A A A A A
Біблія на працягу аднаго года
Марш 5

Лічбы 7:1-89
1. Калі Майсей паставіў скінію, і памазаў яе, і асьвяціў яе і ўсе прылады яе, і ахвярнік і ўсе прылады яго, і памазаў іх і асьвяціў іх,
2. тады прыйшлі дванаццаць правадыроў Ізраілевых, галовы сямействаў іхніх, правадыры плямёнаў, якія кіравалі падлікам,
3. і паставілі прынашэньне сваё перад Госпадам, шэсьць накрытых падводаў і дванаццаць валоў, па адной падводзе ад двух правадыроў і па адным вале ад кожнага, і паставілі гэта перад скініяй.
4. І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
5. вазьмі ад іх; гэта будзе дзеля ўчыненьня працы пры скініі сходу; і аддам гэта лявітам, адпаведна з родам службы іхняй.
6. І ўзяў Майсей падводы і валоў і аддаў іх лявітам;
7. дзьве падводы і чатырох валоў аддаў сынам Гірсонавым, адпаведна з родам службы іхняй;
8. і чатыры падводы і восем валоў аддаў сынам Мэрарыным, паводле роду службы іхняй, пад наглядам Ітамара, сына Аарона, сьвятара:;
9. а сынам Каатавым ня даў, бо служба іхняя — насіць сьвятыню; на плячах павінны яны насіць.
10. І прынесьлі правадыры ахвяры асьвячэньня ў дзень памазаньня ягонага, і паставілі правадыры прынашэньне сваё перад ахвярнікам.
11. І сказаў Гасподзь Майсею: па адным правадыры ў дзень няхай прыносяць прынашэньне сваё дзеля асьвячэньня ахвярніка.
12. У першы дзень прынёс прынашэньне сваё Наасон, сын Амінадаваў, ад племя Юдавага;
13. і прынашэньне ягонае было: адна срэбраная міса, вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнаю мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
14. адно залатое кадзіла ў семдзесят сікляў, напоўненае дымленьнем,
15. адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
16. адзін казёл у ахваяру за грэх,
17. і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Наасона, сына Амінадававага.
18. На другі дзень прынёс Натанаіл, сын Цуараў, правадыр племя Ісахаравага;
19. ён прынёс ад сябе прынашэньне: адну срэбраную місу вагою ў сто трыццаць сікляў, адну срэбраную чару ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненых пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
20. адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
21. адно цяля, аднаго барана, адно ягня-адналетка, на цэласпаленьне,
22. аднаго казла ў ахвяру за грэх,
23. і ў ахвяру мірную двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Натанаіла, сына Цуаравага.
24. На трэці дзень правадыр сыноў Завулонавых Эліяў, сын Хэлонаў;
25. прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
26. адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
27. адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
28. адзін казёл у ахвяру за грэх,
29. і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Эліява, сына Хэлонавага.
30. На чацьвёрты дзень правадыр сыноў Рувімавых Эліцур, сын Шадаураў;
31. прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
32. адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
33. адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
34. адзін казёл у ахвяру за грэх,
35. і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Эліцура, сына Шадауравага.
36. На пяты дзень правадыр сыноў Сымонавых Шалумііл, сын Цурышадаеў;
37. прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
38. адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
39. адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
40. адзін казёл у ахвяру за грэх,
41. і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Шалумііла, сына Цурышадаевага.
42. На шосты дзень правадыр сыноў Гадавых Эліясаф, сын Рэгуілаў:
43. прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
44. адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
45. адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
46. адзін казёл у ахвяру за грэх,
47. і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Эліясафа, сына Рэгуілавага.
48. На сёмы дзень правадыр сыноў Яфрэмавых Элішама, сын Амуілаў;
49. прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
50. адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
51. адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
52. адзін казёл у ахвяру за грэх,
53. і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Элішамы, сына Аміудавага.
54. На восьмы дзень правадыр сыноў Манасііных Гамалііл, сын Пэдацураў;
55. прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
56. адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
57. адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
58. адзін казёл у ахвяру за грэх,
59. і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Гамалііла, сына Пэцадуравага.
