A A A A A
Facebook Instagram Twitter
Беларуская Біблія 2003

2 Хронікі 2



1
І пастанавіў Саламон пабудаваць дом імю Госпада і дом царскі сабе.
2
І вызначыў Саламон семдзесят тысяч насільшчыкаў і восемдзесят тысяч каменячосаў у гарах і наглядчыкаў над імі тры тысячы шасьцьсот.
3
І паслаў Саламон да Хірама, цара Тырскага, сказаць: як рабіў ты з Давідам, бацькам маім, і прысылаў яму кедры на пабудову дома, каб яму жыць, так зрабі і са мною.
4
Вось я будую дом імю Госпада Бога майго, дзеля прысьвячэньня Яму, каб паліць перад ім пахучае дымленьне, прыносіць пастаянна пакладныя хлябы і ўзносіць там цэласпаленьні раніцай і ўвечары ў суботы, і на маладзіка, і ў сьвяты Госпада Бога нашага, што назаўсёды наказана Ізраілю.
5
І дом, які я будую, вялікі, бо вялікі Бог наш, вышэй за ўсіх багоў.
6
І ці хопіць у каго сілы пабудаваць Яму дом, калі неба і нябёсы нябёсаў не ўмяшчаюць Яго? І хто я, каб мог пабудаваць Яму дом? Хіба толькі дзеля дымленьня перад абліччам Ягоным.
7
Дык вось прышлі мне чалавека, які ўмее рабіць вырабы з золата, і з срэбра, і зь медзі, і з жалеза, і з прадзіва пурпуровага, барвовага і яхантавага колеру, і выразаць разьбу, разам з мастакамі, якія ёсьць у мяне ў Юдэі і ў Ерусаліме, якіх падрыхтаваў Давід, бацька мой.
8
І прышлі мне кедровай драўніны, і кіпарысу і пеўговага дрэва зь Лівана, бо я ведаю, што рабы твае ўмеюць сячы дрэвы Ліванскія. І вось рабы мае пойдуць з рабамі тваімі,
9
каб прыгатаваць мне многа дрэў, бо дом, які я будую, вялікі і цудоўны.
10
І вось лесарубам, якія сякуць дрэвы, рабам тваім, я даю ў ежу: пшаніцы дваццаць тысяч кораў, і ячменю дваццаць тысяч кораў, і віна дваццаць тысяч батаў, і аліўкавага алею дваццаць тысяч батаў.
11
І адказваў Хірам, цар Тырскі, лістом, які прыслаў Саламону: па любові да народу Свайго, Гасподзь паставіў цябе царом над ім.
12
І сказаў Хірам: дабраславёны Гасподзь Бог Ізраілеў, Які стварыў неба і зямлю, даў цару Давіду сына мудрага, які мае сэнс і розум, які намераны будаваць дом Госпаду і дом царскі сабе.
13
Дык вось, я пасылаю: чалавека разумнага, які мае веды, Хірама-Авія,
14
сына жанчыны з дочак Данавых, а бацька яго Тыранін,— ён умее рабіць вырабы з золата і з срэбра, зь медзі, з жалеза, з каменю і з дрэва, з прадзіва пурпуровага, яхантавага колеру, і зь вісону і з барвяніцы, і выразаць усялякую разьбу, і выконваць усё, што будзе даручана яму разам з мастакамі тваімі і з мастакамі гаспадара майго Давіда, бацькі твайго.
15
А пшаніцу і ячмень, аліўкавы алей і віно, пра якія казаў ты, гаспадар мой, пашлі рабам тваім.
16
А мы насячом дрэў зь Лівана, колькі табе трэба, і прыгонім іх у плытах па моры ў Яфу, а ты завязеш іх у Ерусалім.
17
І палічыў Саламон усіх прыбылых, якія былі ў зямлі Ізраілевай, пасьля пералічэньня іх, зробленага Давідам, бацькам ягоным,— і знайшлося іх сто пяцьдзясят тры тысячы шасьцьсот.
18
І зрабіў ён зь іх семдзесят тысяч насільшчыкаў і восемдзесят тысяч каменячосаў на гарах і тры тысячы шасьцьсот наглядчыкаў, каб яны пануквалі народ да працы.











2 Хронікі 2:1
2 Хронікі 2:2
2 Хронікі 2:3
2 Хронікі 2:4
2 Хронікі 2:5
2 Хронікі 2:6
2 Хронікі 2:7
2 Хронікі 2:8
2 Хронікі 2:9
2 Хронікі 2:10
2 Хронікі 2:11
2 Хронікі 2:12
2 Хронікі 2:13
2 Хронікі 2:14
2 Хронікі 2:15
2 Хронікі 2:16
2 Хронікі 2:17
2 Хронікі 2:18






2 Хронікі 1 / 2Хр 1
2 Хронікі 2 / 2Хр 2
2 Хронікі 3 / 2Хр 3
2 Хронікі 4 / 2Хр 4
2 Хронікі 5 / 2Хр 5
2 Хронікі 6 / 2Хр 6
2 Хронікі 7 / 2Хр 7
2 Хронікі 8 / 2Хр 8
2 Хронікі 9 / 2Хр 9
2 Хронікі 10 / 2Хр 10
2 Хронікі 11 / 2Хр 11
2 Хронікі 12 / 2Хр 12
2 Хронікі 13 / 2Хр 13
2 Хронікі 14 / 2Хр 14
2 Хронікі 15 / 2Хр 15
2 Хронікі 16 / 2Хр 16
2 Хронікі 17 / 2Хр 17
2 Хронікі 18 / 2Хр 18
2 Хронікі 19 / 2Хр 19
2 Хронікі 20 / 2Хр 20
2 Хронікі 21 / 2Хр 21
2 Хронікі 22 / 2Хр 22
2 Хронікі 23 / 2Хр 23
2 Хронікі 24 / 2Хр 24
2 Хронікі 25 / 2Хр 25
2 Хронікі 26 / 2Хр 26
2 Хронікі 27 / 2Хр 27
2 Хронікі 28 / 2Хр 28
2 Хронікі 29 / 2Хр 29
2 Хронікі 30 / 2Хр 30
2 Хронікі 31 / 2Хр 31
2 Хронікі 32 / 2Хр 32
2 Хронікі 33 / 2Хр 33
2 Хронікі 34 / 2Хр 34
2 Хронікі 35 / 2Хр 35
2 Хронікі 36 / 2Хр 36