A A A A A
Facebook Instagram Twitter
Беларуская Біблія 2003

2 Хронікі 1



1
І ўцьвердзіўся Саламон, сын Давідаў, у царстве сваім; і Гасподзь Бог яго быў зь ім, і ўзьнёс яго высока.
2
І загадаў Саламон сабрацца ўсяму Ізраілю: тысячнікам і сотнікам, і судзьдзям, і ўсім начальнікам ва ўсім Ізраілі — узначальцам пакаленьняў.
3
І пайшлі Саламон і ўвесь сход зь ім на вышыню, што ў Гаваоне, бо там была Божая скінія збору, якую спарудзіў Майсей, раб Гасподні, у пустыні.
4
Каўчэг Божы прынёс Давід з Кірыятыярыма на месца, якое падрыхтаваў для яго Давід, зладзіўшы яму скінію ў Ерусаліме.
5
А медны ахвярнік, які зрабіў Вэсэлэіл, сын Урыя, сына Оравага, заставаўся там, перад скініяй Гасподняю, і зыскаў яго Саламон са зборам.
6
І там перад абліччам Госпада, на медным ахвярніку, які перад скініяй сходу, узьнёс Саламон тысячу цэласпаленьняў.
7
У тую ноч зьявіўся Бог Саламону, і сказаў яму: прасі, што Мне даць табе.
8
І сказаў Саламон Богу: Ты стварыў Давіду, бацьку майму, вялікую міласьць і паставіў мяне царом замест яго.
9
Хай жа спраўдзіцца, Госпадзе Божа, слова Тваё да Давіда, бацькі майго. Як што Ты ўцараваў мяне над народам шматлікім, як пыл зямны,
10
дык цяпер дай мне мудрасьць і веданьне, каб я выходзіў перад народам гэтым і ўваходзіў, бо хто можа кіраваць гэтым народам Тваім вялікім?
11
І сказаў Бог Саламону: за тое, што гэта было на сэрцы тваім, і ты не прасіў багацьця, маёмасьці і славы і душы непрыяцеляў тваіх, і таксама не прасіў ты многіх дзён, а прасіў сабе мудрасьці і веданьня, каб кіраваць народам Маім, над якім Я ўцараваў цябе,
12
мудрасьць і веданьне даецца табе, а багацьце і маёмасьць і славу Я дам табе такія, падобных да якіх ня было ў цароў да цябе і ня будзе пасьля цябе.
13
І прыйшоў Саламон з вышыні, што ў Гаваоне, ад скініі сходу, у Ерусалім і валадарыў над Ізраілем.
14
І набраў Саламон калясьніц і коньнікаў; і было ў яго тысяча чатырыста калясьніц і дванаццаць тысяч коньнікаў; і ён разьмясьціў іх у калясьнічных гарадах і пры цары ў Ерусаліме.
15
І зрабіў цар срэбра і золата ў Ерусаліме раўнацэнным простаму каменю, а кедры, па мностве іх, зрабіў раўнацэннымі сікаморам, якія на нізкіх мясьцінах.
16
Коней Саламону прыводзілі зь Егіпта і з Кувы: купцы царскія з Кувы атрымлівалі іх за грошы.
17
Калясьніцу атрымлівалі і дастаўлялі зь Егіпта за шасьцьсот сікляў срэбра, а каня за сто пяцьдзясят. Такім самым чынам яны рукамі сваімі дастаўлялі гэта ўсім царам Хэтэйскім і царам Арамэйскім.











2 Хронікі 1:1
2 Хронікі 1:2
2 Хронікі 1:3
2 Хронікі 1:4
2 Хронікі 1:5
2 Хронікі 1:6
2 Хронікі 1:7
2 Хронікі 1:8
2 Хронікі 1:9
2 Хронікі 1:10
2 Хронікі 1:11
2 Хронікі 1:12
2 Хронікі 1:13
2 Хронікі 1:14
2 Хронікі 1:15
2 Хронікі 1:16
2 Хронікі 1:17






2 Хронікі 1 / 2Хр 1
2 Хронікі 2 / 2Хр 2
2 Хронікі 3 / 2Хр 3
2 Хронікі 4 / 2Хр 4
2 Хронікі 5 / 2Хр 5
2 Хронікі 6 / 2Хр 6
2 Хронікі 7 / 2Хр 7
2 Хронікі 8 / 2Хр 8
2 Хронікі 9 / 2Хр 9
2 Хронікі 10 / 2Хр 10
2 Хронікі 11 / 2Хр 11
2 Хронікі 12 / 2Хр 12
2 Хронікі 13 / 2Хр 13
2 Хронікі 14 / 2Хр 14
2 Хронікі 15 / 2Хр 15
2 Хронікі 16 / 2Хр 16
2 Хронікі 17 / 2Хр 17
2 Хронікі 18 / 2Хр 18
2 Хронікі 19 / 2Хр 19
2 Хронікі 20 / 2Хр 20
2 Хронікі 21 / 2Хр 21
2 Хронікі 22 / 2Хр 22
2 Хронікі 23 / 2Хр 23
2 Хронікі 24 / 2Хр 24
2 Хронікі 25 / 2Хр 25
2 Хронікі 26 / 2Хр 26
2 Хронікі 27 / 2Хр 27
2 Хронікі 28 / 2Хр 28
2 Хронікі 29 / 2Хр 29
2 Хронікі 30 / 2Хр 30
2 Хронікі 31 / 2Хр 31
2 Хронікі 32 / 2Хр 32
2 Хронікі 33 / 2Хр 33
2 Хронікі 34 / 2Хр 34
2 Хронікі 35 / 2Хр 35
2 Хронікі 36 / 2Хр 36