60. На дзявяты дзень правадыр сыноў Веньямінавых Авідан, сын Гідэонаў;
61. прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэннным, напоўненыя пшанічнаю мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
62. адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
63. адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
64. адзін казёл у ахвяру за грэх,
65. і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Авідана, сына Гідэонавага.
66. На дзясяты дзень правадыр сыноў Данавых Ахіезэр, сын Амішадаеў;
67. прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
68. адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
69. адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
70. адзін казёл у ахвяру за грэх,
71. і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць цялят-адналетак; вось прынашэньне Ахіезэра, сына Амішадаевага.
72. На адзінаццаты дзень правадыр сыноў Асіравых Пагііл, сын Ахранаў;
73. прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
74. адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
75. адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
76. адзін казёл у ахвяру за грэх,
77. і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Пагііла, сына Ахранавага.
78. На дванаццаты дзень правадыр сыноў Нэфталімавых Ахіра, сын Энанаў;
79. прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
80. адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
81. адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
82. адзін казёл у ахвяру за грэх,
83. і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Ахіры, сына Энанавага.
84. Вось прынашэньні правадыроў Ізраілевых пры асьвячэньні ахвярніка ў дзень памазаньня яго: дванаццаць срэбраных місаў, дванаццаць срэбраных чараў, дванаццаць залатых кадзілаў;
85. па сто трыццаць сікляў срэбра ў кожнай місе і па семдзесят у кожнай чары: так, усяго срэбра ў гэтым посудзе па дзьве тысячы чатырыста сікляў, па сіклі сьвяшчэнным;
86. залатых кадзілаў, напоўненых дымленьнем, дванаццаць, у кожным кадзіле па дзесяць сікляў, па сіклі сьвяшчэнным: усяго золата ў кадзілах сто дваццаць сікляў;
87. на цэласпаленьне ўсяго дванаццаць цялят з быдла буйнога, дванаццаць бараноў, дванаццаць ягнят-адналетак і пры іх хлебнае прынашэньне, і ў ахвяру за грэх дванаццаць казлоў,
88. і ў ахвяру мірную ўсяго з буйнога быдла дваццаць чатыры цяляці, шэсьцьдзесят бараноў, шэсьцьдзесят казлоў, шэсьцьдзесят ягнят-адналетак; вось прынашэньні пры асьвячэньні ахвярніка пасьля памазаньня яго.
89. Калі Майсей уваходзіў у скінію сходу, каб гаварыць з Госпадам, чуў голас, які гаварыў яму з даха, які над каўчэгам адкрыцьця паміж двума херувімамі, і ён гаварыў яму.

Лічбы 8:1-26
1. І наказаў Гасподзь Майсею:
2. абвясьці Аарону і скажы яму: калі ты будзеш запальваць лампады, дык на пярэднім баку сьвяцільні павінны гарэць сем лампадаў.
3. Аарон так і зрабіў: на пярэднім баку сьвяцільні запаліў лампады яе, як загадаў Гасподзь Майсею.
4. І вось, як складзена сьвяцільня: чаканеная яна з золата, ад сьцябла яе і да кветак чаканеная; паводле ўзору, які паказаў Гасподзь Майсею, ён зрабіў сьвяцільню.
5. І наказаў Гасподзь Майсею:
6. вазьмі лявітаў спасярод сыноў Ізраілевых і ачысьці іх;
7. а каб ачысьціць іх, зрабі зь імі так: акрапі іх ачышчальнаю вадою, і няхай яны паголяць брытваю ўсё цела сваё і вымыюць тканіну сваю, і будуць чыстыя;
8. і няхай возьмуць цяля і хлебнае прынашэньне да яго, пшанічнае мукі, зьмяшанай з алеем, і другое цяля вазьмі ў ахвяру за грэх;
9. і прывядзі лявітаў да скініі сходу; і зьбяры ўсё супольства сыноў Ізраілевых
10. і прывядзі лявітаў іхніх да Госпада, і няхай пакладуць сыны Ізраілевыя рукі свае на лявітаў;
11. а Аарон няхай учыніць над лявітамі пасьвячэньне іх перад Госпадам ад сыноў Ізраілевых, каб чынілі яны служэньне Госпаду;
12. а лявіты няхай пакладуць рукі свае на галаву цялят, і прынясі аднаго ў ахвяру за грэх, а другога на цэласпаленьне Госпаду, дзеля ачышчэньня лявітаў;
13. і пастаў лявітаў перад Ааронам і перад сынамі ягонымі і ўчыні над імі пасьвячэньне іх Госпаду;
14. і так аддзялі лявітаў ад сыноў Ізраілевых, каб лявіты былі Мае.
