A A A A A
Facebook Instagram Twitter
Беларуская Біблія 2003

Ярэмія 35



1
Слова, якое было Ерамію ад Госпада ў дні Ёакіма, сына Ісаі, цара Юдэйскага:
2
ідзі ў дом Рэхавітаў і пагавары зь імі, і прывядзі іх у дом Гасподні, у адзін пакой, і дай ім піць віна.
3
Я ўзяў Язанію, сына Ераміі, сына Авацыніі, і братоў ягоных, і ўсіх сыноў ягоных і ўвесь дом Рэхавітаў,
4
і прывёў іх у дом Гасподні, да сына Анана, сына Гадаліі, чалавека Божага, у пакой, які — каля пакоя князёў, над пакоем Маасэі, сына Сэлумавага, вартаўніка каля ўваходу;
5
і паставіў перад сынамі дома Рэхавітаў поўныя чары віна і шклянкі і сказаў ім: "пеце віно".
6
Але яны сказалі: "мы віна ня п'ём, бо Ёнадаў, сын Рэхаваў, бацька наш, даў нам запаведзь, сказаўшы: ня пеце віна ні вы, ні дзеці вашы давеку;
7
і дамоў ня будуйце і насеньня ня сейце, і вінаграднікаў не разводзьце і ня майце іх, а жывеце ў вашых намётах ва ўсе дні жыцьця вашага, каб вам доўга пражыць на той зямлі, дзе вы вандруеце.
8
І паслухаліся голасу Ёнадава, сына Рэхамавага, бацькі нашага, ва ўсім, што ён наказаў нам, каб ня піць віна ва ўсе дні нашыя,— мы і жонкі нашыя, і сыны нашыя і дочкі нашыя,—
9
і каб не будаваць дамоў для жыхарства нашага; і ў нас няма ні вінаграднікаў ні палёў ні пасеву;
10
а жывём у намётах і ва ўсім слухаемся і робім усё, што наказаў нам Ёнадаў, бацька наш.
11
Калі ж Навухаданосар, цар Вавілонскі, прыйшоў у зямлю гэтую, мы сказалі: хадзем, сыдзем у Ерусалім ад войска Халдэяў і ад войска Арамэяў,— і вось, мы жывём у Ерусаліме".
12
І было слова Гасподняе Ерамію:
13
так кажа Гасподзь Саваоф, Бог Ізраілеў: ідзі і скажы мужчынам Юды і жыхарам Ерусаліма: няўжо вы ня возьмеце з гэтага навуку сабе, каб слухацца слоў Маіх? кажа Гасподзь.
14
Слова Ёнадава, сына Рэхамавага, які наказаў сынам сваім ня піць віна, выконваецца, і яны ня п'юць да сягоньня, бо слухаюцца наказу бацькі свайго; а Я бесперастанку казаў вам, казаў з самай раніцы, — і вы не паслухаліся Мяне.
15
Я пасылаў да вас усіх рабоў Маіх, прарокаў, пасылаў з самае раніцы і казаў: адвярнецеся кожны ад благога шляху свайго і выпраўце паводзіны вашыя і не хадзеце сьледам за іншымі божышчамі, каб служыць ім,— і жыцьмеце на гэтай зямлі, якую Я даў вам і бацькам вашым; але вы ня прыхілілі вуха свайго і не паслухаліся Мяне.
16
Як бо сыны Ёнадава, сына Рэхамавага, выконваюць наказ бацькі свайго, які ён наказаў ім, а народ гэты ня слухаецца Мяне,
17
таму так кажа Гасподзь Бог Саваоф, Бог Ізраілеў: вось, Я навяду на Юдэю і на ўсіх жыхароў Ерусаліма ўсё тое ліха, якое Я выказаў на іх, бо Я казаў ім, а яны ня слухаліся, клікаў іх, а яны не адказвалі.
18
А дому Рэхавітаў сказаў Ерамія: за тое, што вы паслухаліся запавету Ёнадава, бацькі вашага, і захоўваеце ўсе наказы ягоныя і ва ўсім паводзіцеся, як ён наказаў вам,—
19
за тое,— так кажа Гасподзь Саваоф Бог Ізраілеў, не адымецца ў Ёнадава, сына Рэхамавага, муж, які стаіць перад абліччам Маім ва ўсе дні.











Ярэмія 35:1
Ярэмія 35:2
Ярэмія 35:3
Ярэмія 35:4
Ярэмія 35:5
Ярэмія 35:6
Ярэмія 35:7
Ярэмія 35:8
Ярэмія 35:9
Ярэмія 35:10
Ярэмія 35:11
Ярэмія 35:12
Ярэмія 35:13
Ярэмія 35:14
Ярэмія 35:15
Ярэмія 35:16
Ярэмія 35:17
Ярэмія 35:18
Ярэмія 35:19






Ярэмія 1 / Ярэ 1
Ярэмія 2 / Ярэ 2
Ярэмія 3 / Ярэ 3
Ярэмія 4 / Ярэ 4
Ярэмія 5 / Ярэ 5
Ярэмія 6 / Ярэ 6
Ярэмія 7 / Ярэ 7
Ярэмія 8 / Ярэ 8
Ярэмія 9 / Ярэ 9
Ярэмія 10 / Ярэ 10
Ярэмія 11 / Ярэ 11
Ярэмія 12 / Ярэ 12
Ярэмія 13 / Ярэ 13
Ярэмія 14 / Ярэ 14
Ярэмія 15 / Ярэ 15
Ярэмія 16 / Ярэ 16
Ярэмія 17 / Ярэ 17
Ярэмія 18 / Ярэ 18
Ярэмія 19 / Ярэ 19
Ярэмія 20 / Ярэ 20
Ярэмія 21 / Ярэ 21
Ярэмія 22 / Ярэ 22
Ярэмія 23 / Ярэ 23
Ярэмія 24 / Ярэ 24
Ярэмія 25 / Ярэ 25
Ярэмія 26 / Ярэ 26
Ярэмія 27 / Ярэ 27
Ярэмія 28 / Ярэ 28
Ярэмія 29 / Ярэ 29
Ярэмія 30 / Ярэ 30
Ярэмія 31 / Ярэ 31
Ярэмія 32 / Ярэ 32
Ярэмія 33 / Ярэ 33
Ярэмія 34 / Ярэ 34
Ярэмія 35 / Ярэ 35
Ярэмія 36 / Ярэ 36
Ярэмія 37 / Ярэ 37
Ярэмія 38 / Ярэ 38
Ярэмія 39 / Ярэ 39
Ярэмія 40 / Ярэ 40
Ярэмія 41 / Ярэ 41
Ярэмія 42 / Ярэ 42
Ярэмія 43 / Ярэ 43
Ярэмія 44 / Ярэ 44
Ярэмія 45 / Ярэ 45
Ярэмія 46 / Ярэ 46
Ярэмія 47 / Ярэ 47
Ярэмія 48 / Ярэ 48
Ярэмія 49 / Ярэ 49
Ярэмія 50 / Ярэ 50
Ярэмія 51 / Ярэ 51
Ярэмія 52 / Ярэ 52