1 |
Выслоўі Саламона. Сын мудры радуе бацьку, а сын бязглузды — засмучэньне маці ягонай. |
2 |
Не даюць карысьці скарбы няправедныя, а праўда ратуе ад сьмерці. |
3 |
Не дапусьціць Гасподзь, каб галадала душа праведнага, а зьдзірства бязбожных адкіне. |
4 |
Лянівая рука робіць бедным, а рука руплівая ўзбагачае. |
5 |
Хто зьбірае летам — сын разумны, а хто сьпіць у жніво — сын шалапутны. |
6 |
Дабраславеньні — на галаву праведнага, а вусны бязбожным затуліць насільле. |
7 |
Памяць пра праведнага дабраславёная будзе, а імя бязбожных спаганьбіцца. |
8 |
Мудры сэрцам прымае запаведзі, а бязглузды вуснамі спатыкнецца. |
9 |
Хто ходзіць у беззаганнасьці, той ходзіць бясьпечна; а хто скрыўляе шляхі свае, той будзе выкрыты. |
10 |
Хто міргае вачыма, той чыніць прыкрасьць, а бязглузды вуснамі спатыкнецца. |
11 |
Вусны праведніка — крыніца жыцьця, а вусны бязбожным затуліць насільле. |
12 |
Нянавісьць будзіць разлад, любоў акупае ўсе грахі. |
13 |
На вуснах у разумнага мудрасьць, а на целе ў дурнога — дубец. |
14 |
Мудрыя зьберагаюць веды, а вусны немысьля — блізкая пагібель. |
15 |
Маёмасьць багатага — моцны горад яго, бяда бедным — іхняе ўбоства. |
16 |
Праца праведнага — на жыцьцё, прыбытак бязбожнага — на грэх. |
17 |
Хто захоўвае настаўленьне, той на дарозе да жыцьця; а хто пагарджае засьцярогай — блукае. |
18 |
Хто хавае нянавісьць, у таго вусны ілжывыя; і хто пашырае паклёпы — неразумны. |
19 |
Пры шматслоўі ня ўнікнуць грэху, а хто стрымлівае вусны свае — разумны. |
20 |
Чыстае срэбра — язык праведнага, а сэрца бязбожных — нікчэма. |
21 |
Вусны праведнага пасьвяць многіх, а неразумныя мруць ад нястачы глузду. |
22 |
Дабраславеньне Гасподняе — яно ўзбагачае і смутку з сабой ня прыносіць. |
23 |
Радуе немысьля — учынак ганебны, а чалавека разумнага — мудрасьць. |
24 |
Чаго баіцца бязбожнік, тое спасьцігне яго, а жаданьне праведнікаў збудзецца. |
25 |
Як падымецца бура, так і няма бязбожнага; а ў праведніка — аснова вечная. |
26 |
Што воцат зубам і дым вачам, тое гультай тым, хто пасылае яго. |
27 |
Страх Гасподні дадае дзён, а гады бязбожных скароцяцца. |
28 |
Спадзяваньне праведнікам — радасьць, а надзея бязбожных загіне. |
29 |
Шлях Гасподні — цьвярдыня нявінным і пагібель бязбожным. |
30 |
Праведнік вавек не пахісьнецца, а бязбожныя не пажывуць на зямлі. |
31 |
З вуснаў праведніка крынічыць мудрасьць, а язык шкодлівы будзе вырваны. |
32 |
Вусны праведніка любяць богаспадобнае, а вусны бязбожных — разбэшчанае. .
|
Belarusian Bible 2003 |
No info: Vasil Syargeevich Syomukha 2003 |