15. Пасьля гэтага ўвойдуць лявіты служыць скініі сходу, калі ты ачысьціш іх і ўчыніш над імі пасьвячэньне іх; бо яны аддадзены мне з сыноў Ізраілевых:
16. замест усіх першынцаў з сыноў Ізраілевых, якія размыкаюць усякія сьцёгны, Я бяру іх Сабе;
17. бо Мае ўсе першынцы ў сыноў Ізраілевых, ад чалавека да быдла: у той дзень, калі Я пабіў усіх першынцаў у зямлі Егіпецкай, Я асьвяціў іх Сабе
18. і ўзяў лявітаў замест усіх першынцаў у сыноў Ізраілевых;
19. і аддаў лявітаў Аарону і сынам ягоным спасярод сыноў Ізраілевых, каб яны ўчынялі службы за сыноў Ізраілевых пры скініі сходу і служылі аховаю сынам Ізраілевым, каб не спасьцігла сыноў Ізраілевых кара, калі б сыны Ізраілевыя прыступілі да сьвятыні.
20. І зрабілі так Майсей і Аарон і ўсё супольства сыноў Ізраілевых зь лявітамі: як загадаў Гасподзь Майсею пра лявітаў, так і зрабілі зь імі сыны Ізраілевыя.
21. І ачысьціліся лявіты і абмылі тканіну сваю, і ўчыніў над імі Аарон прысьвячэньне іх перад Госпадам, і ачысьціў іх Аарон, каб зрабіць іх чыстымі;
22. пасьля гэтага ўвайшлі лявіты правіць службы свае ў скініі сходу перад Ааронам і перад сынамі ягонымі. Як загадаў Гасподзь Майсею пра лявітаў, так і зрабілі яны зь імі.
23. І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
24. вось закон пра лявітаў: ад дваццаці пяці гадоў і вышэй павінны ісьці яны на службу дзеля працы пры скініі сходу,
25. а ў пяцьдзясят гадоў павінны спыняць працу і больш не працаваць,
26. тады няхай яны дапамагаюць братам сваім трымаць варту пры скініі сходу, працаваць — хай не працуюць; так рабі зь лявітамі што да служэньня іхняга.

Псалмы 30:1-5
1. Кіроўцу хору. Псальма Давідава.
2. На Цябе, Госпадзе, надзея мая, хай сораму вавек ня мецьму; па праўдзе Тваёй збаві мяне;
3. прыхілі да мяне вуха Тваё, пасьпяшайся збавіць мяне. Будзь мне каменнаю цьвярдыняю, прыстанішчам, каб уратаваць мяне,
4. бо Ты каменная гара мая і агароджа мая; дзеля імя Твайго вядзі мяне і кіруй мною.
5. Выведзі мяне зь сеткі, якую тайна раскінулі на мяне; бо Ты цьвярдыня мая.

Прытчы 11:4-6
4. Не паможа багацьце ў дзень гневу; а праўда ўратуе ад сьмерці.
5. Праўда беззаганнага прастуе дарогу яму, а бязбожны ўпадзе ад бязбожнасьці сваёй.
6. Праўда пабожных ратуе іх, а бяз­божнікі будуць злоўлены беззаконьнем сваім.

Марко 9:1-29
1. І сказаў ім: праўду кажу вам: ёсьць сярод тых, што стаяць тут, такія, што не памершы яшчэ, ужо ўбачаць Царства Божае, што прыйшло ў сіле.
