны адвярнуліся кожны ад благога шляху свайго, каб Я дараваў няпраўду іхнюю і грэх іхні.
4
І паклікаў Ерамія Варуха, сына Нірыі, і напісаў Варух у кніжны скрутак з вуснаў Ераміі ўсе словы Госпада, якія Ён казаў яму.
5
І загадаў Ерамія Варуху і сказаў: "я ўвязьнены і не магу ісьці ў дом Гасподні;
6
дык вось, ідзі ты і прачытай напісаныя табою ў скрутку з вуснаў маіх словы Гасподнія ў вушы народу ў доме Гасподнім у дзень посту, таксама і ў вушы ўсім Юдэям, якія прыйшлі з гарадоў сваіх, прачытай іх;
7
магчыма, яны ўзьнясуць пакорліва маленьне перад аблічча Госпада і адвернуцца кожны ад благога шляху свайго; бо вялікі гнеў і абурэньне, якое абвясьціў Гасподзь на народ гэты".
8
Варух, сын Нірыін зрабіў усё, што загадаў яму прарок Ерамія, каб словы Гасподнія, напісаныя ў скрутку, прачытаць у доме Гасподнім.
9
У пяты год Ёакіма, сына Ёсіінага, цара Юдэйскага, у дзявятым месяцы абвясьцілі пост перад абліччам Госпада ўсяму народу ў Ерусаліме і ўсяму люду, які прыйшоў у Ерусалім з гарадоў Юдэйскіх.
10
І прачытаў Варух напісаныя ў скрутку словы Ераміі ў доме Гасподнім, у пакоі Гемарыі, сына Сафанавага, пісца, на верхнім двары, каля ўваходу ў новую браму дома Гасподняга, у вушы ўсяму народу.
11
Міхей, сын Гемарыі, сына Сафанавага, чуў усе словы Гасподнія, напісаныя ў скрутку,
12
і сышоў у дом цара, у пакой царскага пісца, і вось, там сядзелі ўсе князі: Элісам, царскі пісец, і Дэлая, сын Сэмая, і Элнатан, сын Ахбоа, і Гемарыя, сын Сафана, і Сэдэкія, сын Ананія, і ўсе князі;
13
і пераказаў ім Міхей усе словы, якія ён чуў, калі Варух чытаў скрутак у вушы народу.
14
Тады ўсе князі паслалі да Варуха Егудыю, сына Натаніі, сына Сэлэміі, сына Хусіі, сказаць яму: "скрутак, які ты чытаў у вушы народу, вазьмі ў руку тваю і прыйдзі". І ўзяў Варух, сын Нірыін, скрутак у руку сваю і прыйшоў да іх.
15
Яны сказалі яму: "сядзь, і прачытай нам у вушы". І прачытаў Варух у вушы ім.
16
Калі яны выслухалі ўсе словы, дык з жахам паглядзелі адзін на аднаго, і сказалі Варуху: "мы мусова перакажам усе гэтыя словы цару".
17
І спыталіся ў Варуха: "скажы ж нам, як ты напісаў усе словы гэтыя з вуснаў ягоных"?
18
І сказаў ім Варух: "ён вымаўляў мне вуснамі сваімі ўсе гэтыя словы, а я чарнілам пісаў іх у гэты скрутак".
19
Тады сказалі князі Варуху: "ідзі, схавайся, ты і Ерамія, каб ніхто ня ведаў, дзе вы".
20
І пайшлі яны да цара ў палац, а скрутак пакінулі ў пакоі Элісама, царскага пісца, і пераказалі ў вушы цару ўсе словы гэтыя.
21
Цар паслаў Егудыю прынесьці скрутак, і ён узяў яго з пакоя Элісама, царскага пісца; і чытаў яго Егудый у вушы цару і ў вушы ўсім князям, якія стаялі каля цара.
22
Цар у той час, у дзявятым месяцы, сядзеў у зімовым доме, і перад ім гарэла жароўня.
23
Калі Егудый прачытваў тры ці чатыры слупкі, цар адразаў іх пісцовым ножыкам і кідаў на агонь у жароўні, пакуль ня зьнішчаны быў увесь скрутак на агні, які быў у жароўні.
24
І не пабаяліся і не разадралі вопраткі сваёй ні цар, ні ўсе слугі ягоныя, якія чулі ўсе словы гэтыя.
25
Хоць Элнатан і Дэлая і Гемарыя упрошвалі цара не паліць скрутка, але ён не паслухаўся іх.
26
І загадаў цар Ерамэілу, сыну цароваму, і Сэраію, сыну Азрыілаваму, і Сэлэмію, сыну Аўдыілаваму, узяць Варуха пісца і Ерамію прарока. Але Гасподзь схаваў іх.
