Біблія на працягу аднаго года Ліпеня 29
Неямія 10:1-39 |
1. Прыклалі пячаткі: Нээмія — Тыршата, сын Гахаліі, і Сэдэкія |
2. Сэрая, Азарыя, Ерамія, |
3. Пашхур, Амарыя, Малхія, |
4. Хатуш, Шэванія, Малух, |
5. Харым, Мэрэмот, Авадыя, |
6. Данііл, Гінэтон, Варух, |
7. Мэшулам, Авія, Міямін, |
8. Маазія, Вілгай, Шэмая: гэта сьвятары. |
9. Лявіты: Ісус, сын Азаніі, Бінуй, з сыноў Хэнадада, Кадмііл, |
10. і браты іхнія: Шэванія, Гадыя, Кліта, Фэлая, Ханан, |
11. Міха, Рэхоў, Хашавія, |
12. Закхур, Шэрэвія, Шэванія, |
13. Гадыя, Ваній, Вэнінуй. |
14. Узначальцы народу: Парош, Пахат-Мааў, Элам, Зату, Ванія, |
15. Вуній, Азгад, Бэвай, |
16. Аданія, Бігвай, Адын, |
17. Атэр, Эзэкія, Азур, |
18. Гадыя, Хашум, Бэцай, |
19. Харыф, Анатот, Нэвай, |
20. Магпіяш, Мэшулам, Хэзір, |
21. Мэшэзавэл, Садок, Ядуй, |
22. Фэлатыя, Ханан, Анаія, |
23. Асія, Хананія, Хашуў, |
24. Лахэш, Пілха, Шавэк, |
25. Рэхум, Хашаўна, Маасэя, |
26. Ахія, Ханан, Анан, |
27. Малух, Харым, Ваана. |
28. І іншы люд, сьвятары, лявіты, брамнікі, сьпевакі, нэтынэі і ўсе, што аддзяліліся ад іншаземных народаў да закона Божага, жонкі іхнія, сыны іхнія і дочкі іхнія, усе, што маглі разумець, |
29. прысталі да братоў сваіх, да самых ганаровых зь іх, і ўступілі ў абавязанасьць з прысягаю і праклёнам — рабіць паводле закона Божага, які дадзены рукою Майсея, раба Божага, і захоўваць і выконваць усе запаведзі Госпада Бога нашага і пастановы Яго і прадпісаньні Ягоныя, |
30. і не аддаваць дочак сваіх іншаземным народам, і іх дочак ня браць за сыноў сваіх; |
31. і калі іншаземныя народы будуць прывозіць тавары і ўсё прадажнае ў суботу, ня браць у іх у суботу і ў сьвяты дзень, і ў сёмы год пакідаць пазыкі ўсялякага роду. |
32. І паставілі мы сабе ў закон — даваць ад сябе па траціне сікля ў год на патрэбы дома Бога нашага: |
33. на хлябы пакладныя на заўсёднае хлебнае прынашэньне і на заўсёднае цэласпаленьне, на суботы, на новыя месяцы, на сьвяты, на сьвятыя рэчы і на ахвяры за грэх дзеля ачышчэньня Ізраіля, і на ўсё, што робіцца ў доме Бога нашага. |
34. І кінулі мы жэрабі пра дастаўку дроў, сьвятары, лявіты і люд, калі якому пакаленьню нашаму у назначаны час, год у год, прывозіць іх да дома Бога нашага, каб яны гарэлі на ахвярніку Госпада Бога нашага паводле напісанага ў законе. |
35. І абавязаліся мы кожны год прыносіць у дом Гасподні пачаткі зь зямлі нашай і пачаткі ўсякіх пладоў з усякага дрэва; |
36. таксама прыводзіць у дом Бога нашага да сьвятароў, якія служаць у доме Бога нашага, першынцаў з сыноў нашых і з быдла нашага, як напісана ў законе, і першароднае ад буйнога і дробнага быдла нашага. |
37. І пачаткі з молатага хлеба нашага і прынашэньняў нашых, і пладоў з усякага дрэва, віна і алею мы будзем дастаўляць сьвятарам у кладоўкі пры доме Бога нашага і дзесяціну зь зямлі нашай лявітам. Яны, лявіты, будуць браць дзесяціну ва ўсіх гарадах, дзе ў нас земляробства. |
