Біблія на працягу аднаго года Чэрвень 22
1 Хронікі 7:1-40 |
1. Сыны Ісахара: Тола, Фуа, Яшуў і Шымрон, чацьвёра. |
2. Сыны Толы: Узій, Рэфая, Ерыіл, Яхмай, Іўсам і Самуіл, галоўныя ў пакаленьнях Толы, людзі ваяўнічыя ў сваіх пакаленьнях; лік іх у дні Давіда быў дваццаць дзьве тысячы і шасьцьсот. |
3. Сын Узія: Ізрахія; а сыны Ізрахіі: Міхаіл, Авадыя, Ёіль і Ішыя, пяцёра. Усе яны галоўныя. |
4. У іх па родах іхніх, па пакаленьнях іхніх, было гатовага да бітвы войска трыццаць шэсьць тысяч, бо у іх было шмат жонак і сыноў. |
5. А братоў іх, ва ўсіх пакаленьнях Ісахаравых, людзей ваяўнічых, было восемдзесят сем тысяч, унесеных у радаводныя запісы. |
6. У Веньяміна: Бэла, Бэхер і Ед'яіл, трое. |
7. Сыны Бэлы: Эцбон, Узій, Узііл, Ерымот і Іры, пяцёра, узначальцы пакаленьняў, людзі ваяўнічыя. У радаводных сьпісах запісана іх дваццаць дзьве тысячы трыццаць чатыры. |
8. Сыноў Бэхера: Земіра, Ёаш, Эльезэр, Элёенай, Амры, Ірэмот, Авія, Анатот і Алэмэт: усе гэтыя сыны Бэхера. |
9. У радаводных сьпісах запісана іх па родах іхніх, па ўзначальніках пакаленьняў, людзей ваяўнічых — дваццаць тысяч і дзьвесьце. |
10. Сын Ед'яіла: Білган. Сыны Білгана: Еўс, Веньямін, Эгут, Хэнаана, Зэтан, Тарсіс і Ахішахар. |
11. Усе гэтыя сыны Ед'яіла былі ўзначальцы пакаленьняў, людзі ваяўнічыя; сямнаццаць тысяч і дзьвесьце было тых, што выходзілі на вайну. |
12. І Шупім і Хунім, сыны Іра; Хушым, сын Ахера; |
13. Сыны Нэфталіма: Яхцэіл, Гуні, Ецэр і Шылем, дзеці Валы. |
14. Сыны Манасіі: Асрыіл, якога нарадзіла наложніца яго Арамэянка; яна ж нарадзіла Махіра, бацьку Галаадавага. |
15. Махір узяў за жонку сястру Хупіма і Шупіма,— імя сястры іхняй Мааха; імя другога Салпаад. У Салпаада былі толькі дочкі. |
16. Мааха, жонка Махірава, нарадзіла сына і дала яму імя Керэш, а імя брату ягонаму Шэрэш. Сыны ягоныя: Улам і Рэкем. |
17. Сын Улама: Бэдан. Вось сыны Галаада сына Махіра, сына Манасінага. |
18. Сястра ягоная Малэхет нарадзіла Ішгода, Авіязэра і Махлу. |
19. Сыны Шэміды былі: Ахіян, Шэхем, Лікхі і Аніям. |
20. Сыны Яфрэма: Шутэлах, Бэрэд, сын ягоны, і Тахат, сын ягоны, і Элеада, сын ягоны, і Тахат, сын ягоны, |
21. і Завад, сын ягоны, і Шутэлах, сын ягоны, і Эзэр і Элеад. І забілі іх жыхары Гэта, ураджэнцы той зямлі, за тое, што яны пайшлі захапіць статкі іхнія. |
22. І плакаў па іх Яфрэм, бацька іхні, шмат дзён, і прыходзілі браты ягоныя суцяшаць яго. |
23. Потым ён увайшоў да жонкі сваёй, і яна зачала і нарадзіла сына, і ён даў яму імя: Бэрыя, бо няшчасьце спасьцігла дом ягоны. |
24. І дачка ў яго была Шэера. Яна пабудавала Бэт-Арон ніжні і верхні, і Узэн-Шэеру. |
25. І Рэфай, сын ягоны, і Рэшэф, і Тэлах, сын ягоны, і Тахан, сын ягоны. |
26. Лаэдан, сын ягоны, Аміюд, сын ягоны, Элішама, сын ягоны. |
27. Нон, сын ягоны, Ісус, сын ягоны. |
28. Валоданьні іхнія і месцы жыхарства іх: Вэтыль і залежныя ад яго гарады на ўсход Нааран, на захад Гэзэр і залежныя ад яго гарады; Сіхэм і залежныя ад яго гарады да Газы і залежных ад яе гарадоў. |
29. А з боку сыноў Манасііных: Бэт-Сан і залежныя ад яго гарады, Таанах і залежныя ад яго гарады, Мэгідо і залежныя ад яго гарады, Дор і залежныя ад яго гарады. У іх жылі сыны Язэпа, сына Ізраілевага. |
