1 |
Не хваліся заўтрашнім днём; бо ня ведаеш, што той дзень народзіць. |
2 |
Хай цябе хваліць іншы, а ня вусны твае, — чужы, а не язык твой. |
3 |
Цяжкі камень, важкі і пясок; але гнеў неразумнага цяжэйшы за іх абодвух. |
4 |
Жорсткі гнеў, неўтаймавальная лютасьць; але хто ўстоіць супроць зайздрасьці? |
5 |
Лепей адкрыты дакор, чым прыхаваная любоў. |
6 |
Шчырыя дакоры ад таго, хто любіць, і ілжывыя пацалункі ў таго, хто ненавідзіць. |
7 |
Сытая душа топча і соты, а галоднай душы ўсё горкае — салодкае. |
8 |
Як птушка, што пакінула гняздо сваё, так і чалавек, які пакінуў месца сваё. |
9 |
Масьць і дымленьне радуюць сэрца; так салодкі кожнаму сябар з сардэчнай ранай сваёй. |
10 |
Не пакідай сябра твайго і сябра бацькі твайго, і ў дом брата твайго ня ідзі ў дзень няшчасьця твайго: лепей сусед блізка, чым брат далёка. |
11 |
Будзь мудры, сыне мой, і радуй сэрца маё; і я мецьму што адказаць ліхаслоўцу майму. |
12 |
Разумны бачыць бяду і хаваецца; а нявопытныя ідуць наперад і прымаюць кару. |
13 |
Вазьмі ў яго адзежу ягоную, бо ён паручыўся за чужога; і за чужога вазьмі ў яго заклад. |
14 |
Хто ўголас хваліць сябра свайго з самай раніцы, таго палічаць за ліхаслоўца. |
15 |
Бясконцы капеж у дажджлівы дзень і сварлівая жонка — роўныя; |
16 |
хто хоча схаваць яе, той хоча ўтрымаць вецер і схапіць алей у руку сваю. |
17 |
Жалеза жалеза вострыць, і чалавек навастрае позірк сябра свайго. |
18 |
Хто даглядае смакоўніцу, той будзе есьці плады зь яе; і хто верна служыць гаспадару свайму, той будзе ў пашане. |
19 |
Як у вадзе твар — да твару, так сэрца чалавека — да чалавека. |
20 |
Апраметная і Авадон — ненасытныя; ненасытныя і вочы чалавечыя. |
21 |
Што плавільня — срэбру, горан — золату, тое чалавеку вусны, якія хваляць яго. |
22 |
Таўчы неразумнага ў ступе таўкачом разам зь зернем, не адлушчыцца ад яго глупства ягонае. |
23 |
Добра сачы за быдлам тваім, май клопат за статкі; |
24 |
бо багацьце не навекі, ды і ўлада іхняя хіба з роду ў род? |
25 |
Рунее трава, і зьяўляецца зеляніна, і зьбіраюць горныя травы. |
26 |
Авечкі — на вопратку табе, і казлы — на закуп поля. |
27 |
І годзе казінага малака на ежу табе, на ежу хатнім тваім і на спажытак служанкам тваім.
|
Belarusian Bible 2003 |
No info: Vasil Syargeevich Syomukha 2003 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Прытчы 27:1 |
Прытчы 27:2 |
Прытчы 27:3 |
Прытчы 27:4 |
Прытчы 27:5 |
Прытчы 27:6 |
Прытчы 27:7 |
Прытчы 27:8 |
Прытчы 27:9 |
Прытчы 27:10 |
Прытчы 27:11 |
Прытчы 27:12 |
Прытчы 27:13 |
Прытчы 27:14 |
Прытчы 27:15 |
Прытчы 27:16 |
Прытчы 27:17 |
Прытчы 27:18 |
Прытчы 27:19 |
Прытчы 27:20 |
Прытчы 27:21 |
Прытчы 27:22 |
Прытчы 27:23 |
Прытчы 27:24 |
Прытчы 27:25 |
Прытчы 27:26 |
Прытчы 27:27 |
|
|
|
|
|
|
Прытчы 1 / Пры 1 |
Прытчы 2 / Пры 2 |
Прытчы 3 / Пры 3 |
Прытчы 4 / Пры 4 |
Прытчы 5 / Пры 5 |
Прытчы 6 / Пры 6 |
Прытчы 7 / Пры 7 |
Прытчы 8 / Пры 8 |
Прытчы 9 / Пры 9 |
Прытчы 10 / Пры 10 |
Прытчы 11 / Пры 11 |
Прытчы 12 / Пры 12 |
Прытчы 13 / Пры 13 |
Прытчы 14 / Пры 14 |
Прытчы 15 / Пры 15 |
Прытчы 16 / Пры 16 |
Прытчы 17 / Пры 17 |
Прытчы 18 / Пры 18 |
Прытчы 19 / Пры 19 |
Прытчы 20 / Пры 20 |
Прытчы 21 / Пры 21 |
Прытчы 22 / Пры 22 |
Прытчы 23 / Пры 23 |
Прытчы 24 / Пры 24 |
Прытчы 25 / Пры 25 |
Прытчы 26 / Пры 26 |
Прытчы 27 / Пры 27 |
Прытчы 28 / Пры 28 |
Прытчы 29 / Пры 29 |
Прытчы 30 / Пры 30 |
Прытчы 31 / Пры 31 |