Instagram
English
A A A A A
Беларуская Біблія 2003
Прытчы 11
1
Няправільныя вагі — агідныя Го­спаду, а правільныя вагі ўпадабаньне Яму.
2
Прыйдзе пыхлівасьць, прыйдзе і ганьба; а са сьціплымі — мудрасьць.
3
Беззаганнасьць будзе кіраваць па­божнымі, а хітрасьць вераломных загубіць іх.
4
Не паможа багацьце ў дзень гневу; а праўда ўратуе ад сьмерці.
5
Праўда беззаганнага прастуе дарогу яму, а бязбожны ўпадзе ад бязбожнасьці сваёй.
6
Праўда пабожных ратуе іх, а бяз­божнікі будуць злоўлены беззаконьнем сваім.
7
Надзея бязбожніка зьнікае пры сьмерці, і спадзяваньне бязбожных зьнікае.
8
Праведніку ёсьць ратунак зь ня­годы, а замест яго трапляе ў яе бязбожны.
9
Вуснамі крывадушнік нішчыць блізкага свайго, а праведнікі пра­зорлівасьцю ратуюцца.
10
З дабрадзенства праведнікаў раду­ецца горад, а як гіне бязбожны — сьпявае.
11
Дабраславеньнем праведных уз­вышаецца горад, а вуснамі бязбожнікаў руйнуецца.
12
Недавумак пагарджае блізкім сваім; а разумны чалавек маўчыць.
13
Хто ходзіць у паклёпніках, той ад­крывае таямніцу; а верны чалавек яе ха­вае.
14
Дзе няма добрае рады, там зане­падае народ, а пры многіх радцах — даб­радзенствуе.
15
Ліха той сабе спрычыняе, хто па­ручаецца за староньняга; а хто ненавідзіць заруку, той у бясьпецы.
16
Жанчына з добрым норавам зда­бывае гонар, а працавітыя дасягаюць ба­гацьця.
17
Чалавек мілажальны дабрачыніць душы сваёй, а жорсткі сэрцам разбурае плоць сваю.
18
Бязбожны робіць справу ненад­зейную, а таму, хто сее праўду — узнага­рода пэўная.
19
Праведнасьць вядзе да жыцьця, а хто імкнецца да ліхога, імкнецца да сьмерці сваёй.
20
Агіда Госпаду — падступныя сэр­цам; а падабаецца Яму, хто ў бес­пахібнасьці ходзіць.
21
Можна паручыцца, што грэшнік не застанецца без пакараньня; а насеньне праведных уратуецца.
22
Што залатое колца ў лычы ў сьвіньні, тое жанчына прыгожая і — не­разумная.
23
Жаданьне праведных — толькі дабро, надзея бязбожных — гнеў.
24
Адзін сыпле шчодра і яму яшчэ дадаецца; а другі звыш меры ашчадлівы, і аднак жа бяднее.
25
Дабрачынная душа будзе насы­чана, і хто напойвае іншых, той і сам на­поены будзе.
26
Хто хавае ў сябе збожжа, таго на­род кляне; і дабраслаўляе таго, хто прадае.
27
Хто імкнецца да дабра, той шукае Божае ласкі; а хто шукае благога, да таго яно і прыходзіць.
28
Хто спадзяецца на багацьце сваё, упадзе; а праведнікі, як лісьце, зазеляне­юць.
29
Хто разладжвае дом свой, успад­куе вецер, а неразумны будзе слугаваць мудраму.
30
Плод праведніка — дрэва жыцьця, а мудры яднае душы.
31
Так аддаецца на зямлі праведніку, тым болей бязбожнаму і грэшніку.
Прытчы 11:1
Прытчы 11:2
Прытчы 11:3
Прытчы 11:4
Прытчы 11:5
Прытчы 11:6
Прытчы 11:7
Прытчы 11:8
Прытчы 11:9
Прытчы 11:10
Прытчы 11:11
Прытчы 11:12
Прытчы 11:13
Прытчы 11:14
Прытчы 11:15
Прытчы 11:16
Прытчы 11:17
Прытчы 11:18
Прытчы 11:19
Прытчы 11:20
Прытчы 11:21
Прытчы 11:22
Прытчы 11:23
Прытчы 11:24
Прытчы 11:25
Прытчы 11:26
Прытчы 11:27
Прытчы 11:28
Прытчы 11:29
Прытчы 11:30
Прытчы 11:31
Прытчы 1 / Пры 1
Прытчы 2 / Пры 2
Прытчы 3 / Пры 3
Прытчы 4 / Пры 4
Прытчы 5 / Пры 5
Прытчы 6 / Пры 6
Прытчы 7 / Пры 7
Прытчы 8 / Пры 8
Прытчы 9 / Пры 9
Прытчы 10 / Пры 10
Прытчы 11 / Пры 11
Прытчы 12 / Пры 12
Прытчы 13 / Пры 13
Прытчы 14 / Пры 14
Прытчы 15 / Пры 15
Прытчы 16 / Пры 16
Прытчы 17 / Пры 17
Прытчы 18 / Пры 18
Прытчы 19 / Пры 19
Прытчы 20 / Пры 20
Прытчы 21 / Пры 21
Прытчы 22 / Пры 22
Прытчы 23 / Пры 23
Прытчы 24 / Пры 24
Прытчы 25 / Пры 25
Прытчы 26 / Пры 26
Прытчы 27 / Пры 27
Прытчы 28 / Пры 28
Прытчы 29 / Пры 29
Прытчы 30 / Пры 30
Прытчы 31 / Пры 31