A A A A A
Facebook Instagram Twitter
Беларуская Біблія 2003

Прытчы 21



1
Сэрца цара ў руках у Госпада, як патокі водаў: куды захоча, Ён кіруе яго.
2
Усякі шлях чалавека просты ў вачах ягоных; а Гасподзь узважвае сэрцы.
3
Справядлівасьць і праўду чыніць — больш даспадобы Госпаду, чым ахвяра.
4
Гонар вачэй і пыха сэрца, сьветачы бязбожнікаў — грэх.
5
Задумы руплівага вядуць да дас­татку, а кожны сквапны церпіць нястачу.
6
Набываньне скарбу ілжывым язы­ком — мімалётная марнасьць тых, што шукаюць сьмерці.
7
Гвалт бязбожных абернецца су­проць іх, бо яны выракліся праўды.
8
Крывая дарога ў чалавека разбэш­чанага; а хто чысты, у таго ўчынкі пабож­ныя.
9
Лепей жыць у закутку на даху, чым са сварліваю жонкай у прасторным доме.
10
Душа бязбожніка прагне ліхаты: ня знойдзе літасьці ў вачах яго і сябар ягоны.
11
Калі караюць блюзьнера, просты робіцца мудрым; і калі настаўляецца на розум мудры, дык ён набывае веды.
12
Праведнік назірае за домам бяз­божніка: як упадаюць бязбожныя ў няш­часьце.
13
Хто затуляе вуха сваё ад ляманту беднага, той і сам будзе лямантаваць — і ня будзе пачуты.
14
Дарунак таемны тушыць гнеў, а дарунак запазуху — моцную лютасьць.
15
Чыніць правасудзьдзе — радасьць праведніку і страх тым, хто нясе зло.
16
Чалавек, які зьбіўся з дарогі ро­зуму, спачне ў зборні мёртвых.
17
Хто любіць весялосьць — зьбедніцца; і хто любіць віно і масьці — не разбагацее.
18
Выкупам будзе за праведнага бяз­божны, і за пабожнага — хітры.
19
Лепей жыць у зямлі пустэльнай, чым з жонкаю сварліваю і сярдзітаю.
20
Жаданы скарб і масьць — у доме ў мудрага; а неразумны чалавек распускае іх.
21
Хто трымаецца праўды і ласкі, знойдзе жыцьцё, праўду і славу.
22
Мудры ўваходзіць у горад моцных і руйнуе цьвярдыню іхняй надзеі.
23
Хто беражэ вусны свае і язык свой, той асланяе ад бяды душу сваю.
24
Пыхлівы злодзей — блюзьнер імя яму — дзее ў запале пыхі.
25
Прагнасьць гультая заб’е яго, бо рукі ў яго адмаўляюцца працаваць;
26
кожны дзень ён моцна прагне, а праведнік дае і не шкадуе.
27
Ахвяра бязбожных — агіднасьць, асабліва калі з хітрасьцю прыносяць яе.
28
Ілжывы сьведка загіне, а чалавек, які кажа, што ведае, будзе гаварыць заўсёды.
29
Чалавек бязбожны дзёрзкі тварам сваім, а праведны трымае проста шлях свой.
30
Няма мудрасьці і няма розуму і няма вады — насуперак Госпаду.
31
Каня рыхтуюць на дзень бітвы, але перамога — ад Госпада.











Прытчы 21:1
Прытчы 21:2
Прытчы 21:3
Прытчы 21:4
Прытчы 21:5
Прытчы 21:6
Прытчы 21:7
Прытчы 21:8
Прытчы 21:9
Прытчы 21:10
Прытчы 21:11
Прытчы 21:12
Прытчы 21:13
Прытчы 21:14
Прытчы 21:15
Прытчы 21:16
Прытчы 21:17
Прытчы 21:18
Прытчы 21:19
Прытчы 21:20
Прытчы 21:21
Прытчы 21:22
Прытчы 21:23
Прытчы 21:24
Прытчы 21:25
Прытчы 21:26
Прытчы 21:27
Прытчы 21:28
Прытчы 21:29
Прытчы 21:30
Прытчы 21:31






Прытчы 1 / Пры 1
Прытчы 2 / Пры 2
Прытчы 3 / Пры 3
Прытчы 4 / Пры 4
Прытчы 5 / Пры 5
Прытчы 6 / Пры 6
Прытчы 7 / Пры 7
Прытчы 8 / Пры 8
Прытчы 9 / Пры 9
Прытчы 10 / Пры 10
Прытчы 11 / Пры 11
Прытчы 12 / Пры 12
Прытчы 13 / Пры 13
Прытчы 14 / Пры 14
Прытчы 15 / Пры 15
Прытчы 16 / Пры 16
Прытчы 17 / Пры 17
Прытчы 18 / Пры 18
Прытчы 19 / Пры 19
Прытчы 20 / Пры 20
Прытчы 21 / Пры 21
Прытчы 22 / Пры 22
Прытчы 23 / Пры 23
Прытчы 24 / Пры 24
Прытчы 25 / Пры 25
Прытчы 26 / Пры 26
Прытчы 27 / Пры 27
Прытчы 28 / Пры 28
Прытчы 29 / Пры 29
Прытчы 30 / Пры 30
Прытчы 31 / Пры 31