1 Хронікі 1:1-54 |
1. Адам, Сіт, Энос, |
2. Каінан, Малелэіл, Ярэд, |
3. Энох, Матусал, Ламэх, |
4. Ной, Сім, Хам і Яфэт. |
5. Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Тувал, Мэшэх і Тырас. |
6. Сыны Гамэра: Аскеназ, Рыфат і Тагарма. |
7. Сыны Явана: Эліса, Тарсіс, Кітым і Даданім. |
8. Сыны Хама: Хуш, Міцраім, Фут і Ханаан. |
9. Сыны Хуша: Сэва, Хавіла, Саўта, Раама і Саўтэха. Сыны Раамы: Шэва і Дэдан. |
10. Хуш спарадзіў таксама Німрода: гэты пачаў быць моцным на зямлі. |
11. Міцраім спарадзіў: Лудыма, Анаміма, Лэгавіма, Наўтухіма, |
12. Патрусіма, Каслухіма, ад якога пайшлі Філістымляне, і Кафтарыма. |
13. Ханаан спарадзіў Сідона, першынца свайго, Хэта, |
14. Евусэя, Амарэя, Гергесэя, |
15. Эвэя, Аркея, Сінэя, |
16. Арвадэя, Цэмарэя і Хаматэя. |
17. Сыны Сіма: Элам, Асур, Арфаксад, Луд і Арам. Сыны Арама: Уц, Хул, Гефэр і Мэшэх. |
18. Арфаксад спарадзіў Каінана, а Каінан спарадзіў Салу, а Сала спарадзіў Эвэра. |
19. У Эвэра нарадзіліся два сыны: імя аднаго Фалэк, бо ў дні ягоныя падзялілася зямля; імя брата ягонага Ёктан. |
20. Ёктан спарадзіў Алмадада, Шалэфа, Хацармавэта, Ераха, |
21. Гадарама, Узала, Дыклу, |
22. Эвала, Авімаіла, Шэву, |
23. Афіра, Хавілу і Ёвава. Усе гэтыя сыны Ёктана. |
24. А сыны Сімавыя : Арфаксад, Каінан, Сала, |
25. Эвэр, Фалэк, Рагаў, |
26. Сэруг, Нахор, Тара, |
27. Аўрам, ён жа Абрагам. |
28. Сыны Абрагама: Ісаак і Ізмаіл. |
29. Вось радавод іхні: першынец Ізмаілаў Наваёт, за ім Кедар, Адбэел, Міўсам |
30. Мішма, Дума, Маса, Хадад, Тэма, |
31. Ертур, Нафіш і Кедма. Гэта сыны Ізмаілавыя. |
32. Сыны Хэтуры, наложніцы Абрагамавай: яна нарадзіла Зімрана, Ёкшана, Мэдана, Мадыяна, Ішбака і Шуаха. Сыны Ёкшана: Шэва і Дэдан. |
33. Сыны Мадыяна: Эфа, Эфэр, Ханох, Авіда і Элдага. Усе гэтыя сыны Хэтуры. |
34. І спарадзіў Абрагам Ісаака. Сыны Ісаака: Ісаў і Ізраіль. |
35. Сыны Ісава: Эліфаз, Рагуіл, Еус, Еглом і Карэй. |
36. Сыны Эліфаза: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам, Кеназ, Амалік. |
37. Сыны Рагуіла: Нахат, Зэрах, Шама і Міза. |
38. Сыны Сэіра: Лотан, Шавал, Цывэон, Ана, Дышон, Эцэр і Дышан. |
39. Сыны Латана: Хоры і Гемам; а сястра ў Латана: Тымна. |
40. Сыны Шавала: Алэан, Манахат, Эвал, Шэфо і Онам. Сыны Цывэона: Ая і Ана. |
41. Дзеці Аны: Дышон. Сыны Дышона: Хэмдан, Эшбан, Ітран і Хэран. |
42. Сыны Эцэра: Білган, Зааван і Акан. Сыны Дышона: Уц і Аран. |
43. Гэтыя — цары, якія валадарылі ў зямлі Эдома, раней чым зацараваў цар над сынамі Ізраілевымі: Бэла, сын Вэора, і імя горада ягонага — Дынгава; |
44. і памёр Бэла, і зацараваў пасьля яго Ёван, сын Зэраха, з Васоры. |