2. І, як мінула шэсьць дзён, узяў Ісус Пятра, Якава і Яна, і ўзьвёў на гару высокую асобна іх адных і перамяніўся перад імі:
3. адзеньне Ягонае зрабілася бліскучае, вельмі белае, як сьнег, як на зямлі бялільшчык ня можа выбеліць.
4. І зьявіўся ім Ільля з Майсеем: і гутарылі зь Ісусам.
5. Пры гэтым Пётр сказаў Ісусу: Равьві! добра нам тут быць; зробім тры палаткі: Табе адну, Майсею адну, і адну Ільлю.
6. Бо ня ведаў, што сказаць; таму што яны былі ў страху.
7. І зьявілася воблака, якое іх ахінула, і з воблака выйшаў голас, які сказаў: Гэты ёсьць Сын Мой Любасны; Яго слухайце.
8. І раптам, агледзеўшыся навокал, нікога больш з сабою ня бачылі, акрамя аднаго Ісуса.
9. Калі ж сыходзілі яны з гары, Ён не дазволіў нікому расказваць пра тое, што бачылі, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсьне зь мёртвых.
10. І яны стрымалі гэтае слова, пытаючыся адзін у аднаго, што азначае: уваскрэснуць зь мёртвых?
11. І спыталіся ў Яго: як жа кніжнікі кажуць, што Ільля мае прыйсьці раней?
12. Ён сказаў ім у адказ: праўда, Ільля павінен прыйсьці раней і падрыхтаваць усё; і Сын Чалавечы, як напісана пра Яго, мае шмат адпакутаваць і быць зьняважаным;
13. але кажу вам, што і Ільля прыйшоў, і зрабілі зь ім, што хацелі, як напісана пра яго.
14. Прыйшоўшы да вучняў, убачыў шмат людзей каля іх і кніжнікаў, што спрачаліся зь імі.
15. Адразу, убачыўшы Яго, усе людзі зьдзівіліся, і, падбягаючы, віталі Яго.
16. Ён спытаўся ў кніжнікаў: пра што спрачаецеся зь імі?
17. Адзін зь людзей сказаў у адказ: Настаўнік! я прывёў да Цябе сына майго, апанаванага духам нямым:
18. дзе ні хапае яго, кідае яго на зямлю, і ён пускае пену, і скрыгоча зубамі сваімі, і дранцьвее; казаў я вучням Тваім, каб выгналі яго, і яны не маглі.
19. Адказваючы яму, Ісус сказаў: о, род няверны! дакуль буду я з вамі? дакуль буду трываць вас? прывядзеце яго да Мяне.
20. І прывялі таго да Яго. Як толькі апантаны ўбачыў Яго, дух скалануў яго; ён упаў на зямлю і качаўся, пускаючы пену.
21. І спытаўся Ісус у бацькі ягонага: як даўно гэта дзеецца зь ім? Той сказаў: змалку;
22. і шмат разоў дух кідаў яго і ў вагонь і ў ваду, каб загубіць яго; але, калі што можаш, умілажалься з нас і памажы нам.
23. Ісус сказаў яму: калі хоць колькі можаш верыць, дык усё магчыма верніку.
24. І адразу хлопцаў бацька ўсклікнуў са сьлязьмі: веру, Госпадзе! памажы майму няверству.
25. Ісус, убачыўшы, што зьбягаюцца людзі, загразіў духу нячыстаму, сказаўшы яму: дух нямы і глухі! Я загадваю табе, выйдзі зь яго і больш не ўваходзь у яго.
26. І ўскрыкнуўшы і моцна скалануўшы яго, выйшаў; і ён зрабіўся як мёртвы, так што многія казалі, што ён памёр.
27. Але Ісус, узяўшы яго за руку, падняў яго; і ён устаў.
28. І як увайшоў Ісус у дом, вучні Ягоныя пыталіся ў Яго сам-насам: чаму мы не маглі выгнаць яго?
29. І сказаў ім: гэты род ня можа выйсьці інакш, як ад малітвы і посту.