1 |
Абрыдла душы маёй жыццё маё: аддамся журбоце маёй; гаварыцьму ў гароце душы маёй. |
2 |
Скажу Богу: не вінаваці мяне; абвясьці мне, за што Ты са мною змагаешся? |
3 |
Ці добра Табе, што Ты прыгнятаеш, што пагарджаеш дзеяй рук Тваіх, а на раду бязбожных пасылаеш сьвятло? |
4 |
Хіба ў Цябе цялесныя вочы, і Ты глядзіш, як глядзіць чалавек? |
5 |
Хіба дні Твае, як дні ў чалавека, альбо леты Твае, як дні ў мужчыны, |
6 |
што Ты шукаеш заганы ўва мне і дапытваешся грэху ўва мне, |
7 |
хоць ведаеш, што я не беззаконьнік, і што няма каму выбавіць мяне ад рукі Тваёй? |
8 |
Твае рукі працавалі над мною і ўтварылі ўсяго мяне цалкам, — і Ты губіш мяне? |
9 |
Успомні, што Ты, як гліну, урабіў мяне, і ў пыл ператвараеш мяне? |
10 |
Ці ня Ты выліў мяне, як малако, і, як тварог, згусьціў мяне, |
11 |
скураю і плоцьцю апрануў мяне, косткамі і жыламі змацаваў мяне, |
12 |
жыцьцё і мілату падарыў мне, і клопат Твой ахоўваў дух мой? |
13 |
Але і тое хаваў Ты ў сэрцы Сваім, — ведаю, што гэта было ў Цябе, — |
14 |
што калі я зграшу, Ты заўважыш і не пакінеш грэху майго без пакараньня. |
15 |
Калі я вінаваты, гора мне! калі і мая праўда, дык не адважуся падняць галавы маёй. Я сыты прыніжэньнем; паглядзі на гора маё: |
16 |
яно павялічваецца. Ты гонішся за мною, як леў, і зноў нападаеш на мяне і дзівосным зьяўляешся мне. |
17 |
Выводзіш новых сьведкаў Тваіх супроць мяне; узмацняеш гнеў Твой на мяне; і беды, адны за аднымі, паўстаюць супроць мяне. |
18 |
І навошта Ты вывеў мяне з чэрава? хай бы я памёр, калі яшчэ нічыё вока ня бачыла мяне; |
19 |
хай бы я, як нябылы, з чэрава перанесены быў у магілу! |
20 |
Ці не кароткія дні мае? Пакінь, адступіся ад мяне, каб я крыху падбадзёрыўся, |
21 |
перш чым адыду, — і ўжо не вярнуся, — у край цемры і ценю сьмяротнага, |
22 |
у край змроку, які ёсьць змрок ценю сьмяротнага, дзе няма ладу, дзе цёмна, як сама цемра.
|
Belarusian Bible 2003 |
No info: Vasil Syargeevich Syomukha 2003 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Ёва 10:1 |
Ёва 10:2 |
Ёва 10:3 |
Ёва 10:4 |
Ёва 10:5 |
Ёва 10:6 |
Ёва 10:7 |
Ёва 10:8 |
Ёва 10:9 |
Ёва 10:10 |
Ёва 10:11 |
Ёва 10:12 |
Ёва 10:13 |
Ёва 10:14 |
Ёва 10:15 |
Ёва 10:16 |
Ёва 10:17 |
Ёва 10:18 |
Ёва 10:19 |
Ёва 10:20 |
Ёва 10:21 |
Ёва 10:22 |
|
|
|
|
|
|
Ёва 1 / Ёва 1 |
Ёва 2 / Ёва 2 |
Ёва 3 / Ёва 3 |
Ёва 4 / Ёва 4 |
Ёва 5 / Ёва 5 |
Ёва 6 / Ёва 6 |
Ёва 7 / Ёва 7 |
Ёва 8 / Ёва 8 |
Ёва 9 / Ёва 9 |
Ёва 10 / Ёва 10 |
Ёва 11 / Ёва 11 |
Ёва 12 / Ёва 12 |
Ёва 13 / Ёва 13 |
Ёва 14 / Ёва 14 |
Ёва 15 / Ёва 15 |
Ёва 16 / Ёва 16 |
Ёва 17 / Ёва 17 |
Ёва 18 / Ёва 18 |
Ёва 19 / Ёва 19 |
Ёва 20 / Ёва 20 |
Ёва 21 / Ёва 21 |
Ёва 22 / Ёва 22 |
Ёва 23 / Ёва 23 |
Ёва 24 / Ёва 24 |
Ёва 25 / Ёва 25 |
Ёва 26 / Ёва 26 |
Ёва 27 / Ёва 27 |
Ёва 28 / Ёва 28 |
Ёва 29 / Ёва 29 |
Ёва 30 / Ёва 30 |
Ёва 31 / Ёва 31 |
Ёва 32 / Ёва 32 |
Ёва 33 / Ёва 33 |
Ёва 34 / Ёва 34 |
Ёва 35 / Ёва 35 |
Ёва 36 / Ёва 36 |
Ёва 37 / Ёва 37 |
Ёва 38 / Ёва 38 |
Ёва 39 / Ёва 39 |
Ёва 40 / Ёва 40 |
Ёва 41 / Ёва 41 |
Ёва 42 / Ёва 42 |