27
І было слова Гасподняе Ерамію, пасьля таго як цар спаліў скрутак і словы, якія Варух напісаў з вуснаў Ераміі, і сказаў яму:
28
"вазьмі сабе зноў другі скрутак і напішы ў ім усе ранейшыя словы, якія былі ў першым скрутку, які спаліў Ёакім, цар Юдэйскі;
29
а цару Юдэйскаму Ёакіму скажы: так кажа Гасподзь: ты спаліў скрутак гэты, сказаўшы: навошта ты напісаў у ім: "мусова прыйдзе цар Вавілонскі і спустошыць зямлю гэтую, і вынішчыць на ёй людзей і быдла",—
30
за гэта, так кажа Гасподзь пра Ёакіма, цара Юдэйскага: "ня будзе ад яго таго, хто сядзецьме на троне Давідавым, і труп яго будзе выкінуты на сьпёку дзённую і на холад начны;
31
і наведаю яго і племя яго і слуг ягоных за няпраўду іхнюю, і навяду на іх і на жыхароў Ерусаліма і на мужчын Юдавых усё ліха, якое Я прамовіў на іх, а яны ня слухалі".
32
І ўзяў Ерамія другі скрутак і аддаў яго Варуху пісцу, сыну Нірыі, і ён напісаў у ім з вуснаў Ераміі ўсе словы з таго скрутка, які спаліў Ёакім, цар Юдэйскі, на агні; і яшчэ дададзена да іх шмат падобных да тых слоў.











Ярэмія 36:1
Ярэмія 36:2
Ярэмія 36:3
Ярэмія 36:4
Ярэмія 36:5
Ярэмія 36:6
Ярэмія 36:7
Ярэмія 36:8
Ярэмія 36:9
Ярэмія 36:10
Ярэмія 36:11
Ярэмія 36:12
Ярэмія 36:13
Ярэмія 36:14
Ярэмія 36:15
Ярэмія 36:16
Ярэмія 36:17
Ярэмія 36:18
Ярэмія 36:19
Ярэмія 36:20
Ярэмія 36:21
Ярэмія 36:22
Ярэмія 36:23
Ярэмія 36:24
Ярэмія 36:25
Ярэмія 36:26
Ярэмія 36:27
Ярэмія 36:28
Ярэмія 36:29
Ярэмія 36:30
Ярэмія 36:31
Ярэмія 36:32






Ярэмія 1 / Ярэ 1
Ярэмія 2 / Ярэ 2
Ярэмія 3 / Ярэ 3
Ярэмія 4 / Ярэ 4
Ярэмія 5 / Ярэ 5
Ярэмія 6 / Ярэ 6
Ярэмія 7 / Ярэ 7
Ярэмія 8 / Ярэ 8
Ярэмія 9 / Ярэ 9
Ярэмія 10 / Ярэ 10
Ярэмія 11 / Ярэ 11
Ярэмія 12 / Ярэ 12
Ярэмія 13 / Ярэ 13
Ярэмія 14 / Ярэ 14
Ярэмія 15 / Ярэ 15
Ярэмія 16 / Ярэ 16
Ярэмія 17 / Ярэ 17
Ярэмія 18 / Ярэ 18
Ярэмія 19 / Ярэ 19
Ярэмія 20 / Ярэ 20
Ярэмія 21 / Ярэ 21
Ярэмія 22 / Ярэ 22
Ярэмія 23 / Ярэ 23
Ярэмія 24 / Ярэ 24
Ярэмія 25 / Ярэ 25
Ярэмія 26 / Ярэ 26
Ярэмія 27 / Ярэ 27
Ярэмія 28 / Ярэ 28
Ярэмія 29 / Ярэ 29
Ярэмія 30 / Ярэ 30
Ярэмія 31 / Ярэ 31
Ярэмія 32 / Ярэ 32
Ярэмія 33 / Ярэ 33
Ярэмія 34 / Ярэ 34
Ярэмія 35 / Ярэ 35
Ярэмія 36 / Ярэ 36
Ярэмія 37 / Ярэ 37
Ярэмія 38 / Ярэ 38
Ярэмія 39 / Ярэ 39
Ярэмія 40 / Ярэ 40
Ярэмія 41 / Ярэ 41
Ярэмія 42 / Ярэ 42
Ярэмія 43 / Ярэ 43
Ярэмія 44 / Ярэ 44
Ярэмія 45 / Ярэ 45
Ярэмія 46 / Ярэ 46
Ярэмія 47 / Ярэ 47
Ярэмія 48 / Ярэ 48
Ярэмія 49 / Ярэ 49
Ярэмія 50 / Ярэ 50
Ярэмія 51 / Ярэ 51
Ярэмія 52 / Ярэ 52