A A A A A
Facebook Instagram Twitter
Беларуская Біблія 2003

Прытчы 22



1
Добрае імя лепшае за вялікае ба­гацьце, і добрая слава лепшая за срэбра і золата.
2
Багаты і бедны сустракаюцца адзін з адным; таго і другога стварыў Гасподзь.
3
Разумны бачыць бяду і хаваецца; а нявопытныя ідуць наперад, прымаюць кару.
4
За пакораю ідзе сьледам страх Гас­подні, багацьце і слава і жыцьцё.
5
Церні і сеткі на дарозе падступнага; хто беражэ душу сваю, адыдзіся ад іх.
6
Наставі юнака на пачатку шляху яго: ён ня збочыць зь яго, калі і саста­рыцца.
7
Багаты пануе над бедным, і даўжнік робіцца рабом пазычальніка.
8
Хто сее няпраўду, пажне буру, і біч гневу яго прападзе.
9
Міласэрны будзе дабраславёны, бо дае беднаму ад хлеба свайго.
10
Прагані блюзьнера, і зьнікне раз­лад, і выйдзе зь ім свара і кляцьба.
11
Хто любіць чысьціню сэрца, той мае прыемнасьць на вуснах, таму цар — сябар.
12
Вочы Госпада ахоўваюць веды, а словы вераломнікаў Ён абвяргае.
13
Гультай кажа: "леў на вуліцы! ся­род плошчы заб’юць мяне!"
14
Глыбокая прорва — вусны рас­пусьніц; на каго ўгневаецца Гасподзь, той упадзе туды.
15
Глупства прывязалася да сэрца юнака; але дубец выхаваньня адвядзе яе ад яго.
16
Хто крыўдзіць беднага, каб пам­ножыць сваё багацьце, і хто дае багатаму, той зьбяднее.
17
Прыхілі вуха тваё, і слухай словы мудрых, і сэрца тваё павярні да маіх ве­даў;
18
бо добра будзе, калі ты будзеш ха­ваць іх у сэрцы тваім, і яны будуць такс­ама на вуснах тваіх.
19
Каб надзея твая была на Госпада, я вучу цябе і сёньня, і ты памятай.
20
Ці ж ня пісаў я табе тройчы ў па­радах і ў настаўленьні,
21
каб навучыць цябе дакладным словам ісьціны, каб ты мог сказаць словы ісьціны тым, хто папытае ў цябе?
22
Не абірай беднага, бо ён бедны; і не заціскай няшчаснага ў браме;
23
бо Гасподзь заступіцца за справу іхнюю і забярэ душу ў рабаўнікоў іхніх.
24
Не сябруй зь гняўлівым і ня супольнічай з чалавекам запальчывым,
25
каб ня стаць на шляхі ягоныя і не наклікаць пятлі на душу тваю.
26
Ня будзь з тых, якія даюць рукі і ручаюцца за пазыкі.
27
Калі табе няма чым заплаціць, дык навошта даводзіць сябе, каб узялі пасьцель тваю з-пад цябе.
28
Не перасоўвай мяжы даўняй, якую правялі бацькі твае.
29
Ці бачыў ты чалавека спраўнага ва ўчынках сваіх? Ён будзе стаяць перад ца­рамі; ён ня будзе стаяць перад простымі.











Прытчы 22:1

Прытчы 22:2

Прытчы 22:3

Прытчы 22:4

Прытчы 22:5

Прытчы 22:6

Прытчы 22:7

Прытчы 22:8

Прытчы 22:9

Прытчы 22:10

Прытчы 22:11

Прытчы 22:12

Прытчы 22:13

Прытчы 22:14

Прытчы 22:15

Прытчы 22:16

Прытчы 22:17

Прытчы 22:18

Прытчы 22:19

Прытчы 22:20

Прытчы 22:21

Прытчы 22:22

Прытчы 22:23

Прытчы 22:24

Прытчы 22:25

Прытчы 22:26

Прытчы 22:27

Прытчы 22:28

Прытчы 22:29







Прытчы 1 / Пры 1

Прытчы 2 / Пры 2

Прытчы 3 / Пры 3

Прытчы 4 / Пры 4

Прытчы 5 / Пры 5

Прытчы 6 / Пры 6

Прытчы 7 / Пры 7

Прытчы 8 / Пры 8

Прытчы 9 / Пры 9

Прытчы 10 / Пры 10

Прытчы 11 / Пры 11

Прытчы 12 / Пры 12

Прытчы 13 / Пры 13

Прытчы 14 / Пры 14

Прытчы 15 / Пры 15

Прытчы 16 / Пры 16

Прытчы 17 / Пры 17

Прытчы 18 / Пры 18

Прытчы 19 / Пры 19

Прытчы 20 / Пры 20

Прытчы 21 / Пры 21

Прытчы 22 / Пры 22

Прытчы 23 / Пры 23

Прытчы 24 / Пры 24

Прытчы 25 / Пры 25

Прытчы 26 / Пры 26

Прытчы 27 / Пры 27

Прытчы 28 / Пры 28

Прытчы 29 / Пры 29

Прытчы 30 / Пры 30

Прытчы 31 / Пры 31