45. І памёр Ёван, і зацараваў пасьля яго Хушам, зь зямлі Тэманіцян. |
46. І памёр Хушам, і зацараваў пасьля яго Гадад, сын Бэдадаў, які пабіў Мадыяніцян на полі Маава; імя горада ягонага Авів. |
47. І памёр Гадад, і зацараваў пасьля яго Самла, з Масрэкі. |
48. І памёр Самла, і зацараваў пасьля яго Саўл, з Рэхавота, што каля ракі. |
49. І памёр Саўл, і зацараваў пасьля яго Баал-Ханан, сын Ахбора. |
50. І памёр Баал-Ханан, і зацараваў пасьля яго Гадар; імя горада ягонага Паў; імя жонкі ягонай Мэгэтавэель, дачка Матрэда, дачка Мэзагава. |
51. І памёр Гадар. І былі старэйшыны ў Эдома: старэйшына Тымна, старэйшына Алва, старэйшына Етэт, |
52. старэйшына Алівэма, старэйшына Эла, старэйшына Пінон, |
53. старэйшына Кеназ, старэйшына Тэман, старэйшына Міўцар, |
54. старэйшына Магдыіл, старэйшына Ірам. Вось старэйшыны Ідумэйскія. |
1 Хронікі 2:1-55 |
1. Вось сыны Ізраіля: Рувім, Сымон, Левій, Юда, Ісахар, Завулон, |
2. Дан, Язэп, Веньямін, Нэфталім, Гад і Асір. |
3. Сыны Юды: Ір, Анан і Сілом, — трое нарадзіліся ў яго ад дачкі Шуевай, Хананэянкі. І быў Ір, першынец Юдаў, незаўгодны ў вачах Госпада, і Он забіў яго. |
4. І Тамар, нявестка ягоная, нарадзіла яму Фарэса і Зару. Усіх сыноў у Юды было пяцёра. |
5. Сыны Фарэса: Эсром і Хамул. |
6. Сыны Зары: Зімры, Этан, Эман, Халкол і Дара; усіх іх пяцёра. |
7. Сыны Хармі: Ахар, які навёў бяду на Ізраіля, парушыўшы заклён. |
8. Сын Этана: Азарыя. |
9. Сыны Эсрома, якія нарадзіліся ў яго: Ерахмэіл, Арам і Хэлувай. |
10. А Арам спарадзіў Амінадава; Амінадаў спарадзіў Наасона, князя сыноў Юдавых; |
11. Наасон спарадзіў Салмона, Салмон спарадзіў Ваоза; |
12. Ваоз спарадзіў Авіда, Авід спарадзіў Ясэя; |
13. Ясэй спарадзіў першынца свайго Эліява, другога — Амінадава, трэцяга — Саму, |
14. чацьвёртага — Натанаіла, пятага — Радая, |
15. шостага — Ацэма, сёмага — Давіда. |
16. Сёстры іхнія: Саруя і Авігея. Сыны Саруі: Авэса, Ёаў і Азаіл, трое. |
17. Авігея нарадзіла Амэсу; а бацька Амэсы — Етэр, Ізмаільцянін. |
18. Халеў, сын Эсрома, спарадзіў ад Азувы, жонкі, і ад Ерыоты, і вось сыны ягоныя: Ешэр, Шаваў і Ардон. |
19. І памерла Азува; і ўзяў сабе Халеў Эфрату, і яна нарадзіла яму Хура. |
20. Хур спарадзіў Урыя, Урый спарадзіў Вэсэлііла. |
21. Пасьля Эсром увайшоў да дачкі Махіра, бацькі Галаадавага, і ўзяў яе, а было яму шэсьцьдзясят гадоў, і яна нарадзіла яму Сэгува. |
22. Сэгуў спарадзіў Яіра, і было ў яго дваццаць тры гарады ў зямлі Галаадскай. |
23. Але Гесуране і Сірыйцы ўзялі ў іх селішчы Яіра, Кенат і залежныя ад яго гарады,— шэсьцьдзясят гарадоў. Усе гэтыя гарады сыноў Махіра, бацькі Галаадавага. |
