A A A A A
Facebook Instagram Twitter
Беларуская Біблія 2003

Ярэмія 15



1
І сказаў мне Гасподзь: хоць бы сталі перад абліччам Маім Майсей і Самуіл, душа Мая ня прыхіліцца да народу гэтага: адгані іх ад аблічча Майго — хай адыдуць яны.
2
А калі сажуць табе: "куды нам ісьці?", дык скажы ім: так кажа Гасподзь: хто асуджаны на сьмерць, ідзі на сьмерць; і хто пад меч — пад меч, і хто на голад, — на голад; і хто ў палон, — у палон.
3
І пашлю на іх чатыры роды кары, кажа Гасподзь: меч, каб забіваць, і сабак, каб рваць, і птушак нябесных і зьвяроў польных, каб жэрці і зьнішчаць;
4
і аддам іх на азлобу ўсім царствам зямлі за Манасію, сына Эзэкіі, цара Юдэйскага, за тое, што ён зрабіў у Ерусаліме.
5
Бо хто пашкадуе цябе, Ерусаліме? і хто паспагадае табе? і хто зойдзе да цябе папытацца пра тваю дабрабытнасьць?
6
І ты пакінуў Мяне, кажа Гасподзь, адступіўся: таму я падыму на цябе руку Маю і загублю цябе: Я стаміўся літаваць.
7
Я разьвяваю іх веялам за браму зямлі: пазбаўляю іх дзяцей, гублю народ Мой; але яны не вяртаюцца са шляхоў сваіх.
8
Удоваў іхніх у Мяне болей, чым пяску ў моры; навяду на іх, на маці юнакоў, паўдзённага спусташальніка: нападзе на іх зьнянацку страх і жудасьць.
9
Ляжыць зьнямоглая тая, што нарадзіла сямёра, дух свой выпускае; яшчэ ўдзень закацілася сонца яе: яна паганьбавана і пасаромлена. І рэшту іх аддам мечу на вачах у ворагаў іхніх, кажа Гасподзь.
10
"Гора мне, маці мая, што ты нарадзіла мяне чалавекам, які спрачаецца і сварыцца з усёю зямлёю! нікому не даваў я на ліхву, і мне ніхто не даваў на ліхву, а ўсе клянуць мяне".
11
Гасподзь сказаў: канец твой будзе добры, і Я прымушу ворага абыходзіцца з табою добра ў часіны нягодаў і ў часіны смутку.
12
Ці можа жалеза зламаць жалеза паўночнае і медзь?
13
Маёмасьць тваю і скарбы аддам на рабунак, бяз платы, за ўсе грахі твае, ва ўсіх межах тваіх;
14
і адпраўлю з ворагамі тваімі ў зямлю, якое ты ня ведаеш; бо агонь загарэўся ў гневе Маім, — будзе шугаць на вас.
15
О, Госпадзе! Ты ведаеш усё; успомні пра мяне і наведай мяне, і адпомсьці за мяне ганіцелям маім; не загубі мяне пасьля доўгага трываньня Твайго; Ты ведаеш, што дзеля Цябе я цярплю паганьбеньне.
16
Здабыты словы Твае, і я зьеў іх; і было слова Тваё мне на радасьць і на злагаду сэрца майго; бо імя тваё названа на мне, Госпадзе Божа Саваоф.
17
Не сядзеў я на зборні блазнаў і не весяліўся: пад цяжкаю рукою Тваёю на мне я сядзеў самотна, бо Ты напоўніў мяне абурэньнем.
18
За што такая напорыстая хвароба мая, і рана мая такая незагойная, што адхіляе лекаваньне? Няўжо ты будзеш мне як бы падманліваю крыніцаю, нявернаю вадою?
19
На гэта так сказаў мне Гасподзь: калі ты навернешся, дык Я адраджу цябе, і будзеш стаяць перад абліччам Маім; і калі выдабудзеш каштоўнае зь нікчэмнага, дык будзеш як вусны Мае. Яны самі будуць зьвяртацца да цябе, а ты ня будзеш зьвяртацца да іх.
20
І зраблю цябе гэтаму народу моцнаю меднаю сьцяною; яны будуць ваяваць супроць цябе, але не адолеюць цябе, бо Я з табою, каб ратаваць і вызваляць цябе, кажа Гасподзь.
21
І ўратую цябе ад рукі ліхіх і вызвалю цябе ад рукі прыгнятальнікаў.











Ярэмія 15:1
Ярэмія 15:2
Ярэмія 15:3
Ярэмія 15:4
Ярэмія 15:5
Ярэмія 15:6
Ярэмія 15:7
Ярэмія 15:8
Ярэмія 15:9
Ярэмія 15:10
Ярэмія 15:11
Ярэмія 15:12
Ярэмія 15:13
Ярэмія 15:14
Ярэмія 15:15
Ярэмія 15:16
Ярэмія 15:17
Ярэмія 15:18
Ярэмія 15:19
Ярэмія 15:20
Ярэмія 15:21






Ярэмія 1 / Ярэ 1
Ярэмія 2 / Ярэ 2
Ярэмія 3 / Ярэ 3
Ярэмія 4 / Ярэ 4
Ярэмія 5 / Ярэ 5
Ярэмія 6 / Ярэ 6
Ярэмія 7 / Ярэ 7
Ярэмія 8 / Ярэ 8
Ярэмія 9 / Ярэ 9
Ярэмія 10 / Ярэ 10
Ярэмія 11 / Ярэ 11
Ярэмія 12 / Ярэ 12
Ярэмія 13 / Ярэ 13
Ярэмія 14 / Ярэ 14
Ярэмія 15 / Ярэ 15
Ярэмія 16 / Ярэ 16
Ярэмія 17 / Ярэ 17
Ярэмія 18 / Ярэ 18
Ярэмія 19 / Ярэ 19
Ярэмія 20 / Ярэ 20
Ярэмія 21 / Ярэ 21
Ярэмія 22 / Ярэ 22
Ярэмія 23 / Ярэ 23
Ярэмія 24 / Ярэ 24
Ярэмія 25 / Ярэ 25
Ярэмія 26 / Ярэ 26
Ярэмія 27 / Ярэ 27
Ярэмія 28 / Ярэ 28
Ярэмія 29 / Ярэ 29
Ярэмія 30 / Ярэ 30
Ярэмія 31 / Ярэ 31
Ярэмія 32 / Ярэ 32
Ярэмія 33 / Ярэ 33
Ярэмія 34 / Ярэ 34
Ярэмія 35 / Ярэ 35
Ярэмія 36 / Ярэ 36
Ярэмія 37 / Ярэ 37
Ярэмія 38 / Ярэ 38
Ярэмія 39 / Ярэ 39
Ярэмія 40 / Ярэ 40
Ярэмія 41 / Ярэ 41
Ярэмія 42 / Ярэ 42
Ярэмія 43 / Ярэ 43
Ярэмія 44 / Ярэ 44
Ярэмія 45 / Ярэ 45
Ярэмія 46 / Ярэ 46
Ярэмія 47 / Ярэ 47
Ярэмія 48 / Ярэ 48
Ярэмія 49 / Ярэ 49
Ярэмія 50 / Ярэ 50
Ярэмія 51 / Ярэ 51
Ярэмія 52 / Ярэ 52