30. Сыны Асіра: Імна, Ішва, Ішві і Бэрыя, і сястра іхняя Сэрах. |
31. Сыны Бэрыі: Хэвэр і Малхііл. Ён бацька Бірзаіта. |
32. Хэвэр спарадзіў Яфлэта, Шомэра і Хатама, і Шую, сястру іхнюю. |
33. Сыны Яфлэта: Пасах, Бімгал і Ашват. Вось сыны Яфлэта. |
34. Сыны Шэмэра: Ахі, Рохга, Іхуба і Арам. |
35. Сыны Гэлэма, брата ягонага: Цофах, Імна, Шэлэш і Амал. |
36. Сыны Цофаха: Суах, Харнэфер, Шуал, Бэры, Імра. |
37. Бэцэр, Год, Шама, Шылша, Ітран і Бэера. |
38. Сыны Етэра: Ефуні, Фіспа і Ара. |
39. Сыны Улы: Арах, Ханііл і Рыцыя. |
40. Усе гэтыя сыны Асіра, узначальцы пакаленьняў, людзі адборныя, ваяўнічыя, галоўныя начальнікі. Запісана ў іх у радаводных сьпісах у войску, для вайны, па ліку дваццаць шэсьць тысяч чалавек. |
1 Хронікі 8:1-40 |
1. Веньямін спарадзіў Бэлу, першынца свайго, другога Ашбэла, трэцяга Ахрая, |
2. чацьвёртага Ноху і пятага Рафу. |
3. Сыны Бэлы былі: Адар, Гэра, Авіюд. |
4. Авішуа, Наам, Ахоах. |
5. Гэра, Шэфуфан і Хурам. |
6. І вось сыны Эгуда, якія былі ўзначальцамі родаў, што жылі ў Гэве і былі пераселеныя ў Манахат: |
7. Нааман, Ахія і Гэра, які перасяліў іх; ён спарадзіў Узу і Ахіхуда. |
8. Шэгараім спарадзіў дзяцей у зямлі Маавіцкай пасьля таго, як адпусьціў ад сябе Хушыму і Баару, жонак сваіх. |
9. І спарадзіў ён ад Хадэшы, жонкі сваёй, Ёвава, Цывію, Мэшу, Малхама. |
10. Еўца, Шахію і Мірму: вось сыны яго, узначальцы пакаленьняў. |
11. Ад Хушымы спарадзіў ён Авітува і Элпаала. |
12. Сыны Элпаала: Эвэр, Мішам і Шэмэр, які пабудаваў Она і Лод і залежныя ад яго гарады,— |
13. і Бэрыя і Шэма. Яны былі ўзначальнікі пакаленьняў жыхароў Аялона. Яны выгналі жыхароў Гэта. |
14. Ахіё, Шашак, Ірэмот. |
15. Зэвадыя, Арад, Эдэр, |
16. Міхаіл, Ішфа і Ёха — сыны Бэрыі. |
17. Зэвадыя, Мэшулам, Хізкій, Хэвэр, |
18. Ішмэрай, Ізлія і Ёваў — сыны Элпаала. |
19. Якім, Зіхрый, Заўдый, |
20. Эльенай, Цылтай, Элііл, |
21. Адая, Бэрая і Шымрат,— сыны Шымэя. |
22. Ішпан, Эвэр, Элііл, |
23. Аўдон, Зіхрый, Ханан, |
24. Хананія, Элам, Антотыя, |
25. Іфдыя і Фэнуіл — сыны Шашака. |
26. Шамшэрай, Шэхарыя, Аталія, |
27. Яарэшыя, Элія і Зіхрый, сыны Ерахама. |
28. Гэта ўзначальцы пакаленьняў, у родах сваіх галоўныя. Яны жылі ў Ерусаліме. |
29. У Гаваоне жылі: Еіл, бацька Гааваніцянін,— імя жонкі ягонай Мааха,— |
30. і сын ягоны, першынец Аўдон, за ім Цур, Кіс, Ваал, Надаў, |
31. Гэдор, Ахіё, Зэхэр і Міклот. |
32. Міклот спарадзіў Шымэя. І яны каля братоў сваіх жылі ў Ерусаліме, разам з братамі сваімі. |
33. Нэр спарадзіў Кіса; Кіс спарадзіў Саўла; Саўл спарадзіў Ёнатана, Мэлхісуя, Авінадава і Эшбаала. |
34. Сын Ёнатана Мэрыбаал; Мэрыбаал спарадзіў Міху. |
35. Сыны Міхі: Пітон, Мэлэг, Таарэя і Ахаз. |
36. Ахаз спарадзіў Ёяду; Ёяда спарадзіў Алэмэта, Азмавэта і Замврыя; Замврый спарадзіў Моцу; |
37. Моца спарадзіў Бінэю. Рэфаія, сын ягоны; Элеаса, сын ягоны; Ацэл, сын ягоны. |
38. У Ацэла шэсьць сыноў, і вось імёны іх: Азрыкам, Бохру, Ісмаіл, Шэарыя, Авадыя і Ханан; усе яны сыны Ацэла. |
39. Сыны Эшэка, брата ягонага: Улам, першынец ягоны, другі Еўш, трэці Эліфэлэт. |
