1 |
І закончылася ўся праца, якую вёў Саламон для дома Гасподняга. І прынёс Саламон пасьвечанае Давідам, бацькам ягоным, і срэбра і золата і ўсе рэчы аддаў у скарбніцы дома Божага. |
2 |
Тады сабраў Саламон старэйшынаў Ізраілевых і ўсіх узначальцаў плямёнаў, начальнікаў пакаленьняў сыноў Ізраілевых, у Ерусалім, дзеля перанясеньня каўчэга запавета Гасподняга з горада Давіда, гэта значыцца, зь Сіёна. |
3 |
І сабраліся да цара ўсе Ізраільцяне на сьвята, на сёмым месяцы. |
4 |
І прыйшлі ўсе старэйшыны Ізраілевыя. Лявіты ўзялі каўчэг |
5 |
і панесьлі каўчэг і скінію сходу і ўсе рэчы сьвяшчэнныя, якія ў скініі,— панесьлі іх сьвятары і лявіты. |
6 |
А цар Саламон і ўсё супольства Ізраілевае, якое сабралася да яго перад каўчэгам, прыносілі ахвяры з авечак і валоў, якіх немагчыма палічыць і вызначыць з прычыны мноства. |
7 |
І прынесьлі сьвятары каўчэг запавета Гасподняга на месца яго, у давір храма — у Сьвятое Сьвятых пад крылы херувімаў. |
8 |
І херувімы распасьціралі крылы над месцам каўчэга, і пакрывалі херувімы каўчэг і жэрдзі яго зьверху. |
9 |
І высунуліся жэрдзі, так што галоўкі жэрдак каўчэга відны былі перад давірам, але ня выходзілі вонкі, і яны там да гэтага дня. |
10 |
Ня было ў каўчэзе нічога, апрача двух скрыжаляў, якія паклаў Майсей на Харыве. Калі Гасподзь заключыў запавет з сынамі Ізраілевымі, пасьля выхаду іх зь Егіпта. |
11 |
Калі сьвятары выйшлі са сьвятыні, бо ўсе сьвятары, якія былі там, асьвяціліся без адрозьненьня аддзелаў; |
12 |
і лявіты сьпевакі,— усе яны, Асаф, Эман, Ідытун і сыны іхнія і браты іхнія,— апранутыя ў вісон, з кімваламі і псалтырамі і цытрамі стаялі на ўсходнім баку ахвярніка, і зь імі сто дваццаць сьвятароў, якія трубілі трубамі, |
13 |
і былі як адзін трубачы і сьпевакі, якія ў адзін голас хвалілі і славасловілі Госпада,— і калі загрымеў гук трубаў і кімвалаў і музычных інструментаў, і хвалілі Госпада, бо Ён добры, бо вечная міласьць Яго; тады дом, дом Гасподні, напоўніла воблака, |
14 |
і не маглі сьвятары стаяць на служэньні з прычыны воблака, бо слава Гасподняя напоўніла дом Божы.
|
Belarusian Bible 2003 |
No info: Vasil Syargeevich Syomukha 2003 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
2 Хронікі 5:1 |
2 Хронікі 5:2 |
2 Хронікі 5:3 |
2 Хронікі 5:4 |
2 Хронікі 5:5 |
2 Хронікі 5:6 |
2 Хронікі 5:7 |
2 Хронікі 5:8 |
2 Хронікі 5:9 |
2 Хронікі 5:10 |
2 Хронікі 5:11 |
2 Хронікі 5:12 |
2 Хронікі 5:13 |
2 Хронікі 5:14 |
|
|
|
|
|
|
2 Хронікі 1 / 2Хр 1 |
2 Хронікі 2 / 2Хр 2 |
2 Хронікі 3 / 2Хр 3 |
2 Хронікі 4 / 2Хр 4 |
2 Хронікі 5 / 2Хр 5 |
2 Хронікі 6 / 2Хр 6 |
2 Хронікі 7 / 2Хр 7 |
2 Хронікі 8 / 2Хр 8 |
2 Хронікі 9 / 2Хр 9 |
2 Хронікі 10 / 2Хр 10 |
2 Хронікі 11 / 2Хр 11 |
2 Хронікі 12 / 2Хр 12 |
2 Хронікі 13 / 2Хр 13 |
2 Хронікі 14 / 2Хр 14 |
2 Хронікі 15 / 2Хр 15 |
2 Хронікі 16 / 2Хр 16 |
2 Хронікі 17 / 2Хр 17 |
2 Хронікі 18 / 2Хр 18 |
2 Хронікі 19 / 2Хр 19 |
2 Хронікі 20 / 2Хр 20 |
2 Хронікі 21 / 2Хр 21 |
2 Хронікі 22 / 2Хр 22 |
2 Хронікі 23 / 2Хр 23 |
2 Хронікі 24 / 2Хр 24 |
2 Хронікі 25 / 2Хр 25 |
2 Хронікі 26 / 2Хр 26 |
2 Хронікі 27 / 2Хр 27 |
2 Хронікі 28 / 2Хр 28 |
2 Хронікі 29 / 2Хр 29 |
2 Хронікі 30 / 2Хр 30 |
2 Хронікі 31 / 2Хр 31 |
2 Хронікі 32 / 2Хр 32 |
2 Хронікі 33 / 2Хр 33 |
2 Хронікі 34 / 2Хр 34 |
2 Хронікі 35 / 2Хр 35 |
2 Хронікі 36 / 2Хр 36 |