38. Пры лявітах, калі яны будуць браць лявіцкую дзесяціну, будзе прысутны сьвятар, сын Аарона, каб лявіты дзесяціну з сваіх дзесяцінаў вазілі ў дом Бога нашага ў пакоі, аддзеленыя пад кладоўкі, |
39. бо ў гэтыя пакоі як сыны Ізраілевыя, так і лявіты павінны дастаўляць прынашэньні ў дарунак: хлеб, віно і алей. Так сьвяты посуд і службіты-сьвятары і брамнікі і сьпевакі. І мы не пакінем дома Бога нашага. |
Неямія 11:1-36 |
1. І жылі начальнікі народа ў Ерусаліме, а астатнія з народу кідалі жэрабя, каб адна зь дзесяці частак іх ішла на жыхарства ў сьвяты горад Ерусалім, а дзевяць заставаліся ў іншых гарадах. |
2. І дабраславіў народ усіх, якія з добрай волі згадзіліся жыць у Ерусаліме. |
3. Вось узначальцы краіны, якія жылі ў Ерусаліме,— а ў гарадах Юдэі жылі, кожны ў сваім валоданьні, па гарадах сваіх: Ізраільцяне, сьвятары, лявіты і нэтынэі і сыны рабоў Саламонавых; |
4. у Ерусаліме жылі з сыноў Юды і з сыноў Веньяміна. З сыноў Юды: Атая, сын Узіі, сын Захарыя, сын Амарыі, сын Сафатыі, сын Малелеіла, з сыноў Фарэса, |
5. і Маасэя, сын Варуха, сын Калхазэя, сын Хазаі, сын Адаі, сын Ёярыва, сын Захарыя, сын Шылонія. |
6. Усіх сыноў Фарэса, якія жылі ў Ерусаліме, чатырыста шэсьцьдзесят восем, людзі выдатныя. |
7. І вось сыны Веньяміна: Салу, сын Мэшулама, сын Ёэда, сын Фэдаі, сын Калаі, сын Маасэі, сын Ітыіла, сын Ісаі, |
8. і за ім Габай, Салай — дзевяцьсот дваццаць восем. |
9. Ёіль, сын Зіхры, быў начальнікам над імі, а Юда, сын Сэнуі, быў другі над горадам. |
10. Са сьвятароў: Едая, сын Ёярыва, Яхін. |
11. Сэрая, сын Хэлкіі, сын Мэшулама, сын Садока, сын Мэраёта, сын Ахітува, начальнік у доме Божым, |
12. і браты іхнія, якія правілі службу ў доме Божым — васемсот дваццаць два; і Адая, сын Ерахама, сына Фэлаліі, сын Амцыя, сын Захарыя, сын Пашхура, сын Малхіі |
13. і браты ягноныя, узначальцы пакаленьняў — дзьвесьце сорак два; і Амашсай, сын Азарыіла, сын Ахзая, сын Мэшылэмота, сын Імэра, |
14. і браты ягоныя, людзі выдатныя — сто дваццаць восем. Начальнікам над імі быў Заўдыіл, сын Гагэдаліма. |
15. А зь лявітаў: Шэмая, сын Хашува, сын Азрыкама, сын Хашавіі, сын Вунія, |
16. і Шаўтая, і Ёзавад з узначальцаў лявітаў па зьнешніх справах дома Божага, |
17. і Матфанія, сын Міхі, сын Заўдыя, сын Асафа, галоўны пачынальнік славаслоўя пры малітве, і Бакбукія, другі пасьля яго з братоў ягоных, і Аўда, сын Шамуя, сын Галала, сын Ідытуна. |
18. Усіх лявітаў у сьвятым горадзе дзьвесьце восемдзесят чатыры. |
19. А брамнікі: Акуў, Талмон і браты іхнія, якія трымалі варту каля брамаў — сто семдзесят два. |
20. Астатнія Ізраільцяне, сьвятары, лявіты жылі ва ўсіх гарадах Юдэі, кожны ў сваім удзеле. |
21. А нэтынэі жылі ў Афэле; над нэтынэямі Цыха і Гішфа. |
22. Начальнікам над лявітамі ў Ерусаліме быў Узій, сын Ванія, сын Хашавіі, сын Матаніі, сын Міхі, з сыноў Асафавых, якія былі сьпевакамі пры служэньні ў доме Божым, |