24. Пасьля сьмерці Эсрома ў Халеў-Эфраце, жонка Эсромава, Авія, нарадзіла яму Ашхура, бацьку Тэкоі. |
25. Сыны Ерахмэіла, першынца Эсромавага, былі: першынец Рам, за ім Вуна, Арэн, Ацэм і Ахія. |
26. Была ў Ерахмэіла і другая жонка, імя яе Атара; яна маці Анама. |
27. Сыны Рама, першынца Ерахмэілавага, былі: Маац, Ямін і Экер. |
28. Сыны Анама былі: Шамай і Яда. Сыны Шамая: Надаў і Авішур. |
29. Імя жонкі Авішуравай Авіхаіль, і яна нарадзіла яму Ахбана і Маліда. |
30. Сыны Надава: Сэлед і Афаім. І памёр Сэлед бязьдзетны. |
31. Сын Афаіма: Ішый. Сын Ішыя: Шэшан. Сын Шэшана: Ахлай. |
32. Сыны Яды, брата Шамаевага: Етэр і Ёнатан. Етэр памёр бязьдзетным. |
33. Сыны Ёнатана: Пэлет і Заза. Гэта сыны Ерахмэіла. |
34. У Шэшана ня было сыноў, а толькі дочкі. У Шэшана быў раб, Егіпцянін, імя яго Ярха; |
35. І Шэшан аддаў дачку сваю Ярху, рабу свайму, за жонку, і яна нарадзіла яму Атая. |
36. Атай спарадзіў Натана. Натан спарадзіў Завада; |
37. Завад спарадзіў Эфлала, Эфлал спарадзіў Авіда; |
38. Авід спарадзіў Еуя, Еуй спарадзіў Азарыю; |
39. Азарыя спарадзіў Хэлеца, Хэлец спарадзіў Елеасу; |
40. Элеаса спарадзіў Сісмая, Сісмай спарадзіў Салума; |
41. Салум спарадзіў Екамію, Екамія спарадзіў Элішаму. |
42. Сыны Халева, брата Ерахмэілавага: Мэша, першынец ягоны,— ён бацька Зіфа; і сыны Марэшы, бацькі Хэўрона. |
43. Сыны Хэўрона: Карэй і Тапуах, і Рэкем і Шэма. |
44. Шэма спарадзіў Рахама, бацьку Ёркеамавага, а Рэкем спарадзіў Шамая. |
45. Сын Шамая Маон, а Маон — бацька Бэт-Цура. |
46. І Эфа, наложніца Халелава, нарадзіла Харана, Моцу і Газэза. І Харан спарадзіў Газэза. |
47. Сыны Егдая: Рэгем, Ётам, Гешан, Пэлет, Эфа і Шааф. |
48. Наложніца Халевава, Мааха, нарадзіла Шэвера і Тырхану; |
49. яна ж нарадзіла Шаафа, бацьку Мадманы, Шэву, бацьку Махэны і бацьку Гівэі. А дачка Халева — Ахса. |
50. Вось сыны Халева: сын Хур, першынец Эфраты: Шавал, бацька Кірыят-Ярыма; |
51. Салма, бацька Віфляема; Харэф, бацька Бэтгадэра. |
52. У Шавала, бацькі Кірыят-Ярыма, былі сыны: Гарое, Хацы, Галмэнюхот. |
53. Плямёны Кірыят-Ярыма: Ітрыяны, Футыяны, Шуматаны і Мідраіцяны. Ад гэтых пайшлі Царане і Эштааляне. |
54. Сыны Салмы: Віфляемляне і Нэтафацяне, вянок дома Ёававага і палавіна Энухацян — Царане, |
55. і плямёны Сафэрыйцаў, якія жылі ў Ябэцы, Тырэйцы, Шымэйцы, Сухайцы: гэта Кінэяне, якія паходзілі ад Хамата, бацькі Бэтрэхава. |
Псалмы 75:1-6 |
1. Кіроўцу хору. На струнных. Псальма Асафава. Песьня. |
2. Вядомы Бог у Юдэі; Ягонае імя вялікае ў Ізраіля. |
3. І было ў Саліме селішча Ягонае, і жыў Ён — на Сіёне. |
4. Ён там паламаў стрэлы лука, шчыт і меч і вайну. |
5. Ты слаўны, магутнейшы за дзікія горы. |
