1 |
Не зайздросьці ліхім людзям і ня прагні быць зь імі: |
2 |
бо пра насільле думае сэрца іхняе, і пра ліхое гавораць вусны іхнія. |
3 |
Мудрасьцю ладзіцца дом і розумам сталюецца, |
4 |
і праз гаспадарчасьць нутро яго напаўняецца ўсякай каштоўнай і прыемнай маёмасьцю. |
5 |
Чалавек мудры — дужы, і чалавек разумны мацуе сілу сваю. |
6 |
Таму абдумана вядзі вайну тваю, і посьпех будзе пры мностве радцаў. |
7 |
Неразумнаму мудрасьць занадта высокая; каля брамы не разамкне ён вуснаў сваіх. |
8 |
Хто намышляе зрабіць зло, таго называюць зламысьнікам. |
9 |
Намысел неразумнага — грэх, і блюзьнер — мярзота людзям. |
10 |
Калі ты ў дзень бедства зьнясіліўся, дык бедная сіла твая. |
11 |
Ратуй узятых на сьмерць, і няўжо ты адмовішся ад асуджаных на ўбой? |
12 |
Ці скажаш: "вось, мы ня ведалі гэтага?" А Выпрабавальнік сэрцаў хіба ня ведае? Назіральнік за душою тваёю ведае гэта і дасьць чалавеку паводле ўчынкаў ягоных. |
13 |
Еж, сыне мой, мёд, бо ён смачны, і сотавы, бо ён салодкі паднябеньню майму: |
14 |
такое і спазнаньне мудрасьці для душы тваёй. Калі ты знайшоў яе, дык ёсьць будучыня, і надзея твая ня марная. |
15 |
Не намышляй ліха, бязбожнік, супроць жытлішча праведнага; ня спустошвай месца спакою ягонага. |
16 |
Бо сем разоў упадзе праведнік і ўстане; а бязбожныя тонуць у пагібелі. |
17 |
Ня радуйся, калі ўпадзе вораг твой; і хай не весяліцца сэрца тваё, калі ён спатыкнецца. |
18 |
Інакш убачыць Гасподзь, і не даспадобы будзе Яму гэта, і Ён адверне ад яго Свой гнеў. |
19 |
Не абурайся ліхадзеямі і не зайздросьці бязбожнікам: |
20 |
бо ліхі ня мае будучыні — сьветач бязбожных патухне. |
21 |
Бойся, сыне мой, Госпада і цара; і зь мяцежнікамі ня супольнічай, |
22 |
бо зьнянацку прыйдзе пагібель на іх; і бяду ад іх абодвух хто загадзя ўведае? |
23 |
Сказана таксама мудрымі: зважаць на асобы ў судзе — нядобра. |
24 |
Хто кажа вінаватаму: "твая праўда", таго праклянуць народы, таго зьненавідзяць плямёны; |
25 |
а тыя, што судзяць справядліва, будуць любасныя, бо прыйдзе на іх дабраславеньне. |
26 |
У вусны цалуе той, хто адказвае словамі правільнымі. |
27 |
Зрабі справы свае па-за домам, закончы іх на полі тваім, а потым уладжвай і дом твой. |
28 |
Ня сьведчы ілжыва на блізкага твайго; навошта табе ашукваць вуснамі тваімі? |
29 |
Не кажы: "як ён зрабіў са мною, так і я зраблю зь ім, адплачу чалавеку паводле ўчынкаў ягоных". |
30 |
Праходзіў я ўскрай поля чалавека лянівага і ўскрай вінаградніка чалавека неразумнага. |
31 |
І вось, усе гэта зарасло крапівою, паверхня яго збуяла бадзякамі, і каменны мур абваліўся. |
32 |
І падзівіўся я, і ўзяў да сэрца, і ўбачыў, і атрымаў навуку: |
33 |
"крыху пасьпіш, крыху падрэмлеш, крыху, рукі згарнуўшы, паляжыш; |
34 |
і прыйдзе беднасьць твая, як разбойнік, і галеча твая — як чалавек узброены".
|
Belarusian Bible 2003 |
No info: Vasil Syargeevich Syomukha 2003 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Прытчы 24:1 |
Прытчы 24:2 |
Прытчы 24:3 |
Прытчы 24:4 |
Прытчы 24:5 |
Прытчы 24:6 |
Прытчы 24:7 |
Прытчы 24:8 |
Прытчы 24:9 |
Прытчы 24:10 |
Прытчы 24:11 |
Прытчы 24:12 |
Прытчы 24:13 |
Прытчы 24:14 |
Прытчы 24:15 |
Прытчы 24:16 |
Прытчы 24:17 |
Прытчы 24:18 |
Прытчы 24:19 |
Прытчы 24:20 |
Прытчы 24:21 |
Прытчы 24:22 |
Прытчы 24:23 |
Прытчы 24:24 |
Прытчы 24:25 |
Прытчы 24:26 |
Прытчы 24:27 |
Прытчы 24:28 |
Прытчы 24:29 |
Прытчы 24:30 |
Прытчы 24:31 |
Прытчы 24:32 |
Прытчы 24:33 |
Прытчы 24:34 |
|
|
|
|
|
|
Прытчы 1 / Пры 1 |
Прытчы 2 / Пры 2 |
Прытчы 3 / Пры 3 |
Прытчы 4 / Пры 4 |
Прытчы 5 / Пры 5 |
Прытчы 6 / Пры 6 |
Прытчы 7 / Пры 7 |
Прытчы 8 / Пры 8 |
Прытчы 9 / Пры 9 |
Прытчы 10 / Пры 10 |
Прытчы 11 / Пры 11 |
Прытчы 12 / Пры 12 |
Прытчы 13 / Пры 13 |
Прытчы 14 / Пры 14 |
Прытчы 15 / Пры 15 |
Прытчы 16 / Пры 16 |
Прытчы 17 / Пры 17 |
Прытчы 18 / Пры 18 |
Прытчы 19 / Пры 19 |
Прытчы 20 / Пры 20 |
Прытчы 21 / Пры 21 |
Прытчы 22 / Пры 22 |
Прытчы 23 / Пры 23 |
Прытчы 24 / Пры 24 |
Прытчы 25 / Пры 25 |
Прытчы 26 / Пры 26 |
Прытчы 27 / Пры 27 |
Прытчы 28 / Пры 28 |
Прытчы 29 / Пры 29 |
Прытчы 30 / Пры 30 |
Прытчы 31 / Пры 31 |