23. бо ад цара быў пра іх адмысловы загад, і назначана было на кожны дзень сьпевакам пэўнае ўтрыманьне. |
24. І Пэтахія, сын Мэшэзавэла, з сыноў Зары, сына Юды, быў давераны ад цара па ўсякіх справах, якія датычыліся народу. |
25. З тых, што жылі ў вёсках, на палях сваіх, сыны Юды жылі ў Кірыят-Арбе і залежных ад яе гарадах, у Дывоне і залежных ад яго гарадах, у Екаўцэіле і сёлах яго, |
26. у Ешуе, у Маладзе і ў Бэт-Палеце, |
27. у Хацар-Шуале, у Вірсавіі і залежных ад яе гарадах, |
28. у Сэкелазе, у Мэхоне і залежных ад яе гарадах, |
29. у Эн-Рымоне, у Цоры і ў Ярмуце, |
30. у Занаасе, Адаламе і вёсках іх, у Лахісе і на палях яго, у Азэцы і залежных ад яе гарадах. Яны разьмясьціліся ад Вірсавіі і да даліны Эномавай. |
31. Сыны Веньямінавыя, пачынаючы ад Гевы, у Міхмасе, Гае, у Вэтылі і залежных ад яго гарадах, |
32. у Анатоце, Нове, Ананіі, |
33. Гацоры, Раме, Гітаіме, |
34. Хадыдзе, Цэваіме, Нэвалаце, |
35. Лодзе, Она, у даліне Харашыме. |
36. І лявіты мелі жытло сваё ў дзялянках Юды і Веньяміна. |
Псалмы 88:19-29 |
19. Ад Госпада — шчыт наш, і ад Сьвятога Ізраілевага цар наш. |
20. Калісьці казаў Ты ва ўяве сьвятому Твайму і сказаў: "Я дапамог мужнаму, узьнёс абранца з народу. |
21. Я здабыў Давіда, раба Майго, сьвятым алеем Маім памазаў яго. |
22. Рука Мая будзе зь ім, і мышца Мая ўмацуе яго. |
23. Вораг не пераможа яго, і сын беззаконьня ня ўцісьне яго. |
24. Скрышу перад ім ворагаў ягоных, і паб’ю ненавісьнікаў ягоных, |
25. і праўда Мая і ласка Мая зь ім, і Маім імем узвысіцца рог ягоны, |
26. і пакладу на мора руку ягоную, і на рэкі — правіцу ягоную |
27. Ён будзе клікаць мяне: Ты Бацька мой, Бог мой і цьвярдыня ратунку майго.. |
28. І Я зраблю яго першынцам, вышэйшым за цароў зямных, |
29. навек захаваю яму ласку Маю, і запавет Мой зь ім будзе правільны. |
Прытчы 22:1-2 |
1. Добрае імя лепшае за вялікае багацьце, і добрая слава лепшая за срэбра і золата. |
2. Багаты і бедны сустракаюцца адзін з адным; таго і другога стварыў Гасподзь. |
Деяния 28:1-31 |
1. А калі ўратаваліся, тыя, што былі з Паўлам, даведаліся, што востраў называецца Меліт. |
2. Іншапляменцы прынялі нас вельмі чалавекалюбна: бо яны, з прычыны дажджу і холаду, расклалі вогнішча і прынялі ўсіх нас. |
3. Калі ж Павал набраў многа хмызу і клаў на вагонь, выскачыла ад жару зьмяюка і павісла на руцэ ў яго. |
4. Іншапляменцы, калі ўбачылі павіслую на руцэ ў яго зьмяю, казалі адзін аднаму: праўда, чалавек гэты — забойца, калі яму, уратаванаму ў моры, суд Божы не пакідае жыцьця. |
5. Але ён, абтросшы зьмяю ў вагонь, не зазнаў аніякае шкоды. |
6. Яны чакалі былі, што ён пухнуць пачне, альбо што раптам упадзе мёртвы; але, чакаючы доўга і ўбачыўшы, што ня сталася зь ім ніякай бяды, думку зьмянілі і казалі, што ён — Бог. |
7. Навакол той мясьціны былі валоданьні першага чалавека вострава, называнага Публіем; ён прыняў нас і тры дні гасьцінна частаваў. |
