A A A A A
Беларуская Біблія 2003

Прытчы 10



1
Выслоўі Саламона. Сын мудры радуе бацьку, а сын бязг­лузды — засмучэньне маці ягонай.
2
Не даюць карысьці скарбы няпра­ведныя, а праўда ратуе ад сьмерці.
3
Не дапусьціць Гасподзь, каб гала­дала душа праведнага, а зьдзірства бяз­божных адкіне.
4
Лянівая рука робіць бедным, а рука руплівая ўзбагачае.
5
Хто зьбірае летам — сын разумны, а хто сьпіць у жніво — сын шалапутны.
6
Дабраславеньні — на галаву пра­веднага, а вусны бязбожным затуліць насільле.
7
Памяць пра праведнага дабраславё­ная будзе, а імя бязбожных спаганьбіцца.
8
Мудры сэрцам прымае запаведзі, а бязглузды вуснамі спатыкнецца.
9
Хто ходзіць у беззаганнасьці, той ходзіць бясьпечна; а хто скрыўляе шляхі свае, той будзе выкрыты.
10
Хто міргае вачыма, той чыніць прыкрасьць, а бязглузды вуснамі спатык­нецца.
11
Вусны праведніка — крыніца жыцьця, а вусны бязбожным затуліць насільле.
12
Нянавісьць будзіць разлад, любоў акупае ўсе грахі.
13
На вуснах у разумнага мудрасьць, а на целе ў дурнога — дубец.
14
Мудрыя зьберагаюць веды, а ву­сны немысьля — блізкая пагібель.
15
Маёмасьць багатага — моцны го­рад яго, бяда бедным — іхняе ўбоства.
16
Праца праведнага — на жыцьцё, прыбытак бязбожнага — на грэх.
17
Хто захоўвае настаўленьне, той на дарозе да жыцьця; а хто пагарджае за­сьцярогай — блукае.
18
Хто хавае нянавісьць, у таго вусны ілжывыя; і хто пашырае паклёпы — нера­зумны.
19
Пры шматслоўі ня ўнікнуць грэху, а хто стрымлівае вусны свае — разумны.
20
Чыстае срэбра — язык праведнага, а сэрца бязбожных — нікчэма.
21
Вусны праведнага пасьвяць многіх, а неразумныя мруць ад нястачы глузду.
22
Дабраславеньне Гасподняе — яно ўзбагачае і смутку з сабой ня прыносіць.
23
Радуе немысьля — учынак га­небны, а чалавека разумнага — муд­расьць.
24
Чаго баіцца бязбожнік, тое спасьцігне яго, а жаданьне праведнікаў збудзецца.
25
Як падымецца бура, так і няма бязбожнага; а ў праведніка — аснова веч­ная.
26
Што воцат зубам і дым вачам, тое гультай тым, хто пасылае яго.
27
Страх Гасподні дадае дзён, а гады бязбожных скароцяцца.
28
Спадзяваньне праведнікам — ра­дасьць, а надзея бязбожных загіне.
29
Шлях Гасподні — цьвярдыня нявінным і пагібель бязбожным.
30
Праведнік вавек не пахісьнецца, а бязбожныя не пажывуць на зямлі.
31
З вуснаў праведніка крынічыць мудрасьць, а язык шкодлівы будзе вы­рваны.
32
Вусны праведніка любяць богас­падобнае, а вусны бязбожных — разбэш­чанае. .