Instagram
English
A A A A A
Беларуская Біблія 2003
Прытчы 24
1
Не зайздросьці ліхім людзям і ня прагні быць зь імі:
2
бо пра насільле думае сэрца іхняе, і пра ліхое гавораць вусны іхнія.
3
Мудрасьцю ладзіцца дом і розумам сталюецца,
4
і праз гаспадарчасьць нутро яго на­паўняецца ўсякай каштоўнай і прыемнай маёмасьцю.
5
Чалавек мудры — дужы, і чалавек разумны мацуе сілу сваю.
6
Таму абдумана вядзі вайну тваю, і посьпех будзе пры мностве радцаў.
7
Неразумнаму мудрасьць занадта высокая; каля брамы не разамкне ён ву­снаў сваіх.
8
Хто намышляе зрабіць зло, таго на­зываюць зламысьнікам.
9
Намысел неразумнага — грэх, і блюзьнер — мярзота людзям.
10
Калі ты ў дзень бедства зьнясіліўся, дык бедная сіла твая.
11
Ратуй узятых на сьмерць, і няўжо ты адмовішся ад асуджаных на ўбой?
12
Ці скажаш: "вось, мы ня ведалі гэ­тага?" А Выпрабавальнік сэрцаў хіба ня ведае? Назіральнік за душою тваёю ведае гэта і дасьць чалавеку паводле ўчынкаў ягоных.
13
Еж, сыне мой, мёд, бо ён смачны, і сотавы, бо ён салодкі паднябеньню майму:
14
такое і спазнаньне мудрасьці для душы тваёй. Калі ты знайшоў яе, дык ёсьць будучыня, і надзея твая ня марная.
15
Не намышляй ліха, бязбожнік, су­проць жытлішча праведнага; ня спустош­вай месца спакою ягонага.
16
Бо сем разоў упадзе праведнік і ўстане; а бязбожныя тонуць у пагібелі.
17
Ня радуйся, калі ўпадзе вораг твой; і хай не весяліцца сэрца тваё, калі ён спатыкнецца.
18
Інакш убачыць Гасподзь, і не дас­падобы будзе Яму гэта, і Ён адверне ад яго Свой гнеў.
19
Не абурайся ліхадзеямі і не зайзд­росьці бязбожнікам:
20
бо ліхі ня мае будучыні — сьветач бязбожных патухне.
21
Бойся, сыне мой, Госпада і цара; і зь мяцежнікамі ня супольнічай,
22
бо зьнянацку прыйдзе пагібель на іх; і бяду ад іх абодвух хто загадзя ўведае?
23
Сказана таксама мудрымі: зва­жаць на асобы ў судзе — нядобра.
24
Хто кажа вінаватаму: "твая праўда", таго праклянуць народы, таго зьненавідзяць плямёны;
25
а тыя, што судзяць справядліва, будуць любасныя, бо прыйдзе на іх даб­раславеньне.
26
У вусны цалуе той, хто адказвае словамі правільнымі.
27
Зрабі справы свае па-за домам, за­кончы іх на полі тваім, а потым уладжвай і дом твой.
28
Ня сьведчы ілжыва на блізкага твайго; навошта табе ашукваць вуснамі тваімі?
29
Не кажы: "як ён зрабіў са мною, так і я зраблю зь ім, адплачу чалавеку па­водле ўчынкаў ягоных".
30
Праходзіў я ўскрай поля чалавека лянівага і ўскрай вінаградніка чалавека неразумнага.
31
І вось, усе гэта зарасло крапівою, паверхня яго збуяла бадзякамі, і каменны мур абваліўся.
32
І падзівіўся я, і ўзяў да сэрца, і ўбачыў, і атрымаў навуку:
33
"крыху пасьпіш, крыху падрэм­леш, крыху, рукі згарнуўшы, паляжыш;
34
і прыйдзе беднасьць твая, як раз­бойнік, і галеча твая — як чалавек уз­броены".
Прытчы 24:1
Прытчы 24:2
Прытчы 24:3
Прытчы 24:4
Прытчы 24:5
Прытчы 24:6
Прытчы 24:7
Прытчы 24:8
Прытчы 24:9
Прытчы 24:10
Прытчы 24:11
Прытчы 24:12
Прытчы 24:13
Прытчы 24:14
Прытчы 24:15
Прытчы 24:16
Прытчы 24:17
Прытчы 24:18
Прытчы 24:19
Прытчы 24:20
Прытчы 24:21
Прытчы 24:22
Прытчы 24:23
Прытчы 24:24
Прытчы 24:25
Прытчы 24:26
Прытчы 24:27
Прытчы 24:28
Прытчы 24:29
Прытчы 24:30
Прытчы 24:31
Прытчы 24:32
Прытчы 24:33
Прытчы 24:34
Прытчы 1 / Пры 1
Прытчы 2 / Пры 2
Прытчы 3 / Пры 3
Прытчы 4 / Пры 4
Прытчы 5 / Пры 5
Прытчы 6 / Пры 6
Прытчы 7 / Пры 7
Прытчы 8 / Пры 8
Прытчы 9 / Пры 9
Прытчы 10 / Пры 10
Прытчы 11 / Пры 11
Прытчы 12 / Пры 12
Прытчы 13 / Пры 13
Прытчы 14 / Пры 14
Прытчы 15 / Пры 15
Прытчы 16 / Пры 16
Прытчы 17 / Пры 17
Прытчы 18 / Пры 18
Прытчы 19 / Пры 19
Прытчы 20 / Пры 20
Прытчы 21 / Пры 21
Прытчы 22 / Пры 22
Прытчы 23 / Пры 23
Прытчы 24 / Пры 24
Прытчы 25 / Пры 25
Прытчы 26 / Пры 26
Прытчы 27 / Пры 27
Прытчы 28 / Пры 28
Прытчы 29 / Пры 29
Прытчы 30 / Пры 30
Прытчы 31 / Пры 31