A A A A A
Беларуская Біблія 2003

Ёва 10

1
Абрыдла душы маёй жыццё маё: аддамся журбоце маёй; гаварыцьму ў гароце душы маёй.
2
Скажу Богу: не вінаваці мяне; абвясьці мне, за што Ты са мною змагаешся?
3
Ці добра Табе, што Ты прыгнятаеш, што пагарджаеш дзеяй рук Тваіх, а на раду бязбожных пасылаеш сьвятло?
4
Хіба ў Цябе цялесныя вочы, і Ты глядзіш, як глядзіць чалавек?
5
Хіба дні Твае, як дні ў чалавека, альбо леты Твае, як дні ў мужчыны,
6
што Ты шукаеш заганы ўва мне і дапытваешся грэху ўва мне,
7
хоць ведаеш, што я не беззаконьнік, і што няма каму выбавіць мяне ад рукі Тваёй?
8
Твае рукі працавалі над мною і ўтварылі ўсяго мяне цалкам, — і Ты губіш мяне?
9
Успомні, што Ты, як гліну, урабіў мяне, і ў пыл ператвараеш мяне?
10
Ці ня Ты выліў мяне, як малако, і, як тварог, згусьціў мяне,
11
скураю і плоцьцю апрануў мяне, косткамі і жыламі змацаваў мяне,
12
жыцьцё і мілату падарыў мне, і клопат Твой ахоўваў дух мой?
13
Але і тое хаваў Ты ў сэрцы Сваім, — ведаю, што гэта было ў Цябе, —
14
што калі я зграшу, Ты заўважыш і не пакінеш грэху майго без пакараньня.
15
Калі я вінаваты, гора мне! калі і мая праўда, дык не адважуся падняць галавы маёй. Я сыты прыніжэньнем; паглядзі на гора маё:
16
яно павялічваецца. Ты гонішся за мною, як леў, і зноў нападаеш на мяне і дзівосным зьяўляешся мне.
17
Выводзіш новых сьведкаў Тваіх супроць мяне; узмацняеш гнеў Твой на мяне; і беды, адны за аднымі, паўстаюць супроць мяне.
18
І навошта Ты вывеў мяне з чэрава? хай бы я памёр, калі яшчэ нічыё вока ня бачыла мяне;
19
хай бы я, як нябылы, з чэрава перанесены быў у магілу!
20
Ці не кароткія дні мае? Пакінь, адступіся ад мяне, каб я крыху падбадзёрыўся,
21
перш чым адыду, — і ўжо не вярнуся, — у край цемры і ценю сьмяротнага,
22
у край змроку, які ёсьць змрок ценю сьмяротнага, дзе няма ладу, дзе цёмна, як сама цемра.
Ёва 10:1
Ёва 10:2
Ёва 10:3
Ёва 10:4
Ёва 10:5
Ёва 10:6
Ёва 10:7
Ёва 10:8
Ёва 10:9
Ёва 10:10
Ёва 10:11
Ёва 10:12
Ёва 10:13
Ёва 10:14
Ёва 10:15
Ёва 10:16
Ёва 10:17
Ёва 10:18
Ёва 10:19
Ёва 10:20
Ёва 10:21
Ёва 10:22
Ёва 1 / Ёва 1
Ёва 2 / Ёва 2
Ёва 3 / Ёва 3
Ёва 4 / Ёва 4
Ёва 5 / Ёва 5
Ёва 6 / Ёва 6
Ёва 7 / Ёва 7
Ёва 8 / Ёва 8
Ёва 9 / Ёва 9
Ёва 10 / Ёва 10
Ёва 11 / Ёва 11
Ёва 12 / Ёва 12
Ёва 13 / Ёва 13
Ёва 14 / Ёва 14
Ёва 15 / Ёва 15
Ёва 16 / Ёва 16
Ёва 17 / Ёва 17
Ёва 18 / Ёва 18
Ёва 19 / Ёва 19
Ёва 20 / Ёва 20
Ёва 21 / Ёва 21
Ёва 22 / Ёва 22
Ёва 23 / Ёва 23
Ёва 24 / Ёва 24
Ёва 25 / Ёва 25
Ёва 26 / Ёва 26
Ёва 27 / Ёва 27
Ёва 28 / Ёва 28
Ёва 29 / Ёва 29
Ёва 30 / Ёва 30
Ёва 31 / Ёва 31
Ёва 32 / Ёва 32
Ёва 33 / Ёва 33
Ёва 34 / Ёва 34
Ёва 35 / Ёва 35
Ёва 36 / Ёва 36
Ёва 37 / Ёва 37
Ёва 38 / Ёва 38
Ёва 39 / Ёва 39
Ёва 40 / Ёва 40
Ёва 41 / Ёва 41
Ёва 42 / Ёва 42