A A A A A
Біблія на працягу аднаго года
Красавік 18

Лука 14:1-24
1. І сталася прыйсьці Яму ў суботу ў дом аднаго з начальнікаў фарысэйскіх зьесьці хлеба, і яны сачылі за Ім.
2. І вось, быў перад Ім нейкі апухлы чалавек.
3. І, адказваючы, сказаў Ісус законьнікам і фарысэям, кажучы: «Ці належыцца аздараўляць у суботу?\
4. Яны ж маўчалі. І, дакрануўшыся, Ён аздаравіў яго і адпусьціў.
5. І, адказваючы ім, сказаў: «Калі ў каго з вас асёл ці вол упадзе ў калодзеж, ці не адразу выцягне яго ў дзень суботні?\
6. І не маглі яны з Ім пра гэта спрачацца.
7. І сказаў тым, якія былі запрошаныя, прыповесьць, угледзеўшы, як яны выбіралі першыя месцы, і кажучы ім:
8. \Калі запросіць цябе нехта на вясельле, не ўзьлягай на першае месца, каб не было каго паважнейшага за цябе паміж запрошаных ім.
9. І той, які запрасіў цябе і яго, падыйшоўшы, скажа табе: \Дай яму месца\, і тады ты з сорамам павінен будзеш сесьці на апошняе месца.
10. Але, калі будзеш запрошаны, прыйшоўшы, узьлягай на апошняе месца, каб той, які запрасіў цябе, калі падыйдзе, сказаў табе: \Сябра, перасядзь вышэй». Тады будзе табе слава перад тымі, што ўзьлягаюць разам з табою.
11. Бо ўсякі, хто сябе ўзвышае, будзе паніжаны, а хто сябе паніжае, будзе ўзвышаны».
12. Сказаў жа і таму, які запрасіў Яго: «Калі ладзіш бяседу ці вячэру, ня кліч сяброў тваіх, ані братоў тваіх, ані сваякоў тваіх, ані суседзяў багатых, каб і яны цябе не запрасілі, і ты атрымаў бы нагароду.
13. Але калі ты ладзіш пачастунак, запрашай убогіх, калекаў, кульгавых, сьляпых.
14. І шчасьлівы ты будзеш, што яны ня змогуць адгадзіцца табе, бо адгодзіцца табе ва ўваскрасеньне праведных».
15. Пачуўшы гэта, нехта з тых, якія ўзьлягалі, сказаў Яму: \Шчасьлівы, хто будзе есьці хлеб у Валадарстве Божым».
16. Ён жа сказаў яму: «Нейкі чалавек справіў вялікую вячэру, і паклікаў многіх,
17. і ў гадзіну вячэры паслаў слугу свайго сказаць запрошаным: \Прыходзьце, бо ўжо ўсё падрыхтавана».
18. І пачалі ўсе па чарзе выбачацца. Першы сказаў яму: \Я купіў зямлю, і мне трэба пайсьці і паглядзець яе; прашу цябе, выбач мне».
19. І другі сказаў: \Я купіў пяць параў валоў і іду выспрабаваць іх; прашу цябе, выбач мне».
20. І другі сказаў: \Я ажаніўся і дзеля гэтага не магу прыйсьці».
21. І, вярнуўшыся, слуга той паведаміў гэтае пану свайму. Тады, загневаўшыся, гаспадар дому сказаў слузе свайму: \Ідзі хутчэй па вуліцах і завулках гораду і прывядзі сюды і ўбогіх, і калекаў, і кульгавых, і сьляпых».
22. І сказаў слуга: \Пане! Сталася, як ты сказаў, і яшчэ ёсьць месцы».
23. І сказаў пан слузе: \Ідзі на дарогі і да платоў і змушай прыйсьці, каб напоўніўся дом мой,
24. бо кажу вам, што ніхто з тых мужоў, што былі запрошаныя, не пакаштуе маёй вячэры».