A A A A A
Біблія на працягу аднаго года
Красавік 19

Лука 14:25-35
25. І сабраліся шматлікія натоўпы да Яго, і, павярнуўшыся, Ён сказаў ім:
26. \Калі хто прыходзіць да Мяне і не зьненавідзіць бацьку свайго і маці, і жонку, і дзяцей, і братоў, і сёстраў, а пры тым і саму душу? сваю, той ня можа быць вучнем Маім.
27. І хто не нясе крыжа свайго і ідзе за Мною, ня можа быць вучнем Маім.
28. Бо хто з вас, хочучы пабудаваць вежу, сеўшы спачатку, не аблічыць выдаткаў, ці мае, каб дакончыць яе,
29. каб, калі закладзе падмурак і ня здолее дакончыць, усе, якія гэта бачылі, ня сталі сьмяяцца з яго,
30. кажучы: \Гэты чалавек пачаў будаваць і ня здолеў дакончыць!\
31. Або які валадар, ідучы на вайну супраць другога валадара, сеўшы спачатку, не парадзіцца, ці магчыма з дзесяцьцю тысячамі супрацьстаць таму, хто ідзе на яго з дваццацьцю тысячамі.
32. Калі ж не, дык пакуль той яшчэ далёка, ён пашле да яго пасольства прасіць міру.
33. Гэтак усякі з вас, хто не адрачэцца ад усяго, што мае, ня можа быць вучнем Маім.
34. Соль добрая; калі ж соль згубіць сілу, чым прыправіць яе?
35. Ані ў зямлю, ані ў гной яна не надаецца, вон выкідаюць яе. Хто мае вушы чуць, няхай чуе».