Instagram
English
A A A A A
Беларуская Біблія 2003
Прытчы 20
1
Віно — глумлівае, сякера — шалё­ная; і кожны, хто захапляецца імі, нера­зумны.
2
Пагроза царовая — нібы рык ільва: хто дражніць яго, той грэшыць супроць самога сябе.
3
Гонар чалавеку — ухіліцца ад свары; а хто любіць сварыцца — нера­зумны.
4
Гультай зімою не арэ; жабруе летам — і няма нічога.
5
Помыслы ў сэрцы ў чалавека — глыбокія воды, але чалавек разумны вы­чэрпвае іх.
6
Многія хваляць чалавека за мілажальнасьць, а хто знойдзе чалавека надзейнага?
7
Праведнік ходзіць у сваёй бес­пахібнасьці: шчасныя дзеці ягоныя пасьля яго!
8
Цар, які сядзіць на троне правас­удзьдзя, разганяе вачыма сваімі ўсё ліхое.
9
Хто можа сказаць: "я ачысьціў сэрца сваё, я чысты ад грэху майго?"
10
Дваякія шалі, дваякая мера, і тое і другое — агідныя Госпаду.
11
Можна пазнаць нават падлетка па занятках ягоных: ці чыстыя і ці правільныя ўчынкі ягоныя?
12
Вуха, якое чуе, і вока, якое бачыць — і тое і другое стварыў Гасподзь.
13
Ня любі спаць, каб табе не зьбяд­нець; расплюшчы вочы твае, і будзеш удосыць есьці хлеб.
14
"Дрэнна, дрэнна", кажа пакупнік; а як адыдзе — хваліцца.
15
Ёсьць золата і шмат жэмчугу, але найкаштоўнейшы посуд — вусны разум­ныя.
16
Вазьмі вопратку ягоную, бо ён па­ручыўся за чужога; за незнаёмага вазьмі зь яго заклад.
17
Салодкі чалавеку хлеб, набыты няпраўдаю; але пасьля — рот ягоны пяс­ком напоўніцца.
18
Намеры набываюць пэўнасьць праз нараду, і пасьля нарады вядзі вайну.
19
Хто абгаворвае, той раскрывае та­ямніцы, і хто шырока разьзяўляе рот, з тым не вадзіся.
20
Хто ліхасловіць бацьку свайго і сваю маці, таго сьветач патухне сярод глыбокае цемры.
21
Спадчына, сьпешна захопленая напачатку, ня будзе дабраславёная пазь­ней.
22
Не кажы: "я адплачу табе за зло"; даверся Госпаду, і Ён ахавае цябе.
23
Агідныя Госпаду — дваякія гіры, і дваякія шалі — не дабро.
24
Ад Госпада кіруюцца крокі чала­века; а чалавеку як зьведаць дарогу сваю?
25
Сетка чалавеку — неадумна да­ваць зарок, і пасьля зароку — абдумваць.
26
Мудры цар расьцярушыць бязбож­ных і паверне на іх кола.
27
Сьветач Гасподні — дух чалавека, які вывярае ўсе глыбіні сэрца.
28
Ласка і праўда ахоўваюць цара, і на ласцы ён трымае свой трон.
29
Слава юнакоў — сіла іхняя, а ак­раса старых — сівізна.
30
Раны ад удараў — лечаць ад зла, і ўдары, якія пранікаюць усярэдзіну чэрава.
Прытчы 20:1
Прытчы 20:2
Прытчы 20:3
Прытчы 20:4
Прытчы 20:5
Прытчы 20:6
Прытчы 20:7
Прытчы 20:8
Прытчы 20:9
Прытчы 20:10
Прытчы 20:11
Прытчы 20:12
Прытчы 20:13
Прытчы 20:14
Прытчы 20:15
Прытчы 20:16
Прытчы 20:17
Прытчы 20:18
Прытчы 20:19
Прытчы 20:20
Прытчы 20:21
Прытчы 20:22
Прытчы 20:23
Прытчы 20:24
Прытчы 20:25
Прытчы 20:26
Прытчы 20:27
Прытчы 20:28
Прытчы 20:29
Прытчы 20:30
Прытчы 1 / Пры 1
Прытчы 2 / Пры 2
Прытчы 3 / Пры 3
Прытчы 4 / Пры 4
Прытчы 5 / Пры 5
Прытчы 6 / Пры 6
Прытчы 7 / Пры 7
Прытчы 8 / Пры 8
Прытчы 9 / Пры 9
Прытчы 10 / Пры 10
Прытчы 11 / Пры 11
Прытчы 12 / Пры 12
Прытчы 13 / Пры 13
Прытчы 14 / Пры 14
Прытчы 15 / Пры 15
Прытчы 16 / Пры 16
Прытчы 17 / Пры 17
Прытчы 18 / Пры 18
Прытчы 19 / Пры 19
Прытчы 20 / Пры 20
Прытчы 21 / Пры 21
Прытчы 22 / Пры 22
Прытчы 23 / Пры 23
Прытчы 24 / Пры 24
Прытчы 25 / Пры 25
Прытчы 26 / Пры 26
Прытчы 27 / Пры 27
Прытчы 28 / Пры 28
Прытчы 29 / Пры 29
Прытчы 30 / Пры 30
Прытчы 31 / Пры 31