6. Моцныя сэрцам здабычаю сталі, заснулі сном сваім, і не знайшлі ўсе мужчыны сілы ў руках сваіх. |
Прытчы 19:6-7 |
6. Многія дагаджаюць заможным; і кожны — сябар чалавеку, які не шкадуе гасьцінцаў. |
7. Беднага ненавідзяць усе браты ягоныя, тым болей прыяцелі ягоныя адпадаюць ад яго; гоніцца за словам парады, а іх і на гэта няма. |
Деяния 4:1-22 |
1. Калі яны прамаўлялі да людзей, да іх падступіліся сьвятары і начальнікі варты пры храме і садукеі, |
2. угневаныя, што яны вучаць людзей і прапаведуюць у Ісусе ўваскрэсеньне зь мёртвых. |
3. і наклалі на іх рукі і аддалі іх пад варту да раніцы; бо ўжо зьвечарэла. |
4. Многія з тых, што слухалі слова, уверавалі; і было такіх людзей лікам каля пяці тысяч. |
5. На другі дзень сабраліся ў Ерусаліме начальнікі іхнія і старэйшыны і кніжнікі, |
6. і Анна першасьвятар і Каяфа і Ян і Аляксандр і іншыя з роду першасьвятарскага, |
7. і, паставіўшы іх пасярэдзіне, пыталіся: якою сілаю альбо якім імем вы зрабілі гэта? |
8. Тады Пётр, прасякнуты Духам Сьвятым, сказаў ім: начальнікі людзкія і старэйшыны Ізраільскія! |
9. калі ў нас пытаюцца сёньня адказу за дабрачынства чалавеку нядужаму, як ён здаровы стаўся, |
10. дык хай будзе вядома ўсім вам і ўсяму народу Ізраільскаму, што імем Ісуса Хрыста Назарэя, Якога вы ўкрыжавалі, Якога Бог уваскрэсіў зь мёртвых, Ім пастаўлены ён перад вамі здаровы: |
11. Ён — камень, пагарджаны вамі будаўнікамі, але ён зрабіўся галавою вугла, і няма ні ў кім іншым ратунку; |
12. бо няма другога імя пад небам, дадзенага людзям, якім належала б нам уратавацца. |
13. Убачыўшы адвагу Пятра і Яна і зьмеціўшы, што яны людзі някніжныя і простыя, яны зьдзіўляліся; тым часам пазнавалі іх, што былі яны зь Ісусам; |
14. але бачачы ацаленага чалавека, які стаяў зь імі, нічога сказаць не маглі насуперак. |
15. І, загадаўшы ім выйсьці з сынедрыёна, раіліся паміж сабою, |
16. кажучы: што нам зрабіць з гэтымі людзьмі? бо ўсім, хто жыве ў Ерусаліме, вядома, што яны ўчынілі на яве цуд, і мы ня можам аспрэчыць гэтага; |
17. але, каб больш не раскрылася гэта ў народзе, з пагрозай забаронім ім, каб не казалі пра імя гэтае нікому зь людзей. |
18. І, паклікаўшы іх, загадалі ім зусім не прапаведаваць і ня вучыць у імя Ісуса. |
19. Але Пётр і Ян сказалі ім у адказ: памяркуйце, ці справядліва перад Богам — слухацца вас болей, чым Бога? |
20. Мы ня можам не гаварыць пра тое, што бачылі і чулі. |
21. А тыя, прыстрашыўшы, адпусьцілі іх, не знайшоўшы магчымасьці пакараць іх, з прычыны людзей, бо ўсе славілі Бога за тое, што адбылося; |
22. бо больш за сорак гадоў было таму чалавеку, зь якім сталася гэтае дзіва выздараўленьня. |