A A A A A
Facebook Instagram Twitter
Беларуская Біблія 2003

Песнь Пясней 8



1
О, няхай бы ты быў мне братам, маёй мацеркай узгадаваным, — сустракала б цябе за парогам і адкрыта цябе цалавала б, і ніхто мне асуды ня даў бы.
2
Прывяла б я цябе з сабою у дом мацеркі роднай маёй. Ты вучыў бы мяне, я ж паіла б цябе духмяным віном і сокам з маіх гранатаў!
3
Яго левая — пад маёй галавою, а правай рукою мяне абдымае.
4
Заклінаю вас, Ерусалімскія дочкі: ня будзеце, ня турбуйце каханай, пакуль не прачнецца сама.
5
Хто там ідзе з пустэльні, абапершыся на каханага? Пад яблыняй я разбудзіў цябе: там цябе нарадзіла маці, там нарадзіла родная.
6
Пячаткай мяне пакладзі на сэрца сваё, пакладзі на рукі, як пярсьцёнак: бо каханьне, як сьмерць — моцнае; рэўнасьць, як пекла — лютая; стрэлы яго — стрэлы вогненныя; яно — полымя непагаснае.
7
Вялікія воды ня могуць любоў патушыць, і рэкі яе не затопяць. Калі б хто даваў багацьці дома свайго за каханьне, іх адхілілі б з пагардай.
8
Ёсьць у нас сястрыца, малая сястрыца, яшчэ яна грудак ня мае; што рабіць нам зь сястрыцаю нашай, калі прыйдуць сваты да яе?
9
А калі б яна была сьцяною, мы яе ўмацавалі б срэбнымі зубцамі, калі б яна была дзьвярыма — мы іх ашалявалі б кедровымі дошкамі.
10
Я — сьцяна, і грудзі мае — як вежы; і грудкі ' мяне, як вежы; таму ён ува мне знойдзе апору.
11
Вінаграднік быў у Саламона ў Ваал-Хамоне: варце даверыў ён вінаграднік; кожны плаціў за плады тысячу срэбрам.
12
А мой вінаграднік пры мне. Хай тысяча будзе табе, Саламоне, а дзьвесьце — яго вартавым.
13
О жыхарка садоў! Сябры чуюць твой голас! Дай і мне паслухаць яго.
14
Бяжы, мой каханы; будзь да сарны падобны, да маладога аленя ў бальзамных горах!











Песнь Пясней 8:1

Песнь Пясней 8:2

Песнь Пясней 8:3

Песнь Пясней 8:4

Песнь Пясней 8:5

Песнь Пясней 8:6

Песнь Пясней 8:7

Песнь Пясней 8:8

Песнь Пясней 8:9

Песнь Пясней 8:10

Песнь Пясней 8:11

Песнь Пясней 8:12

Песнь Пясней 8:13

Песнь Пясней 8:14







Песнь Пясней 1 / ПеПя 1

Песнь Пясней 2 / ПеПя 2

Песнь Пясней 3 / ПеПя 3

Песнь Пясней 4 / ПеПя 4

Песнь Пясней 5 / ПеПя 5

Песнь Пясней 6 / ПеПя 6

Песнь Пясней 7 / ПеПя 7

Песнь Пясней 8 / ПеПя 8