40. Сыны Улама былі людзі ваяўнічыя, стралялі з лука, мелі многа сыноў і ўнукаў: сто пяцьдзесят. Усе яны ад сыноў Веньяміна. |
Псалмы 76:4-9 |
4. Пра Бога згадваю, і дрыжу; разважаю, і зьнемагае мой дух. |
5. Ты не даеш мне вачэй маіх зьмежыць; я ашаломлены, і не магу гаварыць. |
6. Разважаю пра даўнія дні, пра гады пракаветныя; |
7. узгадваю песьні мае начныя, гутару з сэрцам маім, і выпрабоўвае дух мой: |
8. няўжо назаўсёды адкінуў, Гасподзь, і ня будзе больш дабраволіць? |
9. няўжо назаўсёды міласьць Яго перастала быць, і спынілася слова Ягонае з роду ў род? |
Прытчы 19:13-14 |
13. Неразумны сын — пагібель бацьку ягонаму, а сварлівая жонка — сцёкавая рына. |
14. Дом і маёмасьць — спадчына ад бацькоў, а разумная жонка — ад Госпада. |
Деяния 5:22-42 |
22. Але служкі, калі прыйшлі, не знайшлі іх у цямніцы і вярнуўшыся данесьлі, |
23. кажучы: цямніцу мы знайшлі замкнутую з усёй перасьцярогаю і вартаю, якая стаяла каля дзьвярэй; але, калі адчынілі, не знайшлі ў ёй нікога. |
24. Калі пачулі гэтыя словы першасьвятар, начальнік варты і астатнія першасьвятары, не разумелі, што б гэта азначала. |
25. А нехта прыйшоў і данёс ім, кажучы: вось, мужы, якіх вы ўвязьнілі ў цямніцу, стаяць у царкве і вучаць людзей. |
26. Тады начальнік варты пайшоў са служкамі і прывёў іх бяз прымусу, бо баяліся людзей, каб не пабілі іх камянямі; |
27. а прывёўшы іх, паставілі ў сынедрыёне; і спытаўся ў іх першасьвятар, кажучы: |
28. ці не забаранілі мы вам строга вучыць у імя гэтае? І вось вы напоўнілі Ерусалім вучэньнем вашым, і хочаце навесьці на нас кроў Таго Чалавека. |
29. А Пётр і апосталы ў адказ сказалі: трэба слухацца болей Бога, чым людзей; |
30. Бог бацькоў нашых уваскрэсіў Ісуса, Якога вы забілі, павесіўшы на дрэве. |
31. Яго Бог узвысіў правіцаю Сваёю ў Пачынальніка і Збаўцу, каб даць Ізраілю пакаяньне і дараваньне грахоў; |
32. Сьведкі Яму ў гэтым мы і Дух Сьвяты, Якога Бог даў тым, хто паслухмяны Яму. |
33. Чуючы гэта, яны расьпіраліся ад гневу і намышлялі забіць іх. |
34. Устаўшы ў сынедрыёне, адзін фарысэй, якога звалі Гамалііл, законатлумач, паважаны ўсім народам, загадаў вывесьці апосталаў на кароткі час, |
35. а ім сказаў: мужы Ізраільскія! падумайце самі сабе пра людзей гэтых, што вам зь імі рабіць. |
36. Бо незадоўга да гэтага прыйшоў Фэўда, выдаючы сябе за кагосьці вялікага, і да яго прыстала каля чатырохсот чалавек; але ён быў забіты, і ўсе, што слухаліся яго, расьсеяліся і зьніклі, |
37. пасьля яго ў час перапісу зьявіўся Юда Галілеянін і павёў за сабою даволі многа людзей; але ён загінуў, і ўсе, што слухаліся яго, рассыпаліся; |
38. і сёньня, кажу вам, адступецеся ад людзей гэтых і пакіньце іх; бо калі гэтае пачынаньне і гэтая дзея — ад людзей, дык яно разбурыцца, |
39. а калі ад Бога, дык вы ня можаце разбурыць яго; сьцеражэцеся, каб вам ня стацца і богапраціўцамі. |
40. Яны паслухаліся яго і, паклікаўшы апосталаў, білі іх і, забараніўшы ім гаварыць пра імя Ісуса, адпусьцілі іх. |
41. А яны пайшлі з сынедрыёна, радыя, што за імя Госпада Ісуса мелі гонар прыняць зьнявагу; |
42. і кожны дзень у царкве і па дамах не пераставалі вучыць і зьвеставаць пра Ісуса Хрыста. |
|