A A A A A
Facebook Instagram Twitter
Беларуская Біблія 2003

Ярэмія 16



1
І было мне слова Гасподняе:
2
не бяры сабе жонкі, і хай ня будзе ў цябе ні сыноў, ні дачок на месцы гэтым.
3
Бо так кажа Гасподзь пра сыноў і дачок, якія народзяцца на месцы гэтым, і пра матак іхніх, якія народзяць іх, і пра бацькоў іх, якія зачнуць іх на гэтай зямлі:
4
цяжкімі сьмерцямі памруць яны і ня будуць ні аплаканыя, ні пахаваныя; будуць гноем на паверхні зямлі; мечам і голадам будуць вынішчаны, і трупы іх будуць ежаю птушкам нябесным і зьвярам зямным.
5
Бо так кажа Гасподзь: не ўваходзь у дом тых, што бядуюць, і не хадзі плакаць і жаліцца зь імі; бо Я адабраў у гэтага народу, кажа Гасподзь, мір Мой і ласку і шкадаваньне.
6
І памруць вялікія і малыя на зямлі гэтай; і ня будуць пахаваныя, і ня будуць аплакваць іх, ні рваць сябе, ні стрыгчыся дзеля іх.
7
І ня будуць ламаць дзеля іх хлеб у журбоце на ўцеху па нябожчыку; і не пададуць ім чары суцяшэньня, каб піць па бацьку іх і маці іх.
8
Не хадзі таксама і ў дом баляваньня, каб сядзець зь імі, есьці і піць;
9
бо так кажа Гасподзь Саваоф, Бог Ізраілеў: вось, Я спыню на месцы гэтым і ў дні вашыя голас радасьці і голас весялосьці, голас жаніха і голас нявесты.
10
Калі ты перакажаш народу гэтаму ўсе гэтыя словы, і яны скажуць табе: "за гэта сказаў на нас Гасподзь усё гэта вялікае бедства, і якая наша няпраўда, і які наш грэх, якім зграшылі мы перад Госпадам Богам нашым?" —
11
тады скажы ім: за тое, што бацькі вашыя пакінулі Мяне, кажа Гасподзь, і пайшлі сьледам за іншымі божышчамі і слугавалі ім і пакланяліся ім, а Мяне пакінулі і закону Майго ня трымаліся.
12
А вы робіце яшчэ горш за бацькоў вашых і жывяце кожны паводле ўпартасьці злога сэрца свайго, каб ня слухаць Мяне.
13
За гэта выкіну вас зь зямлі гэтай у зямлю, якой ня ведалі ні вы, ні бацькі вашыя, і там будзеце служыць іншым божышчам дзень і ноч; бо я не прыхілюся да вас мілажальнасьцю.
14
Таму вось, прыходзяць дні, кажа Гасподзь, калі ня будуць ужо казаць: "жывы Гасподзь, Які вывеў сыноў Ізраілевых зь зямлі Егіпецкай",
15
а: "жывы Гасподзь, Які вывеў сыноў Ізраілевых зь зямлі паўночнай і з усіх земляў, у якія выгнаў іх"; бо вярну іх у зямлю іхнюю, якую Я даў бацькам іхнім.
16
Вось, Я пашлю мноства рыбаловаў, кажа Гасподзь, і будуць лавіць іх; а потым пашлю мноства паляўнічых, і яны пагоняць іх з кожнай гары і з кожнага пагорка і зь цясьнін скал.
17
Бо вочы Мае — на ўсіх шляхах іхніх; яны не схаваны ад аблічча Майго, і няпраўда іх не схавана ад вачэй Маіх.
18
І дам ім найперш за няпраўду іхнюю і за падвойны грэх іхні, бо апаганілі зямлю Маю, трупамі гнюсотных сваіх і мярзотамі сваімі напоўнілі спадчыну Маю.
19
Госпадзе! сіла мая і моц мая і прыстанішча маё ў дзень смутку! да Цябе прыйдуць народы ад краёў зямлі і скажуць: "толькі няпраўду спадкавалі нашы бацькі, пустату і тое, у чым ніякай няма карысьці".
20
Ці можа чалавек зрабіць сабе божышчаў, якія зрэшты не багі?
21
Таму, вось Я пакажу ім сёньня, пакажу ім руку Маю і магутнасьць Маю, і ўведаюць, што імя Маё — Гасподзь.











Ярэмія 16:1
Ярэмія 16:2
Ярэмія 16:3
Ярэмія 16:4
Ярэмія 16:5
Ярэмія 16:6
Ярэмія 16:7
Ярэмія 16:8
Ярэмія 16:9
Ярэмія 16:10
Ярэмія 16:11
Ярэмія 16:12
Ярэмія 16:13
Ярэмія 16:14
Ярэмія 16:15
Ярэмія 16:16
Ярэмія 16:17
Ярэмія 16:18
Ярэмія 16:19
Ярэмія 16:20
Ярэмія 16:21






Ярэмія 1 / Ярэ 1
Ярэмія 2 / Ярэ 2
Ярэмія 3 / Ярэ 3
Ярэмія 4 / Ярэ 4
Ярэмія 5 / Ярэ 5
Ярэмія 6 / Ярэ 6
Ярэмія 7 / Ярэ 7
Ярэмія 8 / Ярэ 8
Ярэмія 9 / Ярэ 9
Ярэмія 10 / Ярэ 10
Ярэмія 11 / Ярэ 11
Ярэмія 12 / Ярэ 12
Ярэмія 13 / Ярэ 13
Ярэмія 14 / Ярэ 14
Ярэмія 15 / Ярэ 15
Ярэмія 16 / Ярэ 16
Ярэмія 17 / Ярэ 17
Ярэмія 18 / Ярэ 18
Ярэмія 19 / Ярэ 19
Ярэмія 20 / Ярэ 20
Ярэмія 21 / Ярэ 21
Ярэмія 22 / Ярэ 22
Ярэмія 23 / Ярэ 23
Ярэмія 24 / Ярэ 24
Ярэмія 25 / Ярэ 25
Ярэмія 26 / Ярэ 26
Ярэмія 27 / Ярэ 27
Ярэмія 28 / Ярэ 28
Ярэмія 29 / Ярэ 29
Ярэмія 30 / Ярэ 30
Ярэмія 31 / Ярэ 31
Ярэмія 32 / Ярэ 32
Ярэмія 33 / Ярэ 33
Ярэмія 34 / Ярэ 34
Ярэмія 35 / Ярэ 35
Ярэмія 36 / Ярэ 36
Ярэмія 37 / Ярэ 37
Ярэмія 38 / Ярэ 38
Ярэмія 39 / Ярэ 39
Ярэмія 40 / Ярэ 40
Ярэмія 41 / Ярэ 41
Ярэмія 42 / Ярэ 42
Ярэмія 43 / Ярэ 43
Ярэмія 44 / Ярэ 44
Ярэмія 45 / Ярэ 45
Ярэмія 46 / Ярэ 46
Ярэмія 47 / Ярэ 47
Ярэмія 48 / Ярэ 48
Ярэмія 49 / Ярэ 49
Ярэмія 50 / Ярэ 50
Ярэмія 51 / Ярэ 51
Ярэмія 52 / Ярэ 52