8. Публіеў бацька ляжаў, пакутуючы ад гарачкі і ад болю ў жываце: Павал увайшоў да яго, памаліўся і, усклаўшы на яго рукі свае, ацаліў яго. |
9. Пасьля гэтай падзеі і астатнія на востраве, хто быў хворы, прыходзілі і былі вылечаны. |
10. І рабілі нам шмат гонару, і на дарогу далі ўсё патрэбнае. |
11. Праз тры месяцы мы адплылі на Александрыйскім караблі, пад знакам Дыяскураў, які зімаваў на тым востраве, |
12. і, прыплыўшы ў Сыракузы, пабылі там тры дні; |
13. адтуль адплыўшы, прыбылі ў Рыгію; а празь дзень, як павеяў паўднёвы вецер, прыбылі на другі дзень у Путэол, |
14. дзе знайшлі братоў і былі ўпрошаныя пабыць у іх сем дзён, і потым паплылі мы ў Рым. |
15. Тамтэйшыя браты, дачуўшыся пра нас, выйшлі нам насустрач да Апіевай плошчы і трох гасьцініц; убачыўшы іх, Павал падзякаваў Богу і падбадзёрыўся духам. |
16. А як прыйшлі мы ў Рым, дык сотнік перадаў вязьняў ваеначальніку, а Паўлу дазволена жыць адасоблена з воінам, які вартаваў яго. |
17. Праз тры дні Павал склікаў самых знакамітых Юдэяў і, калі яны сышліся, прамовіў да іх; мужы братове! не зрабіўшы нічога супраць народу ці бацькоўскіх звычаяў, я ў кайданах зь Ерусаліма перададзены ў рукі Рымлянам; |
18. яны, судзіўшы мяне, хацелі даць волю, бо няма ўва мне ніякай віны, вартае сьмерці; |
19. але як што Юдэі не паразумеліся, дык я мусіў патрабаваць суду ў кесара, зрэшты, ня дзеля таго, каб зьвінаваціць у чым-небудзь народ мой; |
20. з гэтай прычыны я і склікаў вас, каб пабачыцца і пагутарыць з вамі, бо за надзею Ізраілеву абложаны я гэтымі кайданамі. |
21. А яны сказалі яму: мы ні пісьмаў ня мелі пра цябе зь Юдэі, ні з вандроўных братоў ніхто не паведаміў пра цябе і не сказаў нічога благога. |
22. Зрэшты, нам пажадана пачуць ад цябе, як ты думаеш; бо вядома нам, што пра гэта вучэньне ўсюды спрачаюцца. |
23. І прызначыўшы дзень яму, вельмі многія прыйшлі да яго ў гасьцініцу; і ён з раніцы да вечара выкладаў ім вучэньне пра Царства Божае і пераконваў іх за Ісуса, прыводзячы сьведчаньні з закону Майсеевага і прарокаў. |
24. І адны пераконваліся ад словаў ягоных, а другія ня верылі. |
25. Ня маючы згоды паміж сабою, яны адыходзілі, калі Павал сказаў ім наступныя словы: добра Дух Сьвяты сказаў бацькам нашым праз прарока Ісаю: |
26. "ідзі да народу гэтага і скажы: слыхам пачуеце, і не ўразумееце; і вачыма глядзецьмеце, і ня ўбачыце; |
27. агрубела бо сэрца ў людзей гэтых, і цяжка чуюць вушыма, і зьмежылі вочы свае, хай ня ўгледзяць вачыма, і не пачуюць вушыма, і сэрцам не ўразумеюць, і не навернуцца, каб Я ацаліў іх". |
28. Дык вось, хай вам будзе вядома, што збавеньне Божае паслана язычнікам: яны і пачуюць. |
29. Калі ён сказаў гэта, Юдэі пайшлі, многа спрачаючыся паміж сабою. |
30. І жыў Павал цэлыя два гады на сваім утрыманьні і прымаў усіх, хто прыходзіў да яго, |
31. прапаведуючы Царства Божае і вучачы пра Госпада Ісуса Хрыста з усякай адвагаю без забароны. |
|